Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Міхась апярэдзіў мяне. «Дагоніць чалавек-жаба. Зловіць. Мяне зловіць», — мільганула ў галаве.

Не ведаю, адкуль сілы з’явіліся, але я за якую секунду абагнаў Міхася. Мы беглі, беглі, нічога не цямячы, пакуль, зняможаныя, не ўпалі на мяккую раллю.

Мы сядзелі на зямлі. Вясенняя ноч атуляла ласкавым цяплом ваколле. Вакол было ціха і спакойна. Не верылася, што ў такую лагодную ноч можа здарыцца штосьці страшнае. І тое, што згінула Наташа, і тое, што мы сустрэлі ў Дворным Садзе агіднага чалавека-жабу, здавалася мройным сном.

— Міхась, мы ўсё гэта не снім?

— Не снім, — адгукнуўся Міхась.

— А калі гэта нам здаецца? Я чытаў пра бельгійскага хіміка Жака Перо. У яго ўзарвалася лабараторыя. Дык пасля ўсе прадметы ён стаў бачыць толькі перавернутымі. Ці не здарылася і з намі нешта падобнае?

— Няшчасце беднага Жака Перо яшчэ паўбяды, — сказаў Міхась. — Свой зрок, я думаю, ён вылечыў. Для гэтага прызматычныя акуляры носяць. А вось у нас сапраўдная бяда. Нам цяжэй. Цяжэй, бо нічога нам не здаецца. Ёсць чалавек-жаба. Дарма бабцы Тэклі не паверылі. Блукае ён у Дворным Садзе. — Міхась скрыгітнуў зубамі: — Як уяўляю, у чые рукі Наташа трапіла, дык… Чаму гэтая пачвара, як гаспадар, ходзіць па нашай зямлі? Чаму?

Я крануў Міхася за плячо.

— Міхась, хадзем зноў у Дворны Сад. Крыху адпачнём і пойдзем. Мы выратуем Наташу.

У ПРЫШЭЛЬЦАЎ З ЭЛЬДАРАДА

Пра тое, што здарылася з Наташай, мы даведаліся пазней. Паспрабую перадаць тое, што яна нам расказала. Наташа, паспрачаўшыся з намі, цвёрда вырашыла ісці ў Дворны Сад адна. Яна чула, як мы з Міхасём крычалі, як клікалі яе. Падышоўшы да Дворнага Саду, яна заўважыла, што ў кустах мільганулі дзве постаці. Падумала, што мы з Міхасём апярэдзілі яе, што хочам напалохаць. «Хлопчыкі, вылазьце», — паклікала.

Але ніхто не азваўся. Толькі на самым ускрайку трэснула сухая галінка. Нібыта на яе нагою наступілі. Упершыню Наташа пашкадавала, што пайшла ў Дворны Сад. Толькі азірнулася — і тут на яе накінуліся. «О-о-ой!» — крыкнула яна. Памкнулася, каб вырвацца, ды дарэмна. Ёй закруцілі рукі назад, моцна звязалі вяроўкаю. А пасля, штурхаючы ў спіну, павялі. Яна спатыкалася, галінкі балюча сцёбалі па твары, а яе штурхалі, вялі наперад. Двое, якія вялі яе, былі ў зялёных камбінезонах. А твары… Твары да жудасці агідныя: пукатыя вочы, скура на шчаках абвіслая, шэрая…

Нарэшце Наташа ўбачыла камяніцу панскага палаца. Яе прывялі ў скляпенне. У гэтае скляпенне яна не раз лазіла с намі. Тады было цікава, а цяпер…

У скляпенні гарэла свечка. Прыхінуўшыся да сцяны, сядзеў чалавек, як дзве кроплі вады падобны на тых двух, якія яе прывялі: і вочы пукатыя, і шчокі шэрыя, абвіслыя, і гэткі ж зялёны камбінезон.

— Палонную прывялі,— звярнуўся да яго адзін з тых, хто вёў Наташу. — Яна нам усё раскажа.

Другі моцна піхнуў яе ў спіну.

— Сядай.

Наташа села ў самы куточак, каб толькі далей ад іх.

— Прагаладаліся мы, Кока-Кола, — прагаварыў той, які піхнуў Наташу.

Гаварылі яны па-нямецку. Наташа ведала нямецкую мову. У нашай школе нямецкую мову вывучалі ўжо з першага класа. «Эксперыментальная, з ухілам замежнай мовы», — вось так крыху мудрагеліста называлася наша школа.

Наташа не паказвала, што разумее іх.

Той, які сядзеў, устаў, выцягнуў з кутка пакоўную сумку, паставіў пасярод скляпення.

«Кока-Кола яго зваць», — здагадалася Наташа.

— Бяры, Банан, — глуха прагаварыў Кока-Кола. — Ніколі ты не наясіся.

Банан расшпіліў сумку, дастаў з яе некалькі апельсінаў, падаў таму, з якім вёў Наташу.

— Частуйся, Кальмар.

«Кока-Кола… Банан… Кальмар… Якія ў іх дзіўныя імёны! А калі гэта не імёны, а клічкі? Бандыты яны, — з жахам падумала Наташа. — Не з Эльдарада людзі, проста бандыты».

Банан і Кальмар аблупілі апельсіны, пачалі есці, гучна цмокаючы жабінымі ратамі.

Палонную пачастуйце прагаварыў КокаКола Пацерпіць засмяяўся - фото 5

— Палонную пачастуйце, — прагаварыў Кока-Кола.

— Пацерпіць, — засмяяўся Кальмар. Па спіне ў Наташы мурашкі забегалі.

— Рукі развязалі б, — сказаў Кока-Кола. — Не ўцячэ.

Кальмар зыркнуў на яго пукатымі вачыма.

— Яна мяне за палец укусіла!

Кока-Кола падышоў да Наташы, выняў з кішэні нож, разрэзаў вяроўку.

Кальмар хацеў штосьці сказаць, але Кока-Кола апярэдзіў яго:

— Не зыркай на мяне, не зыркай. Ведаю, што раблю.

Кальмар даеў апельсін.

— Мазалі баляць, — буркнуў.

— Будзе дождж, — сказаў Кока-Кола.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x