Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Віктар Праўдзін

Вобшук

Толькі на ісціне і праўдзе заснаваць можна спакой сабе і іншым.

Авва ПІМЕН

Апавяданне

Фары яркім святлом разанулі па вокнах, на паваротцы на вуліцу Касманаўтаў машына незадаволена чхнула, і праз некалькі хвілін гул растварыўся ў ранішняй імглістай вераснёўскай цішы.

«Чатыры… Дзімка на рыбалку сарваўся…» — падумаў Кузьма Самсонавіч

і ўсё ж пераправерыў, запаліў начнік, зірнуў на гадзіннік.

«Так і ёсць, чатыры… А вось Верка з Федзькам засядзеліся ў сваіх начных клубах… Гулякі… Па іхняй завядзёнцы ў тры гадзіны павінны былі скрыгатаць жалезныя вароты… Хоць бы петлі змазалі… Мерцвяка падымуць… Палюбоўнічкі…»

Толькі падумаў — і адразу пачуў, як праехала машына, віскнулі тармазы, зайграла музыка і, быццам намагаючыся прыглушыць да піску звінячы голас спявачкі, на свой лад зарыпелі, заскуголілі металічныя вароты.

— Нагі маёй больш не будзе ў гэтым рэстаране!.. На хаду падэшвы адарвуць… Хапугі!.. Блазнюкі!.. Падонкі!.. — на ўсё горла некага мацюкаў Фёдар. — І ты, Верка, пі меней!.. Лапае хто папала…

— А я, мілы, толькі твая… Няхай зайздросцяць… — пявучым ліслівасалодкім голасам гукнула жанчына і засмяялася, сутаргава, дурасліва, залівіста…

У другім канцы вёскі глухім басам азваўся ўстрывожаны сабака. Праўда, даволі хутка і нечакана аціхлі і музыка, і смех, і абразлівая лаянка, а следам і сабачы брэх.

— Каханкі мілуюцца… — незадаволена буркнуў Кузьма Самсонавіч. — А я чым правініўся, што кожную ноч вымушаны слухаць брыдоту?.. Старэйшых

і ў пекле шануюць, а гэтыя дзе жывуць, там і псуюць… Э-эх, — цяжка ўздыхнуў дзед Кузьма. — Ва ўсім вінавата мая бяссонніца і, як аказалася, не на ўсе хваробы ёсць спосабы, горш за нуду гэтая зараза…

Ён устаў, басанож прашлёпаў на кухню, выпіў шклянку вады і зноў вярнуўся ў ложак, укрыўся цёплым пледам, яшчэ раз зірнуў на акно, за якім жоўтым святлом цьмяна мільгацеў адзінюткі ліхтар, з палёгкай уздыхнуў.

Кузьма Самсонавіч добра ведаў, што палюбоўнікі ўціхамірыліся, значыцца, да васьмі гадзін раніцы ніхто не парушыць спакой Малінаўкі. У вёсцы ўжо і карова не мыкне, і певень не кукарэкне… Хіба падасць голас адзіная на дзве вуліцы каза, якая нейкім цудам прыжылася ў суседкі Веркі. Дый няма каму бударажыць, парушаць спакой старажылаў. У вёсцы дачнікі атабарыліся, а яны, па большасці, летам гаспадараць… От, тады і наслухаешся ўсялякага, і нагледзішся…

Але сёння, сямідзесяціпяцігадовы Кузьма Самсонавіч, па-вясковаму — дзед Кузьма, памыліўся. Старога ўжо прыгалубіла чуйная дрымота, як нечаканае прарэзлівае завыванне міліцэйскай сірэны падхапіла на ногі, пагнала да акна. Ён адхінуў фіранку, прыпаў да шыбіны і ў падсвечаным туманным змроку ўбачыў, што суседскую хату, тулячыся да плота, акружаюць людзі ў чорным. Нечакана чалавек трапіў у святло ліхтара, і дзед Кузьма ўбачыў у ягоных руках аўтамат…

«Вось дык так!.. — міжволі прашаптаў дзед Кузьма. — Што магло здарыцца ў хаце маладзіцы з двума малымі дзеткамі на руках?..»

Каб лепш бачыць, шчыльней прыціснуўся лбом да халоднай шыбіны, і шкло тут жа запацела. Доўга праціраў яго фіранкай і раптам пачуў, як бразнула клямка на брамцы. Зірнуў у другое, куткавое акно і ўбачыў у сваім панадворку сутулага чалавека з ліхтарыкам у руцэ. Чалавек, разумеючы, што за ім могуць назіраць, асвяціў свой твар, але і без гэтага папярэджання дзед Кузьма пазнаў участковага міліцыянера Сердзюка, пазнаў па магутнай сутулай постаці, акрамя ўсяго, ён трошкі накульгваў на правую нагу — вынік даўнішняй, яшчэ з Афганістана, раны.

Дзед Кузьма хуценька нацягнуў спартыўныя шаравары, на хаду накінуў на плечы мехавую безрукаўку. Участковы толькі ступіў на ганак, а гаспадар ужо стаяў у дзвярным праёме. Сярдзюк ціха павітаўся, кіўнуў галавой на суседскую хату:

— Выбачай, Самсонавіч, за начны візіт… Тут гэткая справа… Мінскія прыехалі… апера… следчыя… група захопу… Шукаюць Івана Карася, былога мужа Наталлі Пятровай… Толькі адкуль ён тут?.. Вецер зацугляеш хутчэй, чым прахвоста зловіш… Будуць вобшук праводзіць, паняты патрэбны…

— Дык ноч… І што знойдзеш у маці-адзіночкі з двума хлопцамі на руках?.. — незадаволена выпаліў дзед Кузьма першае, што прыйшло ў галаву.

— Мне не дакладвалі прычыну вобшуку… Сказалі, паняты патрэбен, я і прыйшоў… Закон ёсць закон…

— Не, капітан… Я задужа стары дзеля гэткай адказнай спра…

— Самсонавіч, толькі не адмаўляйся, па-чалавечы прашу, — паспешліва перапыніў дзеда Кузьму ўчастковы. — Не клікаць жа Верку шалапутную з хахалем… Дый, пэўна, на падпітку яны… Каб чаго лішняга не ляпнулі… Дзяцей шкада…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x