Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксандр Гужалоўскі - «…Міласці Вашай просім»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, Жанр: Прочая документальная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«…Міласці Вашай просім»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««…Міласці Вашай просім»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборніку «„…Міласці Вашай просім“, альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян» прадстаўлены розныя формы зваротаў грамадзян БССР да ўладаў у 1951 г. Дакументы, адабраныя для зборніка, адлюстроўваюць ваганне грамадскіх настрояў і зрухі ў масавай свядомасці, якія адбываліся ў БССР у сярэдзіне ХХ ст. У зборнік уключаны найбольш характэрныя лісты грамадзян, а таксама рэакцыя ўлад на «сігналы з месцаў». Кніга разлічана на шырокае кола чытачоў.

«…Міласці Вашай просім» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««…Міласці Вашай просім»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Савецкая сістэма імкнулася спланаваць усе сферы жыцця новага чалавека, і ў рамках гэтай сістэмы паняцце «моладзь» было добра распрацавана. Маладыя людзі, якія імкнуліся дасягнуць поспеху ў сістэме, у дзяцінстве ўступалі ў піянеры, потым ва ўзросце 14 гадоў — у камсамол, і чакалася, што недзе ў 28 гадоў яны павінны будуць падаць заяву аб прыёме ў партыю. Маладосць афіцыйна заканчвалася ў 35 гадоў. Існавала цэлая сістэма дзяржаўных органаў і афіцыйных пасад, звязаных з моладдзю, а таксама катэгорыя адміністрацыйных органаў пад эгідай маладых палітыкаў. Патэрналісцкі падыход забяспечваў пэўную ўвагу да моладзі, але ў той жа час перашкаджаў здзяйсненню любых яе незалежных ініцыятыў, якія ішлі насуперак ужо спланаваных альбо чакаемых працэсаў.

Вялікая колькасць скаргаў выйшла з-пад пяра жанчын, на долю якіх прыпала значная частка ваенных цяжкасцей. Пасля вайны іх становішча палепшылася не нашмат. Жанчыны звычайна пісалі пра набалелае — дзіцячыя садкі, пенсіі, санаторны адпачынак, стварэнне нармальных умоў працы. Але галоўным лейтматывам іх зваротаў да вышэйшага партыйнага кіраўніцтва ўсё ж было самае набалелае — просьбы аб уратаванні сям'і альбо аб дапамозе ў стварэнні новай. Гэта цалкам зразумела. Калі ў 1940 г. у СССР жанчын было больш за мужчын на 7 млн., то ў 1950 г. — ужо на 20 млн.

Вайна аслабіла адну з галоўных крыніц нарошчвання высілкаў у сферы прамысловасці — мужчынскую працоўную сілу. У той жа час узросшыя глабальныя магчымасці і амбіцыі Сталіна не дазвалялі пайсці на скарачэнне мабілізацыйных высілкаў. Поруч з раней гучаўшымі і раней заклікамі моладзі ў прамысловасць, на шахты і да т. п. шырока выкарыстоўвалася ідэалагічнае стымуляванне цяжкай фізічнай працы жанчын. Сацыяльна і палітычна яны заставаліся ніжэйшым класам. Жанчынам у прамысловасці і сельскай гаспадарцы даводзілася выконваць у асноўным ручную і некваліфікаваную працу. Дзяржаўныя планы будаўніцтва дзіцячых садкоў выконваліся толькі напалову. Кіраўніцтвам рабіліся спробы выправіць сітуацыю. Напрыклад, гэтай праблеме, была прысвечана спецыяльная нарада ЦК ВКП(б), якая адбылася напрыканцы 1950 г. Пра гаротны лёс жанчын-сялянак удзельнікам нарады нагадала рэдактар часопіса «Крестьянка». Яе словы пра тое, што вясковая жанчына — «абсевак» у полі, што яна заўчасна робіцца старой, яе не дапускаюць да кіруючых пасад, былі даведзены да Г. М. Малянкова як «глыбока памылковыя і палітычна шкодныя». Нават на агульным невясёлым фоне пасляваеннага стану краіны жаночы лёс выглядаў вельмі змрочна {17} 17 Костюкевич В. Ф., Романовский Н. В. Грани позднего сталинизма… С 13. .

Нарэшце, шэраг матэрыялаў зборніка адлюстроўвае латэнтную палітыку дзяржаўнага антысемітызму ў пасляваенным СССР, і, як вынік яе, павелічэнне колькасці праяў побытавай юдафобіі. Пачынаючы з 1949 г. антысемітызм спалучаўся з «барацьбой супраць касмапалітаў», якая дасягнула апагею ў 1953 г., падчас «справы ўрачоў». Першым моцным ударам па савецкіх яўрэях у пасляваенны час была справа Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, якая пачалася ў 1946 г. Ніякіх доказаў антысавецкай дзейнасці сябраў камітэта ў органаў дзяржбяспекі не было. На сваіх паседжаннях яны абмяркоўвалі спецыфічна яўрэйскія праблемы — генацыд яўрэяў падчас ІІ сусветнай вайны, аднаўленне яўрэйскіх культурных устаноў, закрытых у 1930-х гг., стварэнне новых яўрэйскіх газет. Тады ж паўстала пытанне пра ўтварэнне ў Гомельскай вобласці аўтаномнага яўрэйскага этнічнага рэгіёна і рассяленне яўрэяў, што засталіся пасля нацысцкага генацыду, на тэрыторыі Крыма (ў Сталіна былі зусім іншыя планы — ён рыхтаваў дэпартацыю ўсяго яўрэйскага насельніцтва СССР на Далёкі Усход).

У студзені 1948 г. у Мінску быў забіты старшыня Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта, народны артыст СССР С. М. Міхоэлс {18} 18 Гэта забойства было здзейснена па загаду Сталіна. Непасрэднымі выканаўцамі яго з’яўляліся намеснік міністра дзяржбяспекі СССР С. І. Агальцоў і міністр дзяржбяспекі БССР Л. Ф. Цанава. . У верасні таго ж года пачаліся арышты сябраў камітэта, абсалютная большасць якіх была расстраляна. Са справай Яўрэйскага антыфашысцкага камітэта было штучна звязана яшчэ каля 70 спраў. Па ўсёй краіне пачаліся антысеміцкія судовыя працэсы, атрымаўшыя афіцыйную назву «працэсаў над удзельнікамі арганізацый яўрэйскіх буржуазных нацыяналістаў». Пад нож рэпрэсій трапілі работнікі шэрагу міністэрстваў, сродкаў масавай інфармацыі, аховы здароўя і інш. Пачалося выцісканне яўрэяў пад рознымі зачэпкамі з кіраўнічых пасад у прамысловасці і культуры. Узніклі складанасці з прыняццем абітурыентаў-яўрэяў у ВНУ. На кухнях камунальных кватэр, падчас перапынкаў на прадпрыемствах наладжваліся калектыўныя чытанні фельетонаў пра махлярствы яўрэяў. У краіне стваралася атмасфера пагрому.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««…Міласці Вашай просім»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»»

Обсуждение, отзывы о книге ««…Міласці Вашай просім»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x