Міхась Зарэмба - Арэхавы Спас

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Зарэмба - Арэхавы Спас» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Прочая детская литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Арэхавы Спас: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Арэхавы Спас»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Арэхавы Спас — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Арэхавы Спас», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

МІХАСЬ ЗАРЭМБА

АРЭХАВЫ СПАС

Быў светлы дзень, дзень арэхавага Спаса. Жоўценькія лушчакі ўжо ледзьве трымаліся на галінках, гатовыя ў любое імгненне выслізнуць са сваіх утульных гнёздаў. I варта гайдануць ляшчыну туды-сюды, як самыя спелыя арэхі ляцяць на зямлю: бяры, ласуйся, смачнымі зярнятамі.

Вось Пецька з Янкам і выбраліся апоўдні за вёску, у густы арэшнік, што разросся на ўзгорку ўзбоч дарогі.

Спыніліся ля высокага куста і пачалі мышкаваць пад ім, разграбаючы сухое, шархоткае лісце. Потым трэслі гонкія ляшчыны, радаваліся кожнай сваёй удачы.

Шукалі, мышкавалі, і раптам Янкавы пальцы шкрабанулі па чымсьці цвёрдым. Непрыемна так, нават балюча. Узлаваўся Янка, хацеў гэты камень (а што ж яшчэ?) шпурнуць куды-небудзь, каб болей не трапляўся пад рукі. Разгарнуў ён струхлелае лісце і аж зніякавеў. Хіба ж бывае камень з такой рабрыстай паверхняй? Ды вунь яшчэ нейкі куртаты хвост. Здагадка апякла нябачным полымем.

— Пеця, глянь, што я знайшоў,— амаль шэптам вымавіў Янка.

— Спарыш? — Пеця не выказаў асаблівай цікавасці да Янкавай узрушанасці.

— Не-е, хутчэй сюды! — не сказаў, а выкрыкнуў Янка.

Сябрукоў голас прымусіў Пецю, цельпукаватага, круглатварага хлапчука, схамянуцца, хаця не ў яго характары нейкія там хваляванні. А чаго нервавацца? Як той Янка — шустры, танклявы, непаседлівы. Гэта Янка ўгаварыў Пецю пайсці па арэхі, маўляў, сёння Спас — святы дзень, яго мамка казала. Янкава маці набожная, вось толькі царкву ў вайну спалілі (ці то немцы, ці то партызаны), і цяпер няма дзе маліцца. Праўда, Янкава маці ў сваёй падслепаватай хацінцы кожную.раніцу і кожны вечар перад абразом укленчвае, усё яшчэ свайго Хвядоса з вайны чакае, Бога штодзённа ўпрошвае...

I Пеця — бязбацькавіч. Яго татку ноччу забралі, павезлі некуды — ні слыху ні дыху. Быццам правініўся ён перад савецкай уладай, акупантам дапамагаў.

— Мана, сынок,— праз слёзы апраўдвалася Пецева маці,— твой татка не служыў ворагам. Ён жа быў з адной рукой, малатарня пакалечыла... Таму яго і на фронт не забралі. 3 партызанамі трымаў сувязь... Бяда-гора, некаму не дагадзіў, нехта паскардзіўся, нахлусіў... За яго брыгадзірскую справядлівасць, за чэснасць...

Пеця слаба помніць свайго бацьку. Ды што яму цяпер матчыны перажыванні? Усе гэтыя ўспаміны для яго далёкія, нібы чужыя. Было — не было... Хаця не-не ды і зашчыміць недзе пад сэрцам, калі раптам каторы ўжо раз пачуе матчына жаласлівае шкадаванне:

— I ці хутка татка вернецца? Як жа я вас адна выгадую... У кладоўцы і мышам няма чым пажывіцца...

У Пеці ж ёсць меншыя брацік і сястрычка, Мішка і Волечка. Добра, што бабуля за імі наглядае, калі мама пасвіць калгасных авечак. Тут ужо і яму, Пецю, справа знаходзіцца. Вось толькі сёння вылучыў вольную хвілінку, каб лушчакамі паласавацца ды і Мішку з Волечкай прынесці пачастунак..

— Што ў цябе тут? — спытаў Пеця, паволі выходзячы з-за куста.— Мо гадзюку злавіў?

— Ды вось... міна,— палахліва вымавіў Янка і паказаў на рабрысты яйкападобны прадмет.

— «Мі-на-а»,— перадражніў Пеця.— Мо костка дыназаўра?

Сказаў, але прыгледзеўся, прыжмурыў сваё зялёнае вока, потым прыгнуўся, махнуў рукою на Янку.

— Шпакойна,— неяк міжволі замест літары «с» вымавілася «ш».— Не-е, гэта не костка. Асця-рож-на-а...

Сябрукі адступілі ўбок, на крокі тры ад знаходкі, маўклівыя, засяроджаныя. Назіралі, пераглядваліся. Нарэшце Янка не вытрымаў:

— I чаго мы баімся? Яна не ўзарвецца, зусім заржавела. Вайной жа не разарвалася...

— Ага, не разарвалася,— згадзіўся Пеця. Першы адважыўся Янка. Далікатна, быццам паўнюткую шклянку з малаком, падняў з зямлі знаходку, агледзеў яе з усіх бакоў, дакрануўся пальцам да куртатага хваста, перадаў Пецю. I той пакруціў у руках яйкападобны рабрысты прадмет, нібы пераконваючыся, што ён і сапраўды добра-такі заржавеў.

— Міны такімі не бываюць,— заўважыў Пеця.— Гэта граната.

— Граната дык граната,— не стаў пярэчыць Янка і адразу ж прапанаваў: — Давай узарвём.

— Ты што?!

— Як у кіно: кінем і схаваемся.

Яны знайшлі на ўзгорку акоп, у які вецер нагнаў сухога жоўтага лісця, прымасціліся, гранату паклалі на бруствер, каб агледзецца і вызначыць: у які бок кінуць сваю небяспечную знаходку.

— Тут, мусіць, быў бой,— сказаў Пеця.— Адсюль дарога пад прыцэлам: не праехаць і не прайсці.

— Та-та-та-та! — прылёг да бруствера Янка.— Атрымлівайце, фашысты!

Раптам ён схапіў гранату, размахнуўся і крыкнуў:

— Гэта вам за татку!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Арэхавы Спас»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Арэхавы Спас» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Міхась Зарэцкі - Кветка пажоўклая
Міхась Зарэцкі
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Арэхавы Спас»

Обсуждение, отзывы о книге «Арэхавы Спас» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Хохлов Иван 13 декабря 2020 в 19:17
Ну, книга хорошая. Но 9-и летние ребята здесь, мне кажется, просто не продумали последствия. Я не хочу говорить, что они глупые чертята)
Матвей 15 марта 2022 в 17:54
рассказ интересный,но дети не думали про самооборону. Но всё таки прикольно что они гуляют с гранатой, хоть это и опасно. Супер ;)
Максим 12 апреля 2022 в 14:07
замечательная книга
Виктория 2 мая 2022 в 20:24
Не книга ,это лучше!!!!!!!
Полина 10 января 2023 в 05:12
Книга в принципе хорошая, хотелось бы чтоб она научила чему-то других.
Инна 5 апреля 2023 в 21:44
Книга замечательная но ходить с гранатой опасно
ВАНЯ 21 июля 2023 в 17:45
ИНТЕРЕСНАЯ КНИГА ДЛЯ ШКОЛЬНИКОВ САМОЕ ТО
Юліяна Караткевіч 19 марта 2024 в 19:44
Кніга вельмі добрая Толькі канцоўка не памятная:)
x