Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Якімовіч - Эльдарада просіць дапамогі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1989, ISBN: 1989, Издательство: Юнацтва, Жанр: Сказка, Детская фантастика, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Эльдарада просіць дапамогі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Эльдарада просіць дапамогі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сябры-шасцікласнікі даведваюцца пра тое, што каля іх вёскі з’явіліся дзіўныя прышэльцы, знаходзяць на рэчцы прыбітую да берага запіску ў бутэльцы — крык аб дапамозе: «Людзі, дапамажыце нам! Вас просяць жыхары Эльдарада…» Ці маглі дзеці застацца безуважнымі да чужой бяды?
У другой аповесці, якая ўвайшла ў кнігу, героі твора ўступаюць ва ўзаемадзеянне з ажыўшымі персанажамі народных казак.
ЗМЕСТ: Эльдарада просіць дапамогі
Выпрабаванне, альбо Баба Яга на ўроку заалогіі
Мастак

Эльдарада просіць дапамогі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Эльдарада просіць дапамогі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«А што, калі зараз трэсне суком па галаве?» — падумаў я.

— Гэта шымпанзэ, — шаптаў Міхась. — Не бойцеся. Шымпанзэ вегетарыянцы. Яны мяса не ядуць. Ен не кране нас.

Малпа насцярожылася, як бы прыслухоўваючыся. Потым падышла бліжэй, заплюшчыла вочы і гучна закрычала. У мяне мароз прабег па спіне.

— Ен плача, — пачуў я Наташын голас. — Так малпы плачуць. Без слёз. Я фільм бачыла.

«Яшчэ невядома, плача ён ці радуецца, — падумаў я. — Вось калі суком агрэе…»

Малпа перастала крычаць, чамусьці падышла да мяне і пачала хутка, са злосцю рваць ліяны. Я на секунду ўбачыў перад сваім тварам яе маленькі нос, вялізныя зубы, аголеныя далоні, доўгія пазногці на пальцах…

Праз імгненне шымпанзэ вызваліў мяне з гэтых путаў. Затым падбег да Міхася і Наташы, стаў шкамутаць сетку. Міхась і Наташа застылі, быццам салдацікі з волава. А шымпанзэ рваў, грыз ліяны…

Праз некалькі хвілін мы — гэта значыць я, Міхась і Наташа — стаялі, анічога не разумеючы. Цяпер не шымпанзэ лыпаў на нас вачыма, а лыпалі мы, пазіраючы на яго.

— Гляньце, ён усміхаецца, — сказала Наташа. І праўда, шымпанзэ зажмурыў краёчкі вачэй, куточкі губ адцягнуў угору…

— Ён радуецца, што вызваліў нас, — прамовіла Наташа. — Тады плакаў, бо шкадаваў. Цяпер радуецца.

Не ведаю чаму ў мяне так выйшла але і я ўсміхнуўся яму гэтаму дзіўнаму - фото 8

Не ведаю, чаму ў мяне так выйшла, але і я ўсміхнуўся яму, гэтаму дзіўнаму шымпанзэ.

А шымпанзэ ажно заскакаў. Пасля заляпаў рукамі па нагах, подбегам накіраваўся ў лес, зноў вярнуўся.

«У-у», — закрычаў.

— Ен просіць, каб мы за ім ішлі. Ен хоча вывесці нас з лесу, — здагадалася Наташа.

«У-у», — закрычаў шымпанзэ і паклыпаў у лес.

Мы пайшлі за ім. Шымпанзэ, азірнуўшыся, зноў зажмурыў краёчкі вачэй, куточкі губ адцягнуў угору.

— Ен радуецца, што мы зразумелі яго, — пракаменціравала Наташа.

Не адстаючы ад шымпанзэ, мы чэпалі па лесе з паўгадзіны, а мо і цэлую гадзіну. Я гэтага добра не памятаю. Памятаю, як раптоўна расступіўся лес, як мы ўбачылі шырокую паласу вады. Не дрэвы, не кусты, не кветкі, а шырэзную паласу вады. Ад радасці ажно дыханне перахапіла. Цяпер я зразумеў адчуванне тых падарожнікаў, якім пашчасціла, як і нам, вырвацца з абдымкаў зялёнага пекла.

— Вада! — ва ўвесь голас закрычаў я.

— Вада! Вада! — падхапілі Міхась і Наташа. «У-у», — закрычаў шымпанзэ. А потым павярнуўся і знік у лесе. Быццам яго і не было.

— Які разумны! — усклікнула Наташа. — Непадалёку павінны быць людзі. Ен нас да людзей прывёў.

— Цікава, — прагаварыў Міхась. — Вельмі цікава. Шымпанзэ звычайна жывуць у Экватарыяльнай Афрыцы. А як гэты тут апынуўся?

— Тут усё шыварат-навыварат перакручана, — напомніў я Міхасю яго словы.

ШТО РОБЯЦЬ РАБІНЗОНЫ

Шымпанзэ вывеў нас да вялікага возера. З самым гарызонтам злівалася люстраная гладзь вады.

Каля возера раслі дрэвы, дзе-нідзе стаяў густы непралазны чарот. Астраўкамі бялеў пясок, гарачы, як прысак. Між астраўкоў пяску зелянела сакавітая трава.

Знямоглыя, мы паваліліся на траву.

— Давайце пакупаемся, — прапанаваў я. — Горача.

— Але, ідзі купайся, — пазяхнуў Міхась. — Там цябе чакае кракадзіл з кракадзіляняткам.

Я зусім забыўся, што ў возеры могуць быць кракадзілы. Добра, што папярэдзіў Міхась. З сеткі выблытаўся, а цяпер кракадзілу ў пашчу? Не.

Я адсунуўся далей ад возера. Моўчкі ляжаць не хацелася.

— Ведаеце, хто нас з лесу вывеў? — кажу. — Індзеец.

Міхась павярнуўся набок, уважліва-уважліва паглядзеў на мяне.

— Ты сур’ёзна?

Я і вокам не змаргнуў.

— Сур’ёзна.

— Марозік, ты не перагрэўся? Табе галава не баліць?

А я знарок, каб пазлаваў Міхась:

— Індзеец вывеў. Я яшчэ ў лесе пазнаў.

— Андрэй, — прысела каля мяне Наташа, — ты перахваляваўся? Так?

— Я зусім не хваляваўся. Я ведаў, што індзеец выведзе.

— Андрэй, ты сам сказаў, што шымпанзэ вывеў. Шымпанзэ з Экватарыяльнай Афрыкі.

— Мала што я мог казаць. Дзе вы бачылі такіх разумных шымпанзэ? Шымпанзэ ніколі не здагадаецца з лесу вывесці. Ен можа сук выламаць. Гэтым суком мёд дастаць альбо…

— Альбо трэснуць табе па ілбе, — закончыў за мяне Міхась. — Шкада, што не трэснуў. Мо паразумнеў бы.

— Здаюся! Здаюся! Пажартаваў.

— Эх ты, галава, два вухі,— прамовіў Міхась. — Хіба так жартуюць?

Мы замаўчалі.

— А мама цяпер, напэўна, напякла бліноў, і тата іх ёсць са смятанаю, — парушыла маўчанне Наташа.

Лепей не гаварыла б пра гэта. Мне ўспомніўся дом, успомнілася вёска. Школа успомнілася, мая парта каля акна. Перад канікуламі я алоўкам напісаў на парце: «Ура! Ура-а!! Ура-а-а!!!» Дурань, які дурань я тады быў!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Эльдарада просіць дапамогі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Аляксей Карпюк - Свежая рыба
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Выбраныя творы
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Данута
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Партрэт
Аляксей Карпюк
Аляксей Карпюк - Вершалінскі рай
Аляксей Карпюк
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Дудараў
Отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі»

Обсуждение, отзывы о книге «Эльдарада просіць дапамогі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

Марина 9 августа 2020 в 12:15
Очень интересная книжка
x