П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі

Здесь есть возможность читать онлайн «П Ільінскі - Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Франкфурт-на-Майне, Год выпуска: 1956, Издательство: «Посев», Жанр: Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Жыцьцё полацкай акругі 1941–1944 гг. ва ўспамінах расейскага нацыяналіста-калябаранта.

Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Е. Пашырэньне і павелічэньне колькасьці зброі ў сялянскай самаахове было і заставалася нашай галоўнай турботай. Пасьля столькіх, амаль безвыніковых, намаганьняў нас нарэшце напаткаў нечаканы посьпех.

Хутка пасьля гарадзкога крызысу на зуеўскую цытадэль напалі партызаны. Цяжка давялося б сялянам, калі б яны мелі ў сваім распараджэньні толькі тыя восем вінтовак, на якія яны мелі дазвол ад фэльдкамэндатуры. Партызаны, відаць, не чакалі сур’ёзнага супраціву. Кінуўшы на гэтую апэрацыю некалькі дзясяткаў добра ўзброеных людзей, яны былі ўпэўненыя ў лёгкай перамозе. За найбліжэйшым лесам яны пакінулі свае вазы, на якіх прыехалі і на якіх зьбіраліся везьці назад палонных ды нарабаваную маёмасьць.

Дзякуючы лістам з пагрозамі ды некаторым іншым прыкметам, Зуеў чакаў нападу і добра падрыхтаваўся да яго. Толькі нязначная частка ягоных «узброеных сілаў», нейкія 7–8 чалавек заставаліся на ноч у вёсцы ды трымалі ахову ў акопах на яе ўскрайку. Астатнія складалі сілу галоўнага рухомага ўдарнага аддзелу пад камандаваньнем самога Зуева, гэтыя апошнія пасьля таго, як цямнела, адыходзілі куды-небудзь у лес, у яр ці ў прыдарожны хмызьняк. Сакрэты былі пастаўленыя з усіх бакоў і ў дастатковай колькасьці. Дзеля сувязі трымалі хлапчукоў у веку 12–15 гадоў.

Калі атрад падпітых партызанаў, неасьцярожна прасоўваючыся ў цемры, наблізіўся да вёскі Гендзікі, Зуеў з сваім ударным аддзелам пайшоў за ім сьледам. На ўскрайку партызаны апынуліся паміж акопам «першай лініі аховы» сьпераду ды ўдарным аддзелам — ззаду. Гэта быў самы ўдалы момант дзеля таго, каб распачаць ваенныя дзеяньні. Раней чым партызаны пасьпелі пра нешта здагадацца, некалькі дружных стрэлаў выкасілі іх шэрагі амаль цалкам. Тыя, што засталіся жывыя, кінуліся хто куды. Палонных ня бралі, усё было скончана літаральна за некалькі хвілінаў. Вінтоўкі, аўтаматы, ручныя гранаты, пісталеты і адзін ручны кулямёт сталі лёгкай здабычай пераможцаў. Зуеў стратаў ня меў. Гэтая апэрацыя паказала немцам як сур’ёзную небясьпеку з боку партызанаў, гэтак і эфэктыўнасьць сялянскай самааховы. Яна дала нам новую нечаканую магчымасьць вырваць у немцаў дазвол яшчэ на 50 вінтовак, на некалькі аўтаматаў і пісталетаў, а таксама на ручны кулямёт. Такім чынам, можна было далей разгортваць сялянскую самаахову.

Ж. Спроба зьменшыць пакуты ваеннапалонных была спраектавана ў Групе ўжо даўно. Але справа была нялёгкая, ды й іншыя падзеі гарадзкога жыцьця моцна яе затрымлівалі. У лягеры панаваў жудасны чырвоны тэрор. У лягерох улада цалкам належала лягернай паліцыі, якая ўся складалася з былых палітрукоў. Гэтыя людзі дзейнічалі ў кантакце зь лягерным нямецкім кіраўніцтвам ды дапамагалі яму красьці і так небагатыя пайкі вязьняў. Больш за ўсё яны баяліся зычлівых стасункаў паміж ваеннапалоннымі ды немцамі.

У лягеры адбывалася амаль тое самае, што і ў горадзе, толькі ў яшчэ больш жудаснай форме. Гэта было сапраўднае пекла. Адбіралі ежу ў галодных людзей, страшэнна зьбівалі гумовымі палкамі, выкарыстоўвалі надзвычай жорсткія сродкі пакараньня, часьцяком зусім непатрэбныя, — часьцей за ўсё гэтым займаліся «свае», ня немцы. Крытычнае стаўленьне да савецкай улады зараз жа каралася «ціхай» сьмерцю. Толькі пасьля таго як камуністы былі адрынутыя ад улады ў горадзе, Група здолела зрабіць рашучыя крокі ў дачыненьні да лягеру ваеннапалонных.

Спачатку ў лягеры адбылася зьмена нямецкага кіраўніцтва; затым адтуль адразу ж была выдалена расейская паліцыя. З астатнімі здраднікамі (а іх налічвалася нямала) ваеннапалонныя расправіліся ў першую ж ноч сваімі сіламі. Немцы гэтаму не заміналі.

Трошкі пазьней агульнымі высілкамі ўдалося дастаць ад немцаў дазвол зьбіраць у горадзе харчаваньне для ваеннапалонных (галоўным чынам бульбу ды іншую гародніну). Але гэтага не хапала; таму бульбу час ад часу вазілі наўпрост з гарадзкіх складоў, што было незаконна. Крадзеж бульбы на карысьць ваеннапалонных хаваўся супольнымі намаганьнямі супрацоўнікаў прадуктовага аддзелу.

Да гэтага самага часу адносяцца яшчэ два грамадзка-палітычныя мерапрыемствы, пра якія я лічу неабходным паведаміць некалькі словаў. Гаворка ідзе пра раскопкі парэшткаў «архітэктурнага ансамблю» НКВД у горадзе Полацку і пра раскопкі брацкіх магілаў прыбалтыйскіх народнасьцяў каля гораду Улы.

Пра раскопкі парэшткаў камбінату НКВД, які быў зруйнаваны падчас бамбаваньня й пажару яшчэ ў 1941 годзе, неаднаразова хадайнічаў перад гаруправай шмат хто з жыхароў гораду. Дазвол на гэтыя раскопкі нарэшце быў атрыманы. Гэта была магчымасьць паказаць шматлікія «цуды» камуністычнага правасудзьдзя, а менавіта: басэйн з халоднай вадой, пры дапамозе якога на зацяжных допытах няшчасных вязьняў то тапілі, то зноў адкачвалі; камэры, у якіх «падсмажвалі» ці, наадварот, падмарожвалі людзей, жадаючы прымусіць іх аддаць схаванае золата; «апэрацыйную залю», дзе над людзьмі з мэтай катаваньня праводзіліся розныя «хірургічныя» апэрацыі; і шмат чаго іншага. Асобы, якім удалося выжыць пасьля допытаў і хто яшчэ жыў пры немцах у Полацку, апавядалі, што ўсе гэтыя «апэрацыі» праводзіліся пад наглядам і кіраўніцтвам маладзенькай жанчыны-лекаркі, якая зьнікла з гораду ў першыя ж дні вайны пасьля прыходу немцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уільям Шэкспір - Тры камедыі
Уільям Шэкспір
Генадзь Бураўкін - Тры старонкі з легенды
Генадзь Бураўкін
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Анатоль Вярцінскі - Песня пра хлеб
Анатоль Вярцінскі
libcat.ru: книга без обложки
Эрих Ремарк
Лявон Крывічанін - Беларусізацыя пад №...
Лявон Крывічанін
Леонид Машинский - Гады
Леонид Машинский
Константин Шабалдин - Мирные гады будней
Константин Шабалдин
Анатоль Вярцінскі - Жыцьмем
Анатоль Вярцінскі
Отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры гады пад нямецкай акупацыяй у Беларусі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x