Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты падумаў, што я розумам крануўся?.. Калі так, значыцца, хтосьці таксама можа ўсумніцца ў маёй нармальнасці.

Капітан хацеў запярэчыць, але Кузьма Самсонавіч замахаў рукамі, маўляў, маўчы, і строга дадаў:

— Чалавек непрытомны ўсялякага нагаворыць… Каб не сумняваліся ў маёй дзеяздольнасці, успаміны напішу… пра вайну… пра паліцая… Гэтым разам адтуль, з вайны, вынырнуў мой інфаркт… А то прыйдзе ў галаву якому разумніку экспертызу прызначыць і ў «дурку» старога прыстроіць.

Кузьма Самсонавіч сказаў і адразу адчуў, як лёгка стала на душы, яго насамрэч перапаўняла жаданне хутчэй сесці за стол і пісаць пра паліцэйскі вобшук, пра жудаснага Махляра і асабліва пра гранату, якая, па версіі фашысцкага прыхвасня, была схаваная ў клубок нітак.

— Гэта ж зусім іншая справа, — павесялеў участковы. — Прабач, Кузьма Самсонавіч, я, грэшнай справай, і сапраўды трошкі ўсумніўся…

На другі дзень Кузьма Самсонавіч прыступіў да справы. Раней, калі жылі без мабільных тэлефонаў, дый просты тэлефонны апарат стаяў не ў кожнай хаце, ён часта пісаў лісты. Але ж лісты, віншавальныя паштоўкі — зусім не тое, што напісаць успаміны. Успаміны, лічыў Кузьма Самсонавіч, — працэс творчы, і ад гэтага разумення ён неяк разгубіўся, нават засумняваўся ў тым, што здолее здзейсніць задуманае, усё ж семдзесят гадоў мінула. Але адступаць было позна. Уладкаваўшыся на табурэце каля тумбачкі побач з ложкам, ён начапіў акуляры, перахрысціўся і ўзяўся за справу.

Дзед Кузьма, нечакана для самога сябе, на дзіва лёгка спраўляўся з задуманым. Пісаў і адчуваў на сваёй галаве ласкавую далонь маці, адчуваў яе цяпло і ні з чым не параўнальны пах дабрыні, вернасці, любові. Словы клаліся на паперу лёгка, без натугі, як завучаны тэкст, і, калі выпадак з паліцэйскім вобшукам быў распісаны да дробязей, Кузьма Самсонавіч зрабіў рашучую і канчатковую выснову, што не вобшук у хаце Пятровай, не сапсаваны пратакол і не капітан Малярэўскі сталі прычынай інфаркту. Вінаваты ва ўсім — яблык… Той самы яблык, які следчы праткнуў фінкай і рэзаў так, як калісьці фашысцкі хаўруснік Махляр распраўляўся з матком чырвоных нітак. Што менавіта «ягомасць выпадак» узбудзіў і вярнуў памяць, прымусіў ізноў перажыць жудасны паліцэйскі вобшук той даўнішняй пакутнай ночы.

Калі ў чарговы раз у палату завітаў Сярдзюк, Кузьма Самсонавіч аддаў участковаму спісаныя аркушы і, цяжка ўздыхнуўшы, сказаў:

— Памятаю, напрыканцы вайны фронт набліжаўся, кананада ва ўсю грымела… Неяк надвячоркам праз вёску партызаны ішлі… Малады хлопец у панадворак забег, вады папрасіў… Папіў, мне падміргнуў, чуб раскудлаціў, весела рассмяяўся і, закідваючы на плячо вінтоўку, узбуджана ўскрыкнуў: «Наша ўзяла!..» Партызан песню зацягнуў і подбегам кінуўся сваіх даганяць.

З песні толькі радок і запомніў: «…фашысты, паліцаі-бобікі, рабіце сабе гробікі…

«Бач, успомніў!.. Усё ўспомніў… Ты, капітан, паперы каму трэба перадай, а следчаму Малярэўскаму ад мяне дзякуй скажы…

— За што дзякуй?.. За інфаркт?.. — ажно ўзвіўся Сярдзюк.

— За інфаркт, можа, і не, а вось за тое, што памяць вярнулася, — яму дзякуй… А яшчэ перадай: ад сваіх слоў, запісаных у пратаколе вобшуку, не адмаўляюся… Не хачу грэх на душу браць… Дый і яму добра было б павініцца перад жанчынай… Ад праўды нікуды не дзенешся…

— Малярэўскі і з мяшка вылузнецца, — хаваючы аркушы ў папку, буркнуў Сярдзюк. — Ліхога на ліхое вучыць не трэба…

* * *

Некалькі дзён Кузьма Самсонавіч чакаў навін ад Сердзюка, варушыў у памяці напісанае, але яго не трывожылі, і ён супакоіўся, вырашыў наведацца ў міліцыю пасля лячэння. Дый сын прыехаў, і думкі неяк пераключыліся на сямейныя пытанні. А думаць было пра што. Аляксей у каторы раз зваў бацьку да сябе. Але ж як кінуць сваю хату, адмовіцца ад саду, дзе кожны куст, кожная травінка табе ўсміхаецца?.. Паабяцаў сыну падумаць, а сам наперад ведаў, чым скончацца гэтыя думы, а больш, з яго боку, прыдумкі. Ён ніколі не кіне тое, да чаго прыкіпеў…

І тут зноў з’явіўся Сярдзюк, і не адзін, а з нейкім непрыкметным лысаватым чалавекам у шэрым гарнітуры і прыцемненых акулярах, за якімі, як ні стараўся Кузьма Самсонавіч, вочы незнаёмца разглядзець не змог. Участковы кінуўся да дзеда Кузьмы, як да роднага, абняў, шапнуў у вуха: «Лысы з камітэта дзяржбяспекі… палкоўнік… думай, што гаворыш…» Сказаў і замітусіўся, выклаў з цэлафанавага пакета на тумбачку ўсялякіх прысмакаў і ўсё гаварыў, гаварыў…

Чалавек у акулярах працягнуў хвораму жылістую руку, ціха сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x