Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Можа, хто хацеў напалохаць вас? — пытаюся.

— Каму я патрэбная. Я ж не дзеўка. А перад гэтым яшчэ некі апарат ляцеў. Ціха-ціха ляцеў. Я перш падумала, што мо шар, якім надвор’е мераюць. Пасля дайшло, што той страхалюд на ім прыляцеў.

«Апарат ляцеў…» «Бабцы Тэклі здалося, што шар, — разважаў я. — Але ж яна добра не прыглядалася, дый цямнець пачало. Хіба магла заўважыць, якой ён формы? Што ж там было? А калі лятаючая талерка? Лятаючая талерка. Талерка… Так і ёсць. Лятаючая талерка. Вось і ў газетах пішуць, што не раз людзі бачылі лятаючыя талеркі. І ў нас бачылі, і Ў другіх краінах. Думаюць, што іншапланецяне на такіх талерках ляцяць. Памыляюцца яны. Няма іншапланецян. Гэта, відаць, жыхары Эльдарада прылятаюць. Чамусьці не хочуць нам паказвацца. Прылятаюць, як у разведку. Паглядзяць, паглядзяць — і назад. Зноў у Эльдарада. А цяпер нейкая бяда ў іх. Нездарма запіску падкінулі. Хочуць, каб мы дапамаглі, і ўсё роўна хаваюцца. Асцярожныя. Вось і бабка аднаго напалохала. Яна думае, што амерыканца. Не. З Эльдарада той чалавек усё-такі…»

Спяшаючыся, я расказаў пра сваю здагадку Міхасю, Наташы і бабцы Тэклі.

— Я таксама думаю, што ён з Эльдарада, — падтрымала мяне Наташа. А бабка Тэкля разважала па-свойму:

— Мне без разніцы, хто ён. Але чаму па кустах брындаецца? Скора гэтыя касманаўты некаму на голаў сядуць.

— Раней, напэўна, спакайней было? — пацікавіўся я.

— Раней другое было. Вадзянікі, русалкі, лесавікі. Людзі газет, як цяпер, не чыталі. Ва ўсялякіх нячысцікаў верылі. Вось і лезлі розныя страхі ў вочы. Помню, мая маці расказвала, як вадзянога быка стрэла. Траву на балоце жала. Раненька было, туман, як малако, па балоце разліўся. Нажала маці травы, напхала ў мех. Толькі кранулася, каб ісці,— чуе: «У-у… у-у…» Працяжна гэдык, глуха. Глянула ўбок — вадзяны бык каля куста. Невысокі, на нізенькіх нагах. А ногі ў яго, як лапы ў жабы. Галава вялікая-вялікая. Быццам калода ці цэбар. Перавярнуўся на спіну і гэтымі нагамі-лапамі па жываце сябе шлёпае: шлёп-шлёп. І крычыць: «У-у… у-у…» Маці казала, што зашлёпаў бы, каб не ўцякла.

— Дык гэта ж лягушка-жарлянка, — здагадаўся я. — Яна гэтак крычыць. Нам пра яе на ўроку заалогіі расказвалі.

— Але, — падхапіла Наташа, — жывот у яе чырвоны, у сініх кропках. Ен атрутнаю сліззю пакрыты. Убачыць жарлянка бусла і на спіну перакочваецца, жывот свой паказвае. Маўляў, не кранай мяне.

— Бабка Тэкля, можа і вам цяпер падалося, як некалі вашай мацеры? — запытаўся Міхась.

— А хто яго ведае, — нечакана прамовіла бабка Тэкля. — У мяне сёння ўсё ў галаве пераблыталася. Пайду свінчо пакармлю. Зусім забылася.

— Бачылі вы яго ці не бачылі?

— Адчапіцеся, саколікі. Сама не ведаю. Бабка Тэкля ўстала і пайшла ў хлеў.

— Ен каля Дворнага Саду выскачыў? — гукнула Наташа.

— Не ведаю. Усё пераблыталася, — пачулі мы ў адказ.

— Чулі? — звярнуўся да мяне і Наташы Міхась. — Са страху бабцы Тэклі здалося, што таго страхалюда ўбачыла.

— Старэнькай бабцы паверылі,— ўздыхнуў я.

НОЧЧУ КАЛЯ ДВОРНАГА САДУ, АЛЬБО ШТО ЗДАРЫЛАСЯ З НАТАШАЙ

Мы хацелі ісці дамоў, але Наташа распачала спрэчку:

— Дык не верыце, што ёсць Эльдарада, што касманаўты ёсць, што бутэлечная пошта ёсць?

— Табе толькі з бабкай Тэкляй сябраваць, — сказаў Міхась Наташы.

Пакрыўдзілася Наташа. Яшчэ як пакрыўдзілася!

— Не верыце? — яна ледзь не плакала. — Я цяпер жа пайду ў Дворны Сад і знайду таго невядомага. Дакажу…

Не думаю, што Наташа пайшла б у Дворны Сад, калі б Міхась масла ў агонь не падліў.

— Пойдзеш? І свайго эльдарадаўца да нас прывядзеш? Пад ручку? — прамовіў са здзекам.

— Да вас не прывяду. Ен з вамі размаўляць не захоча. Вы, вы… Бабы ў штанах.

Павярнуўшыся, яна шпарка пакрочыла па дарозе.

Вось дык Наташа! Узнагародзіла нас мянушкаю! «Бабы ў штанах…» Няўжо мы так на іх падобныя?

— Глянь, пайшла! У Дворны Сад! — вырвалася ў мяне.

— Пайшла, — заморгаў вачыма Міхась. Няёмка яму стала. Што ж, лішняга ён нагаварыў. Да Дворнага Саду было два кіламетры, не меней.

Спачатку трэба было ісці праз поле, да рэчкі, і ўжо далей, паўз рэчку, дарога вяла проста да Дворнага Саду.

Дворным Садам называюць у нас былую панскую сядзібу. Некалі, як расказвалі старэйшыя, у Дворным Садзе стаяў вялікі панскі палац. А вакол палаца быў прыгожы парк з сажалкамі, дзе гадаваліся карпы, карасі.

Цяпер ад палаца засталіся толькі напаўразбураныя сцены, густа парослыя кустамі. Да падмурка вядуць ўтравелыя дарожкі між старых ліп. Скрозь у Дворным Садзе зараснікі бэзу, дзікай шыпшыны. З гэтых кустоў іншы раз і днём нялёгка выбрацца. А цяпер, калі цямнее, калі шэры паўзмрок ахутаў наваколле?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x