Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кузьма Самсонавіч з апошніх сіл супраціўляўся разбойнаму тарнада і раптам адчуў прыемную лёгкасць… Боль знік, наўкол шчабяталі птушкі, высока ў паднябессі гучала ціхая ласкавая музыка… Ён хацеў убачыць, гукнуць маці і не змог расплюшчыць вочы, павекі зрабіліся невыносна цяжкімі, свінцовымі, і голас прапаў.

«Дзіва нейкае… Міраж… Цела лёгкае… Мне хораша… Нічога не баліць, а павекі цяжкія, і гаварыць не магу… Вось толькі гэты едкі фальшывы голас… Ён скрабецца ў самым вуху і нудліва гудзе, быццам муха ў павуцінні… Хоць бы які павук стрыножыў гэтую заразу…» — думаў стары.

Малярэўскі бачыў, што чалавек пакутуе, яму кепска, але не ў правілах капітана спыняцца на сярэдзіне дарогі. Ён прывык дабівацца поўнага падпарадкавання.

Малярэўскі наліў у шклянку вады, але дзеду не падаў, сціснуў шклянку ў далонях, важна зашпацыраваў па кабінеце:

— Эх, Кузьма Самсонавіч, Кузьма Самсонавіч!.. — павучальна гугнявіў капітан. — Жыццё пражылі і не зразумелі, што з намі сябраваць трэба, а не ў рожкі хадзіць… І што цяпер?.. Будзеце сімуляваць якую-небудзь хваробу і нямогласць?.. За сэрца схапіліся… Скажаце, старасць шкадаваць трэба?.. Ведаю… Думкі наперад ведаю… Вы ж не першы і не апошні ў гэтым крэсле… А хто мяне пашкадуе? Начальства стружку зняло за тое, што Кузьма Самсонавіч вырашыў пагуляць у шляхетнасць, пачаў бараніць хапуг і злодзеяў… Цяжка верыцца, што працоўны чалавек, рабацяга, жывучы на мізэрную пенсію, шкадуе прайдзісветаў… Ну, хай бы яны елі і пілі з залатога посуду, а то ж блюзнерам трэба і ўнітаз з высакароднага металу… Эх!.. Да пары жуллё жыруе!.. А мой пратэст са сцен змыецца… Золата блішчэла і блішчэць будзе, а вось людзі, спадзяюся, задумаюцца: хто і чаму іх за лохаў трымае!.. Мы ж пакуль пасмяёмся… Да часу, канешне…

Узбуджаны капітан нечакана прыпыніў узвышаную тыраду, крутнуўся да дзеда Кузьмы, вада выплюхнулася са шклянкі. Па ўсім, гэта была адзіная перашкода, якая замінала «трыбуну» гаварыць. Малярэўскі паставіў шклянку на стол і, гледзячы вышэй галавы паддопытнага, паблажліва выдыхнуў:

— Бачу, вы згодны… Выпіце вады, супакойцеся і падпішыце пратакол вобшуку…

Збялелы Кузьма Самсонавіч дрыготкай рукой ухапіў шклянку, але ўтрымаць не змог. Яна выслізнула і разбілася, шкло бісерам рассыпалася па падлозе, даўно не мытай, да жоўтага вышмарганай абцасамі. Кузьма Самсонавіч захістаўся, застагнаў і пачаў валіцца на мокрую падлогу, на бітае шкло, і ўсё ж, у апошні момант, Малярэўскі паспеў падхапіць старога. На глухі стогн і падазроны шум у кабінет зазірнуў Сярдзюк.

— Сярдзюк, дапамажы… старому кепска… Не біў… гаварыў культурна… а ён раз… і споўз… прытомнасць страціў… — укладваючы Кузьму Самсонавіча на падлогу і лупячы яго па шчоках, спалохана бубніў капітан.

— Я чуў тваю «культурную» апрацоўку, — груба адштурхнуўшы капітана ад старога, рыкнуў Сярдзюк, — штучнае дыханне рабіць трэба, а не ляпаць па пашчэнках… Выклікай хуткую дапамогу…

* * *

Па факце здарэння была прызначана службовая праверка. Даволі хутка з’явілася і заключэнне, дзе гаварылася, што ў паводзінах капітана Малярэўскага адсутнічаюць наўмысныя дзеянні ў адносінах немаладога чалавека, з якім здарыўся інфаркт.

Дактары пацвердзілі наяўнасць даўняй хваробы сэрца ў Кузьмы Самсонавіча.

Галоўную ролю сыграла даведка з паліклінікі, дзе Кузьма Самсонавіч апошнія дзесяць гадоў быў на ўліку ў кардыёлага.

Пра ўсё гэта дзед Кузьма даведаўся ад Сердзюка толькі праз тыдзень, калі дактары перавялі хворага з рэанімацыі ў агульную палату. Кузьма Самсонавіч ці то ад шматлікіх лекаў, ці то ад усведамлення той мяжы, з-за якой вырваўся, успрыняў сказанае ўчастковым спакойна, нават абыякава. Яму хацелася хутчэй аказацца дома, у сваёй хаце, пасядзець у зробленай сынам альтанцы, прайсціся па садзе і на поўныя грудзі ўдыхнуць пах прэлага лісця, змяшанага з ападам антонавак, выпіць кубачак ліпавага чаю. Ён не жадаў варушыць старое, даўно перажытае і амаль забытае… У здарэнні нікога не вінаваціў…

Але як толькі Сярдзюк сказаў, што Кузьма Самсонавіч у бяспамяцтве мроіў, крычаў, баронячы маці ад паліцая Махляра, быццам заслона з вачэй упала, прыйшло азарэнне, а з ім і разуменне таго, што павінен рабіць. Ён радасным узрушаным позіркам паглядзеў на капітана і папрасіў прынесці ручку і некалькі аркушаў паперы.

Нечаканая просьба ўстрывожыла капітана, ён доўгім спалоханым позіркам утаропіўся ў хворага. Кузьма Самсонавіч імгненна зразумеў трывогу ўчастковага. Ён няспешна ўзяў шклянку з вадой, што стаяла на тумбачцы, зрабіў некалькі глыткоў, дабрадушна ўсміхнуўся:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x