Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Тэхналогія, Жанр: Биографии и Мемуары, История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Як пошуг маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Як пошуг маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе апавядаецца пра жыццё i дзейнасць Расціслава Лапіцкага (1928-1950), стваральніка i кіраўніка нелегальнай моладзевай арганізацыі, змагара супроць таталітарызму, за свабоду i незалежнасць Айчыны. Для шырокага кола чытачоў.

Як пошуг маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Як пошуг маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І па сукупнасці за ўсе гэтыя думкі, памкненні i дзеянні прысудзілі Расціславу Лапіцкаму расстрэл. Зразумела ж, як i ўсім астатнім, з канфіскацыяй маёмасці. Што меліся канфіскаваць? Старое бацькава паліто, у якім арыштавалі?

Дарэчы, большасць абвінавачаных трымалася на судзе вельмі годна. Амаль ніхто не прасіў ласкі.

Прысуд ваеннага трыбуналу не падлягаў абскарджанню. Вынятак быў для засуджаных на смяротную кару. Лапіцкі катэгарычна адмовіўся пісаць прашэнне аб літасці. Яму зноў звязалі рукі i вывелі з судовай залы.

ВОДГУЛЛЕ ПАДЗЕЯЎ

Справа Сцяпана Салагуба * Высілкі камуністычнай прапаганды, * Пастанова бюро ЦК ВЛКСМ * Чаму застрэліўся загадчык Маладзечанскага аблана? * Арышт Платона Саевіча

Водгулле смелых улёткавых кампаній смаргонскіх падземнікаў шырока разышлося па раёне. У мясцовую дзесяцігодку хадзілі вучні з вёсак за 10 i болей кіламетраў. У тым ліку i з Залесся — радзімы Міхала Агінскага. І вось настаўнік Залескай сямігодкі Сцяпан Салагуб таксама не мог больш маўчаць i ў самым канцы 1949 года перад школьнымі настаўнікамі "высказывал свои антисоветские и антиколхозные настроения, возводил клевету на коммунистическую партию и колхозный строй". Маладога настаўніка тут жа арыштавалі i зрабілі ператрус у роднай хаце ў суседніх Міхневічах. Там знайшлі "антысавецкую літаратуру" [22]. Прыпісалі яму i падпалы вясковых гаспадарчых пабудоў — каб пацягнула на большы тэрмін. Чатыры месяцы цягнуліся допыты i катаванні, усё шукалі сувязі з арганізацыяй Лапіцкага. 29 красавіка 1950 года суд прыгаварыў Сцяпана Салагуба «с применением указа от 26 мая 1947 г. "Об отмене смертной казни" заключить в исправительно-трудовые лагеря сроком на двадцать пять лет с последующим поражением в правах сроком на 5 лет, с конфискацией имущества». А не было б таго ўказу 1947 года, гэтага беларускага настаўніка расстралялі б. Дарэчы, супраць Салагуба на судзе сведчылі нейкія Е.Я.Яцэвіч, С.Л.Кухарэнка, В.М.Казлоў.

Марная справа шукаць ў еавецкіх сродках масавай інфармацыі нейкія звесткі пра Мядзельскую i Смаргонскую падземныя арганізацыі i працэс над ix удзельнікамі ўлетку 1950 года. Нідзе ні слова. Шматтомная следчая справа i судовая справа адразу ж трапілі ў сакрэтныя сховы спецслужбаў, а раённыя i маладзечанская абласная газеты былі перапоўненыя ўдзячнымі лістамі шчаслівага калгаснага сялянства правадыру сусветнага пралетарыяту дарагому бацьку Сталіну. Аднак між гэтых хваласпеваў (набліжаліся выбары ў Вярхоўны савет СССР) усё ж прарывалася водгулле рэальных падзей. Ужо пракаціліся па Мядзельшчыне i Смаргоншчыне хвалі арыштаў, поўным ходам працуюць катавальні ў Вялейцы i Маладзечне. Пра гэта ведаюць родзічы i суседзі знаёмых. Пагалоска шырока разыходзіцца па Нарацкім i Смаргонскім краях. Трэба ж неяк рэагаваць на гэта i савецкай прапагандзе. Розныя чуткі ходзяць па Кабыльніку. І вось у мядзельскай раённай газеце "Савецкая веска" 12сакавіка 1950 года санітарка мясцовай больніцы быццам заяўляе: "Я з вялікай радасцю аддам свой голас за кандыдатаў у дэпутаты Вярхоўнага савета СССР". Неспакой у вёсцы Качаргі: "Арыштавалі сына Вайцеха!" І па заданні "кампетэнтных" органаў журналісты той жа райгазеты арганізуюць за подпісам некалькіх жыхароў i нават аднафамільцаў Юзіка Качэргі ліст пад загалоўкам "Аддадзім свае галасы за кандыдатаў народа". A ў ім калгаснікі сельгасарцелі "Заветы Леніна" быццам заяўляюць: "З думкай аб радзіме, аб вялікім Сталіне, які, як родны бацька, клапоціцца пра калгаснае сялянства, будзем мы працаваць i далей..."

У Маладзечне набліжаюцца да завяршэння допыты падземнікаў, i вось 22 чэрвеня адбыўся пленум Мядзельскага райкаму камсамола, Як сведчыць кароткая справаздача ў раённай газеце, на ім "як дакладчык, так i выступаючыя ў спрэчках гаварылі аб тым, што ў многіх пярвічных камсамольскіх арганізацыях яшчэ дрэнна займаюцца ідэйным выхаваннем камсамольцаў".

2 ліпеня, за 15 дзён да пачатку судовага працэсу над мядзельскімі i смаргонскімі школьнікамі, у Мядзельскай школе адбыўся выпускны вечар дзесяцікласнікаў. Раёнка паведамляе:

Гэта для ix, 11 выпускнікоў, якія сёння атрымаюць атэстат сталасці, школа наладзіла святочны вечар. Дырэктар сярэдняй школы таварыш Яфрэменка адкрывае ўрачыстае пасяджэнне. Задушэўна гучаць яго словы-наказ, звернуты да дзесяцікласнікаў.

— Мае маладыя выхаванцы, — гаворыць ён, — Памятайце словы нашых геніяльных правадыроў Владзіміра Ільіча Леніна i Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна, якія вучылі ўсвойваць веды. Няхай Ленін i Сталін будуць на ўсё ваша жыццё ўзорам настойлівасці ў вучобе i паўсядзённай творчай працы. Падражайце ім, ідзіце за імі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Як пошуг маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Як пошуг маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Чарняўскі - Вогнепаклоннікі
Міхась Чарняўскі
Міхаіл Чарняўскі - З глыбінь тысячагоддзяў
Міхаіл Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Людзі і маланкі
Леанід Дайнека
Міхась Чарняўскі - ДзесяцЬ Бітвау
Міхась Чарняўскі
Отзывы о книге «Як пошуг маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Як пошуг маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x