Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Глядзі, глядзі,— тузануў мяне за руку Міхась.

Каля руін сцяны я ўбачыў штосьці вялікае, падобнае па сваёй форме на яшчарку: зеленавата-бурага колеру, як і яшчарка, круглае, спераду завостранае, з доўгім хвастом. Яно стаяла на гэтым хвасце, падняўшы ўгору завостраны канец.

У маёй галаве мільганула думка: яшчарка-людаед, новая зброя доктара Кляйна. Зараз яна кінецца на нас.

Мы з Міхасём спыніліся. А незвычайная яшчарка, хутка-хутка вібрыруючы, стала зарывацца ў зямлю. Вось ужо да паловы схавалася.

— О-го-го! — моцна крыкнуў Кока-Кола, падбягаючы да яшчаркі.

Яшчарка пачала падымацца ўгору, вылазячы з зямлі.

Такога дзіва мы з Міхасём яшчэ ніколі не бачылі.

— Хадзіце сюды, — паклікаў нас Кока-Кола.

— А яшчарка не людаед? — гукнуў я здалёку.

— Не. Гэта лятальны апарат доктара Кляйна. Вы адгадалі: ён называецца «Яшчарка».

Мы падышлі бліжэй.

— Дзіўна, — сказаў Міхась. — Апарат сам закопваецца ў зямлю.

— Сам, — кіўнуў галавою Кока-Кола. — Вы калі-небудзь бачылі ў прыродзе яшчарку-кругагалоўку?

Не бачылі прызнаўся я Нам у школе расказвалі пра яе Яна як і гэты - фото 6

— Не бачылі,— прызнаўся я. — Нам у школе расказвалі пра яе. Яна, як і гэты лятальны апарат, таксама закопваецца ў зямлю. Становіцца на хвост і вібрыруе.

— Правільна, — сказаў Кока-Кола. — Кляйн, як бачыце, падобны апарат сканструяваў.

Нечакана «Яшчарка» тоненька-тоненька запішчэла.

— Кальмар і Банан мне сігналяць, клічуць, — прагаварыў Кока-Кола. — Пачакайце. Я хутка вярнуся.

Кока-Кола падышоў да «Яшчаркі». У сцяне адчыніліся дзверцы. Кока-Кола залез у «Яшчарку», і дзверцы за ім зачыніліся. Быццам самі сабою.

Мы з Міхасём моўчкі пазіралі на «Яшчарку». «А што, калі гэты Кока-Кола заадно з Кальмарам і Бананам? — думалася. — Што, калі зараз усе яны кінуцца на нас? Уцякаць? Але ж Наташа там. Як яе выратаваць?»

Нясцерпна цягнуўся час. І вось дзверцы адчыніліся, на зямлю саскочыў Кока-Кола. Я на колькі крокаў адступіў назад.

— Дзе Наташа? Кока-Кола ўсміхнуўся:

— Чаму Андрэй так злуецца? Наташа ў «Яшчарцы». Кальмар і Банан яе сцерагуць, не пусцілі да вас. У Эльдарада павязуць. Я сказаў ім, што вы з арганізацыі «Агонь і меч». Сказаў, што і Наташа з гэтай арганізацыі. Крыху палагоднелі. Ужо так скрыва не пазіраюць на Наташу. Вы паляціце ў Эльдарада? Дапаможаце нам?

З «Яшчаркі» высунулася агідная жабіна галава.

— Кальмар, — шапнуў Кока-Кола.

— Хутчэй. Залазьце, — хрыпла крыкнуў Кальмар.

Кока-Кола падштурхнуў нас у плечы.

Што было рабіць?

Мы палезлі ў «Яшчарку».

МЫ ЛЯЦІМ У ЭЛЬДАРАДА

Наташа вельмі здзівілася, калі ўбачыла нас у «Яшчарцы». Яна памкнулася наперад, хацела штосьці крыкнуць, але Міхась прыклаў палец да вуснаў: «Тс-с-с…»

Кальмар і Банан заўважылі гэта, зашапталіся.

Кока-Кола нешта сказаў ім, і яны супакоіліся. Пасля ўзяў за руку Наташу.

— Ідзі да сваіх сяброў. Ідзі.

— Ну што, цяпер папросіце ў мяне прабачэння? — першае, што пачулі мы ад Наташы. — Казала ж вам…

А ўсё-такі малайчына Наташа. Другая дзяўчынка, калі б гадзіну пабыла з Бананам і Кальмарам, усю «Яшчарку» слязьмі заліла б. Вунь як Банан і Кальмар зыркаюць на нас. Штосьці не падабаецца ім. Ага, ужо скуры скідаюць. Узмакрэлі. Быццам пацукі. Век на такіх не глядзеў бы. Мне хацелася плюнуць, ды пашкадаваў прыгожых дываноў. І сцены, і падлога былі ў прыгожых дыванах. А столь дык люстраная.

— Падабаецца «Яшчарка»? — падышоў да нас Кока-Кола.

Наташа адхіснулася.

— Не бойся Кока-Колы, — звярнуўся я да яе. — Ен не такі, як Банан і Кальмар. Гэта ён запіску ў бутэльцы прыслаў. Ен добры, ён наш сябар. Ен нас папрасіў, каб у Эльдарада паляцелі.

Я азірнуўся. Банан і Кальмар моўчкі глядзелі на нас.

— Наташа, тыя за намі сочаць. Мы пасля табе пра ўсё раскажам. Пацярпі.

— Кока-Кола, а як ваша «Яшчарка» ўзляціць? — запытаўся Міхась. — У яе ні вінта няма, ні крылаў.

— Ёсць у яе крылы. «Яшчарка» падобна на лятучых мышэй-кажаноў. Крылы складваюцца ў «Яшчаркі», як у кажаноў. Кажаны, як вы ведаеце, маюць выдатныя аэрадынамічныя формы. Яны лятаюць лёгка і хутка, — сказаў Кока-Кола. — Яны вельмі добра манеўруюць, падымаюцца на вышыню да двух тысяч метраў. А некаторыя з іх, як, напрыклад, вушан, могуць нерухома вісець у паветры.

— І «Яшчарка» ляціць, як кажан? Яна крыламі махае?

— Махае.

— Някепска прыдумаў Кляйн, — прамовіў Міхась. — Працуе ў яго галава.

Кока-Кола спахмурнеў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x