Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мне ў школу хочацца, — прызнаўся я.

— З-за мяне вы ў Эльдарада трапілі,— прагаварыла Наташа. — Я вінавата. Я.

У Наташыных вачах стаялі слёзы. Яна чакала ад нас адказу.

— Наташа, — сказаў Міхась, — мы самі згадзіліся. Ніхто нас сілком не цягнуў.

— Наташа, — падхапіўся я, — ты не ўспамінай пра бліны. Ты, мусіць, есці захацела? Га?

— Есці не вельмі. У горле перасохла.

— І ў мяне перасохла. Зараз я вас і напаю, і накармлю. У мяне ж пяцёрка па батаніцы. Не забыліся? Хутка ўбачыце, што робяць рабінзоны. Міхась, за мною!..

— Што яшчэ прыдумаў?

— Бачыш на ўскрайку тыя магутныя дрэвы? Гэта мамоны — дынныя дрэвы.

— І ты нас тымі «дынямі» хочаш накарміць?

— Міхась, яны салодкія. Так усе падарожнікі сцвярджаюць. Ты толькі пакаштуй. Пасля цябе ад гэтага дрэва за вушы не адцягнеш. Я не хлушу.

— Можна пакаштаваць, — згадзіўся Міхась. — Дык як гэтыя плады правільна называюць: мамоны ці дыні?

— Мамоны, — сказаў я, хоць і сам не ведаў, ці правільна так будзе.

Сёлетні год у Эльдарада, відаць, ураджайным выдаўся. Голле проста гнулася ад мамонаў, як назваў я іх Міхасю. Мамоны былі велічынёю з ананас. Я сядзеў на дрэве, рваў іх і кідаў Міхасю. А Міхась, стоячы ўнізе, клаў у торбачку. Бачым: Наташа ідзе. Усё-ткі не вытрымала.

— Частуйся, — гукнуў я з дрэва.

— Спачатку сам пакаштуй, — прапанавала Наташа.

— Я ўжо каштаваў. Смачныя. А калі не верыш, то яшчэ пакаштую.

Я з’еў адзін мамон, другі. Паглядзела на мяне Наташа — таксама давай есці.

— Андрэй, сапраўды смачныя, — сказала. — Што мы рабілі б без цябе?

Калі мяне хваляць, дык я як на дражджах расту. Тады мне хочацца зрабіць яшчэ болей, яшчэ лепей.

Я злез з дрэва.

— Хутка рыбы пакаштуеце, — хвалюся. — Вось толькі чарвей налаўлю.

— Можа, накапаеш? — паправіў мяне Міхась.

— Не, чарвей я буду лавіць, а не капаць.

Я не хлусіў. Асаблівасць дажджавога чарвяка трэба ведаць. Якую, цікавіцеся? Вушэй, як вядома, у чарвяка няма. Гукі ён адчувае ўсім сваім целам. Калі глеба трасецца. Вось і прыдумалі ў амерыканскім штаце Фларыда, як без асаблівых клопатаў чарвей лавіць. Я таксама вырашыў выкарыстаць іхні вопыт.

Знайшоў невялікі кій, забіў яго ў зямлю і па яго верхнім канцы пачаў вадзіць другім кіем. Туды-сюды, туды-сюды.

— На скрыпцы іграеш? — зарагатаў Міхась. А я не зважаю. Старанна ваджу кіем. Вось-вось павінны вылезці чэрві са сваіх норак на паверхню. Не любяць яны гэткіх гукаў, нервуюцца. Але выйшла не так, як мне хацелася.

— Уцякай! — чую, як закрычала Наташа. І Міхась за ёю:

— Уцякай!

«Смяюцца з мяне», — думаю. Хутка-хутка кіем ваджу. Ажно рука забалела.

— Андрэй, уцякай! — штосілы крыкнула Наташа.

— Пачакайце, — кажу. — Зараз яны навылазяць. Многа іх навылазіць.

— Андрэй, міленькі, уцякай! — у трэці раз крыкнула Наташа.

Глянуў на сваіх сяброў: калоцяцца, рукамі махаюць. «Што з імі сталася?» — думаю.

Азірнуўся — і амаль не самлеў. Каля маіх ног варушылася мясістая двухметровая пачвара. Шпурнуўшы ўбок кій, я як сігануў…

Так, за гэтыя два дні нямала давялося пабегаць. Але цяпер, напэўна, рэкорд па бегу ўстанавіў бы. Так ляцеў, так ляцеў… Адным словам, ледзь спынілі мяне Міхась і Наташа.

— Што, налавіў чарвей? — запытаўся Міхась.

— Ты водзіш кіем, а яна вылазіць. Ты водзіш, а яна вылазіць. Там яшчэ адна была, — паведаміла мне Наташа.

— Змяя? Ты думаеш, што гэта змяя? Яна не ўкусіла мяне?

Я падняў калашыну, правяраючы, ці няма ранкі на назе.

— Яна тваю музыку слухала, — сказаў Міхась. «Не, — думаю. — Змяя такую музыку не слухала б».

Я зразумеў, што дарэмна спалохаўся. Зусім забыўся, што ў свеце існуе не менш як сто восемдзесят відаў дажджавых чарвей. І ў такіх цёплых краінах, як Эльдарада, яны вырастаюць да трох метраў даўжынёю. Пра гэта я Міхасю і Наташы расказаў. А, відаць, не трэба было расказваць. Зусім напалохаў іх. Асабліва Наташу. Яшчэ доўга пасля гэтага Наташа хадзіла, як балерына, на дыбачках. Смешна? Скажаце, баязліўка? А што вы рабілі б, калі б ведалі, што каля вашых ног можа вылезці двухметровая пачвара? Хай сабе і завецца яна дажджавым чарвяком.

ЧАЛАВЕК — НА КАНІ. НАД КАНЕМ — БЛАКІТНЫ АГОНЬ

Мне вельмі хацелася налавіць рыбы, і я вырашыў не адступацца ад задуманага. Праўда, выклікаць на гук чарвей расхацелася. Дый для такіх чарвей, як у Эльдарада, трэба было б асаблівы кручок заказваць. А ў мяне (пра гэта я пазней успомніў) зусім кручка не было.

Я вырашыў выклікаць на гук рыбу. Так, так, не здзіўляйцеся. Рыбу на гук нават у нас ловяць. Тунцоў, напрыклад. Уключаюць дажджавальны апарат, і кроплі вады, нібы дажджынкі, па вадзе б’юць. А тунцам здаецца, што гэта маленькія рыбкі выскакваюць з вады. Чарадою кідаюцца яны туды, а іх ужо кручкі чакаюць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x