Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— За доўгі язык, канешне, не пахваляць, але ж і людзям губа не замкнёна… А што тычыцца капітана, дык сам ведаеш: якая птушка, такі і галасок… А я цябе чакаў… Хацеў, каб свой чалавек прыехаў…

Калі падышлі да машыны, Сярдзюк не вытрымаў, запытаўся:

— Самсонавіч, калі за свайго прызнаеш, можа, раскажаш, што ў пратаколе напісаў? Чуткі ў аддзеле розныя, а Малярэўскі зрабіўся злы, мітусіцца, быццам нячысцік падсмалены.

Дзед Кузьма як і не чуў участковага. Ён азірнуўся, убачыў расчыненую брамку і вярнуўся, накінуў клямку.

Ужо ў машыне, калі выехалі з вёскі, Кузьма Самсонавіч цяжка ўздыхнуў:

— Ліхі сабака цішком кусае, а твой «махляр» не кусае, ён чалавеку прама ў сэрца паскудзіць…

— Ён гэткі мой, як і твой, — абурана ўскрыкнуў Сярдзюк. — Скрозь людзі, і кожнаму ў душу не залезеш…

— Калі хочаш пачуць праўду, не перапыняй… — загарачыўся дзед Кузьма.

— Капітан форму носіць і не ад мяне мянушку атрымаў!.. Ведаеце пра гнілое нутро і маўчыце… Значыцца, некаму патрэбныя «махляры» ў пагонах?.. А цяпер слухай, што ваш «махляр» вытварыў падчас вобшуку ў Пятровай…

* * *

У невялікім кабінеце, куды Кузьма Самсонавіч зайшоў разам з участковым, за сталом сядзеў насаты капітан. Ён быў у форме, выглядаў важна, нават фанабэрыста, але ўзбуджанасць і хваляванне выдавалі ружовыя плямы на шчоках і рукі, з якіх Малярэўскі не выпускаў тоўсты чырвоны аловак і разпораз стукаў ім па стале, быццам адбіваў азбуку Морзе. Прыжмурыўшы вочы, ён неласкава зыркнуў на дзеда, бяскроўныя, моцна сцятыя вусны кранула нядобрая ўсмешка.

— Сярдзюк, пачакай у калідоры, — напружана, быццам, перасільваючы нейкі ўнутраны боль, прастагнаў Малярэўскі і, калі ўчастковы выходзіў, надрыўна наўздагон крыкнуў: — І дзверы шчыльней зачыні…

Застаўшыся сам-насам з нядаўнім панятым, капітан наўмысна цягнуў час.

Ён бесцырымонна свідраваў старога калючым уладным позіркам, намагаўся начальніцкай строгасцю, як кажуць, нагнаць страху. Але, як ні стараўся, заўважыць у паводзінах ці ўбачыць у вачах старога хоць кропельку хвалявання, панікі, страху так і не ўдалося. Дзед Кузьма абыякава зірнуў на расчырванелага міліцыянера, скептычна ўсміхнуўся, нядобра падумаў: «сысунок ты яшчэ, каб на людзей гэтак зыркаць… Пажывеш болей, зведаеш, што злых на прывязі трымаюць…» — і, не дачакаўшыся запрашэння, уладкаваўся на адзінае крэсла са спінкай, што адзінока тулілася каля самага акна.

— Далекавата селі, — нудна выціскаючы з сябе кожнае слова, набычыўся Малярэўскі. — Падыходзьце бліжэй… З пратаколам вобшуку нявыкрутка атрымалася, не даглядзеў… Адзін ліст парваўся… Выпадкова… Сапсаваную старонку аднавілі, яе падпісаць трэба… Наноў… Потым Сярдзюк дадому адвязе… Спадзяюся, акуляры не забыліся?

— Канешне, падпішу, — імгненна пагадзіўся Кузьма Самсонавіч і, трошкі пачакаўшы, рашуча дадаў: — Толькі пакажыце сапсаваны ліст… Хачу ўпэўніцца, што тое самае падпісваю…

Капітан не чакаў ад старога гэткай прынцыповай катэгарычнасці і нейкі час, мітусліва, з месца на месца, перакладваў паперы на стале. Ён думаў, як падступіцца да суразмоўцы і вырашыць сітуацыю на сваю карысць. Інакш, як сказаў начальнік аддзела, «…Малярэўскага чакаюць вялікія непрыемнасці…»

Паўза зацягвалася. Рашуча настроены дзед Кузьма, наадварот, хацеў давесці пачатае да канца і, расцаніўшы маўчанне капітана па-свойму, вырашыў ісці ў наступленне.

— У хаце Пятровай маёр правяраў напісанае і быў згодны…

— Дзед, ты хоць ведаеш, каго і ў чым вінаваціш? — Малярэўскі рэзка перапыніў суразмоўцу, падхапіўся, зашпацыраваў па кабінеце. — У маё апраўданне падпішуцца ўсе, хто праводзіў вобшук… А ты адзін… Разумееш, а-а-адзін…

Кузьма Самсонавіч рыхтаваўся да размовы, ведаў, з кім мае справу, разумеў, што без падтрымкі нічога не дакажа і справядлівасці не даб’ецца. Стары няспешна выцягнуў з кішэні акуляры і, праціраючы насоўкай шкельцы, ціха зазначыў:

— Не зусім так… Ёсць яшчэ Наталля Пятрова… І не перажывайце, што заўвагі зніклі… Я іх добра памятаю… А вось «тыкаць» не трэба, калі не мяне, старога, дык пасаду сваю пашкадуйце…

— Выходзіць, не дагаварыліся? — унурыў галаву ў плечы Малярэўскі.

— Выходзіць, што так, — цяжка ўздыхнуў дзед Кузьма і хітравата, паверх акуляраў пераможна паглядзеў на капітана.

Цішыню, што нейкі час панавала ў кабінеце, парушыў рэзкі тэлефонны пераліў. Капітан увішна падхапіў трубку, прыклаў яе да вуха і, насцярожана зірнуўшы на дзеда, адвярнуўся. Ён слухаў, раз-пораз падтакваў, і раптам яго спіна пачала выпроствацца, плечы шырэць, вусны скрывіла нахабная ўсмешка, ды так і застыла на бяздушным твары. Калі размова скончылася, Малярэўскі задаволена крактануў, павесялела зірнуў на дзеда Кузьму і няспешна дастаў з ніжняй шуфляды стала вялікі чырвоны яблык.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x