Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адчапіся, — буркнуў Міхась.

— Цяжка табе сказаць? А калі я хачу ў фізічны гурток запісацца? Калі ўсё ведаць хачу?

— Ну, дыхае, — неахвотна адказаў Міхась. — Раўнамерна падымаецца і апускаецца. У Маскве, напрыклад, за шэсць гадзін падымаецца на сорак сантыметраў.

— А пасля апускаецца на сорак сантыметраў?

— Апускаецца.

— Выходзіць, што і мы падымаемся?

— Падымаемся. Чаго ты прычапіўся?

— Міхась, а каб мы падняліся і не апусціліся? Што тады было б?

— Тады ты ўпаў бы і расквасіў сабе нос.

— Міхась, а я носам не падаў бы.

— Цьфу, — плюнуў Міхась. — Вось прычапіўся. Падымаецца — апускаецца… Зусім замучыў.

— Міхась, а мы…

— Андрэй, — тузанула мяне за сарочку Наташа, — гадзюка!

Я проста прыліп да зямлі. Пасля прысеў, як заяц, глянуў угору. На галіне дрэва, над самай маёй галавой, вісела штосьці цёмнае, падобнае на доўгую стужку. Гэтая стужка несупынна выгіналася.

Гадзюка. Вось і з гадзюкай стрэліся. Яна спускаецца, каб мяне ўкусіць. Калі буду ўцякаць, то абавязкова кінецца.

— Кіёк. Які-небудзь кіёк дайце…

— Гэта ж мурашы, — засмяяўся Міхась. — 3 кіем на мурашоў хочаш ісці?

Прыгледзеўшыся, я ўбачыў, што гэта сапраўды былі вялікія лясныя мурашкі. Але чаму яны так вісяць? Чаму счапіліся такою стужкаю?

— Андрэй, — вінавата прагаварыла Наташа, — я цябе напалохала. Вунь як ты прысеў. Прабач.

— Я зусім не спалохаўся, — кажу. — Я знарок прысеў. Каб лепей разглядзець гэтых мурашоў. Чаму яны тут сабраліся? Быццам на шнурку вісяць.

— Сок з дрэва цячэ, — растлумачыла Наташа. — Бачыце: зверху кара трэснула. А мураўі шчыльна-шчыльна прытуліліся адзін да аднаго на гэтым густым струменьчыку і п’юць.

— Калі мурашам сок так падабаецца, то можна і нам пакаштаваць, — прамовіў Міхась.

Ен знайшоў востры камень, стукнуў ім па дрэве, здзіраючы кару. З дрэва капнула адна кропля, другая, трэцяя…

Міхась падставіў палец, лізнуў.

— Салодкі.

Мы з Наташай таксама падставілі далоні. Сок быў вельмі салодкі.

— Дык гэта ж малочнае дрэва, — здагадалася Наташа. — Яго сок падобны на каровіна малако.

— Пакуль гэтага малака не нап’юся, далей не пайду, — сказаў я. — Я дома заўсёды цёплае малако піў.

Міхась і Наташа ўжо прымасціліся каля дрэва.

Што ж, і яны, відаць, пілі дома цёплае малако.

ДЗІКАЯ ПАГОНЯ

Ды гэтага паўднёвага малака мы так і не папілі, бо ўбачылі, што з лесу выбег індзеец. На галаве ў яго было дзіўнае ўпрыгожанне з птушыных пер’яў. Ен, відаць, быў не просты індзеец, а правадыр індзейцаў. Вы, напэўна, ведаеце, што ў многіх індзейскіх плямёнах упрыгожанні з птушыных пер’яў — не больш, не менш, як сімвал улады ці баявых адзнак. Замест узнагарод індзейцам уручаюцца пер’і.

— Ен да нас бяжыць, — прагаварыла Наташа. — Ён думае, што мы ворагі. Трэба растлумачыць, што не ворагі, а сябры.

— У лесе іх многа. Зараз яшчэ выскачаць, — сказаў я. — Давайце на дрэва, схаваемся там. Невядома, ці паспеем растлумачыць.

— Растлумачым. Як толькі бліжэй падбяжыць, крыкнем: «Кока-Кола!» Ен спыніцца, здагадаецца, што мы сябры Кока-Колы. Пасля як-небудзь дамовімся з ім.

— Усё-ткі давайце на дрэва залезем. З дрэва крыкнем. Думаеш, не пачуе, калі з дрэва крыкнем?

— Вядома, пачуе, — падтрымаў мяне Міхась. Мы хуценька ўзлезлі на дрэва. Наташа потым прызналася: «Я ніколі на дрэвы не лазіла: вышыні баялася. А тут быццам хто падкінуў мяне».

Але гэта было потым. Цяпер мы сядзелі ў густой лістоце і чакалі індзейца.

Індзеец прабег метраў дзвесце, азірнуўся. «Э-э-э!» — неяк дзіка крыкнуў і вялікімі скачкамі кінуўся наперад.

«Сваіх таварышаў за сабою кліча», — падумаў я. Ды памыліўся.

З лесу выбегла нейкая пачвара. Вялізная, як цялё. Яна гналася за індзейцам.

Я ледзь з дрэва не зваліўся, калі ўбачыў яе.

— Што гэта?

— Мабыць, мабыць… — прашаптаў збялелымі вуснамі Міхась.

— Павук-людаед, — закончыла за Міхася Наташа. — Кляйн яго на паляванне выпусціў.

Павук-людаед набліжаўся, і мы змаглі яго разгледзець.

Кожны з вас бачыў павука-крыжавіка. Восем ног, восем вачэй, дзве верхнія сківіцы, падобныя на клюшні. Яны выдзяляюць яд. І яшчэ адна пара шчупальцаў, каб датыкацца, хапаць, звязваць. Павялічце ўсё гэта ў дзесяткі разоў. Павялічылі, уявілі?

Не дзіва, што я ледзь з дрэва не зваліўся.

Страшны драпежнік гнаўся за індзейцам. Восем пар ног лёгка неслі цела, на цёмнай спіне выразна вырысоўваўся светлы крыж. Індзеец, не дабегшы да дрэва, павярнуўся і пабег да лесу, уздоўж возера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x