Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А вось сіноптыкі не памыліліся… Прадказалі аранжавы ўзровень бяспекі

— і наце вам, атрымайце непагадзь… — даляцеў з другога паверха сярдзіты голас.

— Хто там гэткі разумны? — ажно ўзвіўся насаты капітан. — Каму пагоны ціснуць?..

Жанчына мацней прытуліла дзяцей да сябе і, стараючыся супакоіць хлопчыкаў, шаптала сваё:

— Не бойцеся… дзядзі харошыя… хутка пойдуць…

У хату шумна ўваліўся міліцыянер у чорнай накідцы да самых пят з мінашукальнікам у руках і цэлафанавым пакетам. Ён асцярожна бліжэй да сцяны паклаў на падлогу мінашукальнік, у кут кінуў пакет і безуважна прашлёпаў міма начальства да цёплай печы, прыпаў да яе ссінелымі мокрымі далонямі, сцішыўся. Плячысты маёр падышоў і нейкі час цярпліва чакаў дакладу. З-за ягоных плячэй, стоячы на дыбачках, выглядваў капітан. Чалавек у плашчы знерухомеў, здавалася, застыў каля цяпла. Ён стомлена зірнуў на начальнікаў і заплюшчыў нелагодныя вочы.

— Ну?!. — скрозь зубы запытальна прабасіў маёр.

— Дакладвай!.. — намагаючыся надаць голасу начальніцкія ноткі, пісклява прагугнявіў капітан. — Знайшлі?..

— Ага, знайшлі… — зябка паціраючы далоні, абыякава адказаў міліцыянер.

— Вунь, у мяшку… І падковы… і гузікі… і капейкі эсэсэраўскія…

— Што за падковы?.. Якія гузікі?.. — ускрыкнуў капітан і хуценька крутнуўся ў калідор, падхапіў пакет.

— Асцярожна… дзіравы, — крыкнуў міліцыянер, але было позна, змесціва пакета звонка бразнулася аб падлогу.

— Скажыце, што шукаеце!? — не вытрымала, умольна ўскрыкнула гаспадыня.

— Калі грошы, яны ў кашальку… Калі золата, яно на мне… Вось і завушніцы, і крыжык на шыі залаты… Яшчэ пярсцёнак ёсць…

— Што за пярсцёнак? — капітан, насоўкай выціраючы рукі (усё ж перагледзеў тое, што выкулілася з дзіравага пакета), усутыч наблізіўся да жанчыны і адным духам выпаліў: — Ён каштоўны?.. Брыльянт колькі каратаў?.. Дзе сейф Карася?.. Ведаем, ён схаваў валюту, золата і бухгалтарскія дакументы… Аддай іх!..

Гаспадыня ўзняла на капітана заплаканыя вочы, аблізнула сасмяглыя вусны, зноў пагладзіла сваіх хлопчыкаў.

— Пярсцёнак срэбны, ад бабулі застаўся… Брыльянтаў няма… Пра сейф з дакументамі першы раз чую… Ад Івана атрымлівала толькі аліменты на дзяцей, — блытанай скорагаворкай паспяшалася адказаць Наталля.

— Во чэша!? Як па пісаным… — выскаліў вялікія жоўтыя зубы капітан.

— Нас за дурняў трымае… Гэта за аліменты ў хаце прыбіральня ў пазалоце і лазня з джакузі… А яшчэ хамам турэцкі і еўрарамонт, на які мне дваццаць гадоў рабіць не зарабіць…

— Мы ж дом гэткі купілі, — горка прамовіла жанчына, — не бурыць жа…

— Пацвярджаю, — спрабуючы хоць трошкі змякчыць сітуацыю і напады на суседку, загарачыўся дзед Кузьма. — Чалавек, які жыў раней, усё па-гарадскому ладзіў… Звонку хата вясковая, а ўсярэдзіне — музей…

— І дзе ж цяпер той музеязнавец? — фальшыва, з яхіднасцю запытаўся маёр.

— Спярша хадзілі чуткі, што за мяжой, дзесьці ў Канадзе, а потым праляцела пагалоска, што ў турме… — сказаў дзед Кузьма тое, што ведалі ўсе суседзі, і, трошкі падумаўшы, ціха дадаў: — А бізнесмен быў, як сёння кажуць, «круты»… І пра нас, вяскоўцаў, клапаціўся… За свой кошт дарогу заасфальтаваў, ваду, газ да кожнага дома падвёў… І раптам хату прадаў і знік… Што не жылося?..

— Выбраў дзе лепей, — задаволена ўсміхнуўся шыракаплечы і хітравата, па-змоўніцку падміргнуў старому.

Дзеда Кузьму ад гэтага блюзнерскага падміргвання аж у пот кінула… Ён зразумеў, што міліцэйскі начальнік добра ведае, дзе былы сусед, і не толькі ведае, па ўсім, спрыяў у выбары «лепшага» месца…

«Гэты маўчун і цяпер мудруе, — гледзячы на маёра шырока расплюшчанымі вачамі, думаў стары. — Нічога не знайшлі, а ён «адбой» не дае, нешта выштукоўвае… І во, падміргвае… Мо ў свой хаўрус запісаў?.. А я, стары дурань, важна сяджу і нечага чакаю… А раптам здарыцца, як у тых кіношных серыялах… З першага разу нічога не знайшлі, а за другім разам, а то і трэцім — бац, і наце вам, пакецік з якім-небудзь наркатычным парашочкам…»

З другога паверха, гучна грукаючы абцасамі, спусціўся міліцыянер, падышоў да капітана і нешта зашаптаў на вуха. Капітан слухаў, пахмурнеў і раптам рэзка перапыніў падначаленага:

— Запомні, мы ніколі не памыляемся… У маёй практыцы яшчэ не было, каб у хаце нечага супрацьзаконнага не накапалі… Лепш працаваць трэба… Ідзі ў панадворак… У зямлі не знайшлі — на градах шукай… Знойдзем некалькі макавых галовак — цудоўна, але і адной дастаткова, каб наш выезд быў апраўданы…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x