Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але асабліва нас здзівіла тое, што дрэвы тут растуць як бы ў два ярусы. Унізе — дрэвы, кустоўнік, якія, як і ў нас, укараніліся ў зямлю, а вось на ствалах, на галінах гэтыў дрэў, на гэтым кустоўніку — вялізныя папаратнікі, імхі, лішайнікі і… нават дрэвы, кусты.

— Дрэва на дрэве! Куст на кусце! — усклікнула Наташа. — Як толькі яны трымаюцца?

— Гэта эпіфіты і расліны-паразіты, — пачаў тлумачыць Наташы я, успомніўшы, што пра такія паўднёвыя лясы чытаў у адным з артыкулаў.— Эпіфіты хоць і растуць на дрэвах, але не шкодзяць ім. Усё, што ім патрэбна для жыцця, яны паглынаюць з паветра i дажджавой вады. А вось дрэвы-паразіты чужымі сокамі жывяцца. Урастаюць сваімі карэньчыкамі-прысоскамі ў тканкі другіх дрэў і цягнуць з іх сокі. Такое дрэва-паразіт і ў нас ёсць. Амяла яно называецца.

— Гэтыя дрэвы-паразіты, як Кляйн, — сказала Наташа. — І ён цягне чужыя сокі.

— Яшчэ як цягне, — згадзіўся я.

— Андрэй, а што так дзівосна пахне?

— Архідэі. Іх да эпіфітаў адносяць.

— А вунь тое дрэва як называецца?

Наташа паказала на дрэва, якое, нібыта вялізная скала, перагарадзіла нам дарогу.

— Сумаума. Сумаумы дваццаці — трыццаціметровай таўшчыні дасягаюць.

Абмінаючы зараснікі, ліяны, сумаумы, мы ішлі па лесе. Мы, напэўна, збіліся з дарогі, ды пакуль не думалі пра гэта, бо стараліся наглядзецца на хараство, надыхацца тонкім пахам архідэй.

Нечакана над намі быццам страказа затрашчала. Глянулі ўгору — маленькая птушка, меншая за на нашага чмяля, блішчыць, пераліваецца на сонцы, нібы каштоўны камень.

— Калібры! — крыкнуў я. — Калібры лятаюць не толькі ўперад, але назад і ўбок. Яны, як і пчолы, п’юць нектар.

Мы доўга стаялі, любуючыся гэтым жывым ззяннем прыроды.

Але потым усё гэтае хараство пачало надакучаць. Дый стаміліся мы. Было невыносна горача. Пот цурком цёк па нашых тварах. Мы ледзь перастаўлялі ногі. А вакол лес, лес…

Я ўспомніў, як адзін вопытны падарожнік пісаў, што калі першы раз трапіш у паўднёвы лес, то думаеш, што гэта — зялёны рай. А потым ён так абрыдне, што здаецца зялёным пеклам. Нешта падобнае і мы адчувалі. Было так млосна, што хоць крычма крычы ці воўкам вый.

Затым пачалася трава, густая, высокая, да самага пояса.

— Вось каб з касою сюды, — кажу. — За паўгадзіны цэлы воз накасіў бы.

Раптам непадалёку заіржаў конь. Мы спыніліся, прыслухаліся. Няўжо тут людзі? Няўжо нарэшце вырвемся з абдымкаў зялёнага пекла?

Іржанне, доўгае, працяглае, пачулася ў другі раз. І, што самае дзіўнае, чулася зусім побач, каля нас, быццам з зямлі ішло.

— Дзе конь? — запыталася Наташа.

— За дрэвам стаіць, — сказаў Міхась. — За гэтымі дрэвамі не толькі каня, але і воз можна схаваць. Я думаю, што гэты конь ад гаспадара ўцёк. Нам трэба абавязкова яго знайсці і злавіць. Сядзем вярхом і выедзем з лесу. Наташа, ты пойдзеш прама, я — справа, а Марозік — злева. Ніводнага дрэва не мінайце.

Мы разышліся ў розныя бакі, зазірнулі за кожнае дрэва, але нідзе нават конскага следу не заўважылі.

— Дзе ж ён падзеўся? — усклікнула Наташа, калі мы зноў сабраліся. — Няўжо тут коні на дрэвах жывуць?

Іржанне пачулася зноў. Мяне ажно скаланула. «А ці не пачынаюцца ў нас галюцынацыі?» — падумалася.

Я закрыў твар рукамі і пайшоў па густой траве, абы-куды, каб толькі хутчэй пакінуць гэтае зачараванае месца, дзе коні з-пад зямлі ржуць.

Раптам трава каля мяне закалыхалася, штосьці кінулася на мяне. «Удаў!» — з жахам падумаў я і заплюшчыў вочы.

— Трымай! — данёсся Міхасёў голас.

Я не зразумеў, каму ён крычыць. Потым здагадаўся, што Наташы.

— Андрэй, ідзі сюды, — паклікала Наташа. — Мы поні злавілі.

Я расплюшчыў вочы і ўбачыў, што Міхась і Наташа стаяць на каленях і трымаюць… маленькага-маленькага коніка. У гэтага коніка ўсё было, як у звычайнага каня: і грыва, і доўгі хвост, і вушы. Але… ён быў меншы за нашу авечку. І ўжо пасля заўважылі, што ў яго на нагах не капыты, а пальцы, падобныя на авечыя.

Наташа ласкава гладзіла коніка па спіне, а ён дзьмухаў ноздрамі, незадаволены.

— Ен у траве хаваўся, — здагадаўся я. — А мы за дрэвамі шукалі.

— А ў цябе зубы не лекацяць? — запытаўся Міхась. — Шчыра прызнайся: спалохаўся?

— Ды не, — вырашыў схлусіць. — Я яго яшчэ здалёк убачыў. Знарок на яго ішоў.

— З заплюшчанымі вачамі?

— Так цікавей. Вы хоць ведаеце, каго злавілі?

— Поні,— упэўнена прагаварыла Наташа. «Гэта не поні. У поні рост большы, — разважаў я. — Можа, жарабя? Не. Грыва доўгая, як у дарослага каня, і зубы старыя, з’едзеныя. А яшчэ пальцы на нагах. Не капыты, а пальцы. Пальцы, пальцы… Чаму ў яго пальцы? Дык гэта ж, гэта ж…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x