Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я нарваў пальмавых лістоў. Міхась абгарнуў шчупака гэтымі лістамі, закапаў у гарачы пясок.

Мне здавалася, што шчупак пячэцца доўга-доўга. Я глытаў сліну і ўсё падганяў Міхася:

— Вымай. Хопіць. Ад яго хутка вугельчыкі застануцца.

Міхась разгортваў пясок, вострым бамбукавым кіёчкам пароў шчупака, казаў:

— Пацярпі.

Я ледзьве дачакаўся, пакуль спячэцца шчупак. І нездарма так доўга чакаў. Смачнейшага мяса ніколі не еў.

— З цябе некалі выйдзе добры кухар, — пахваліў я Міхася. — Ёсць у цябе задаткі.

А Міхась лёг на траву, выцягнуў ногі і прагаварыў:

— І ў Эльдарада людзі жывуць.

Хацеў я сказаць, што не збіраюся тут доўга заставацца, ды Наташа як крыкне над самым вухам:

— Чалавек! Чалавек на кані!

Гэтае «Чалавек на кані!» яна крыкнула так, як, напэўна, крыкнуў бы кожны з нас, калі б у сябе на агародзе ўбачыў жывога маманта.

Я глянуў у той бок, куды паказала Наташа. Берагам возера, не спяшаючыся, ехаў коннік. Ен ехаў не на маленькім кані, не на старажытным, а на вялікім, на сапраўдным.

Забыўшыся пра ўсё на свеце, я ўсхапіўся і загалёкаў:

— Чалавек! Чалавек! Пачакай!

Я пабег, за мною пабеглі Міхась і Наташа. Коннік азірнуўся.

— Пачакай! Пачакай нас!

А ён не захацеў нас чакаць. Прыгнуўся і паімчаўся, кіруючыся да лесу.

— Ча-ал-ла-ве-ек! Па-а-ча-ака-ай!

Дыхання не хапала, а мы крычалі, крычалі…

І раптам над галавою конніка загарэўся блакітны агонь. Ен ахапіў конніка, а той імчаўся, імчаўся, як бы не заўважаючы, што гарыць.

Мы спыніліся. Коннік знік у лесе. Знік і блакітны агонь.

З ПЕРЫАФТАЛЬМУСАМ НА ДРЭВЕ

— Што гэта? — запытаўся я ў Міхася.

— Трэба падумаць, — адказаў Міхась.

І праўда, было над чым падумаць. Конь і чалавек — гэта зразумела. У Эльдарада, відаць, ёсць не толькі старажытныя коні. І людзі ёсць, хоць і хаваюцца. Але агонь… Блакітны агонь над галавою… Ен сам па сабе загарэўся — гэта мы добра бачылі.

— Міхась, ну ты падумаў ужо? — не выцерпеў я.

— Пакуль нічога канкрэтнага не магу сказаць, — неяк па-вучонаму адказаў Міхась.

Над лесам апускалася сонца. Паўзмрокам ахутала возера, лес. Непрыкметна прайшоў дзень.

— Што будзем рабіць? — спытала Наташа.— Сёння Кляйна мы не знойдзем. Заблудзімся.

Я азірнуўся. Наўкола лес, балота, возера… Няўжо давядзецца начаваць у лесе ці на беразе? Я заўсёды начаваў дома, у хаце. У хаце і тата, і мама. А тут? Што, калі які дзікі звер поначы падкрадзецца?..

Удалечыні бліснула маланка, загрукатаў гром.

— Навальніца будзе, — сказала Наташа.

— Я здагадаўся! Здагадаўся! — усклікнуў Міхась. — Гэта агні Эльма.

Наташа здзіўлена паглядзела на яго.

— Ты што? Гэта маланка.

— Ды не пра маланку я кажу. Той блакітны агонь, які мы бачылі над галавой конніка, называецца агні Эльма. Яны вельмі рэдка бываюць. Перад навальніцаю, калі ў паветры вялікі ціск і высокае напружанне. Блакітны агонь — гэта электрычныя зарады, якія рухаюцца ў паветры. Агнямі Эльма іх вучоныя назвалі.

— Значыць, будзе навальніца? — пытаюся ў Міхася.

— Будзе. Трэба хутчэй шалаш будаваць.

— А дзе мы пабудуем яго? — цікаўлюся.

— Вунь на тым паўвостраве, — паказаў рукою Міхась. — Далей ад лесу.

Непадалёку палоска зямлі, парослая чаротам, метраў на дзесяць — пятнаццаць вузкаю касою прарэзвала возера. Вось гэтую палоску Міхась і назваў паўвостравам.

Далей ад лесу… Вядома, някепска, што далей. Але затое блізка да вады. Ну й месцейка выбраў Міхась!

— Ад лесу ўцякаеш, а сам у чарот лезеш, у гушчыню? — сказаў я.

— Не хвалюйся. Чарот мы на шалаш паломім.

— А кракадзіл нас з таго шалаша за нагу не выцягне?

— Няма ў возеры кракадзілаў. Каб былі, то ўжо даўно мы іх убачылі б.

— Даволі спрачацца, — сказала Наташа. — Хутка зусім сцямнее.

Мы пайшлі на паўвостраў і пачалі будаваць шалаш. Зрабілі з бамбуку каркас, замацавалі яго ліянамі. Пасля гэты каркас накрылі пальмавымі лістамі, а зверху бамбукавымі кіямі абклалі. Каб вецер чарот і лісце не параскідаў. Наташа травы нарвала, у шалаш нанасіла. Я лёг. на траву. Мякка! І над галавою зацішна. Але ж звяры, дзікія звяры… І кракадзілы. Каб не выйшла ў нас, як у той казцы пра трох парасят: прыйшоў воўк і ад кепска збудаваных домікаў знаку не пакінуў. А наш шалаш хіба лепшы?

Варочаўся я, варочаўся на траве і не вытрымаў:

— Вы тут начуйце, а я на дрэва пайду. Лепей жорстка спаць, але добра ўстаць.

— Заблудзішся, — сказаў Міхась. — У балота ўлезеш.

— Не хвалюйся. На беразе пальма стаіць. На ёй пераначую.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x