Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кляйн зірнуў на нас і зарагатаў, ажно прыпадаючы да грывы каня.

«Таўстапузы сяннік, калі ты ўжо лопнеш?» — падумаў я.

— Доктар Кляйн, а хто ў маленькіх хатках жыве? — спытаўся Міхась.

— Я.

— Вы?!

— Гэтыя хаткі на палях стаяць, каб пакоі ветрыкам прадувала. Там днём, калі горача, адпачываць добра.

— А дзе вашы, вашы…

Міхась так і не дагаварыў да канца. Не змог сказаць: слугі. Не павярнуўся язык, каб чалавека слугою назваць.

— А-а, ты пра індзейцаў? У лабараторыі ёсць скляпенне. Там, бывае, доследы праводжу. Туды індзейцаў на ноч зачыняю. Канечне, не ўсіх. Некаторыя і ў лабараторыі жывуць, і ў хатках. Піф-Піф, напрыклад. Ён мне не раз дапамагаў. Піф-Піф, пакажы дарагім гасцям, як страляць умееш.

Мы пад’ехалі да рова, напоўненага вадою. На другім баку рова, якраз супроць нас, старчма стаяў драўляны мост (я здагадаўся, што гэта той пад’ёмны мост, пра які нам Кока-Кола расказваў). За мостам была невялікая рознакаляровая будка. Дзівосны казачны домік яна нагадвала. Каля будкі, на траве, спаў індзеец.

Пакуль мы разглядалі ўсё гэта, Піф-Піф зняў з-за спіны лук, дастаў з пояса стралу, узвёў лук і, амаль не цэлячыся, стрэліў. Страла, прасвістаўшы ў паветры, засела каля самай галавы індзейца. Індзеец прыўзняў галаву і перавярнуўся на другі бок.

— Паказычы яго, Піф-Піф, паказычы, — прамовіў Кляйн.

Піф-Піф зноў узняў лук. Страла слізганула па валасах індзейца і з сілаю ўваткнулася ў пясок. Індзеец ускочыў, спалохана азіраючыся. Кляйн запляскаў у далоні.

— Клас! Вось гэта клас! — і ўжо цішэй паведаміў нам: — А гэтыя стрэлы атручаныя.

Індзеец пабег у будку. Праз секунду мост пачаў паволі апускацца.

— Электроніка, — пахваліўся Кляйн. — У будцы спецыяльныя кнопкі. Націснуў — мост падымаецца альбо апускаецца. Зручна?

Ен стукнуў каня абцасам і пераехаў на другі бок.

Адразу за мостам пачыналася дарожка, пасыпаная жоўтым пяском. Ні смяцінкі на дарожцы, толькі адбіткі-сляды. Паабапал раслі пальмы і ружы: белыя, чырвоныя, нейкія чорныя, як вугаль. Пад пальмамі, у цяньку, стаялі лаўкі.

Піф-Піф паехаў па дарожцы, спыніўся воддаль, а Кляйн злез з каня, закрычаў:

— Свіння! Вылазь з будкі.

Да мяне спачатку не дайшло, што ягонае «свіння» адрасавалася індзейцу-вартаўніку. Потым здагадаўся, калі Кляйн яшчэ мацней закрычаў:

— Вылазь з будкі. Я табе ўсё роўна не дарую! Індзеец выйшаў з будкі, стаў, апусціўшы галаву.

— Свіння! Калі ты нарэшце выспішся?

— Доктар Кляйн, я дзве ночы не спаў. Вы ведаеце. Кляйн, хутка-хутка перабіраючы нагамі, затупацеў. «Як нашы дзядзькі на вяселлі», — падумалася мне. Я, не стрымаўшыся, засмяяўся. Міхась паказаў мне кулак.

— Маўчы.

— Ён зараз скрозь зямлю праваліцца, — кажу паціхеньку.

— Маўчы. Забыўся?

— Свіння! — крыкнуў Кляйн.

І, размахнуўшыся, стукнуў індзейцу па твары. Індзеец упаў на траву. А Кляйн, павярнуўшыся да нас, сказаў:

— Хай ведае, што такое нямецкі парадак. «Фашыст», — хацеў крыкнуць я, ды падумаў, што гэтым словам Кляйна не пакрыўдзіш. Наадварот, яно палашчыць ягоны слых. Вось як бывае. Адзін словам «фашыст» і жывёлу пасаромеецца назваць, а другому яно як медаль, як гонар.

— Нямецкі парадак! О-о-о, нямецкі парадак! У мяне ўсюды парадак, — прычмокваючы губамі, некалькі разоў паўтарыў Кляйн і, задаволена ўсміхаючыся, пайшоў да Піф-Піфа…

Я прыгадаў помнік, які стаяў у цэнтры нашай вёскі. На мармуровай пліце яго высечаны прозвішчы тых, хто не вярнуўся з вайны. І майго дзядулі высечана прозвішча. Яго Аляксандрам звалі. Я ніколі яго не бачыў. Нават на фотаздымку. Бо і фотаздымак у вайну згарэў. Я засунуў руку ў кішэню, намацаў у ёй нейкія паперкі і, не пазіраючы на іх, кінуў на дарожку, на жоўты пясок.

Я з нецярпеннем чакаў, калі адвернецца Кляйн. Я свідраваў позіркам яго тлустую спіну і бязгучна шаптаў: «Ненавіджу твой парадак! Ненавіджу! На злосць зраблю».

— Ты што задумаў? — тарганула за руку Наташа.

Яна нагнулася і хуценька сабрала паперкі.

— Кінь. Хай ляжаць.

Наташа затуліла мне рот далонню.

— Маўчы. Паперкі ад нашых цукерак. На іх па-беларуску напісана. Эх ты!

— Аддай.

— Супакойся. Мы не даруем Кляйну, — сказала Наташа. — Зараз ён патанцуе ў нас.

Наташа сарвала ружу, дакранулася ёю да маёй рукі. Я адхапіў руку — шыпы кальнулі, як сталёвыя іголкі.

Наташа падала ружу Міхасю.

— Схавай. Пакладзеш на лаўку. Калі Кляйн будзе садзіцца.

— Коней на стайню адвядзеш. І каб парадак быў,— пачулі мы, як гучна сказаў Кляйн Піф-Піфу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x