Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ваша настойлівасць і бяздоказныя абвінавачванні, шаноўны Кузьма Самсонавіч, шкодзяць не мне…

Капітан прымоўк, выцягнуў з кішэні кіцеля звязку ключоў, знайшоў патрэбны, адамкнуў сейф і дастаў некалі канфіскаваны фінскі нож. Ён не спяшаўся агучваць толькі што пачутую «казырную карту», яму хацелася атрымаць поўную асалоду ад перамогі. Штучнай, высмактанай з пальца, і ўсё ж перамогі… Немігаючымі ўчэпістымі вачамі Малярэўскі нейкі час уладна ўзіраўся ў твар старога, ён хацеў бачыць, як гэты ганарлівец і праўдалюбец у адну секунду ператворыцца ў хілага жабрака і, як многія да яго, будзе прасіць прабачэння і літасці.

— Зрэшты, упартасць заўсёды стратная, — з прытоеным сарказмам, пагрозліва прасіпеў Малярэўскі і фінкай праткнуў яблык. — У нашым выпадку яна нанесла ўрон Аляксею Кузьмічу… Вашаму, Кузьма Самсонавіч, сыну… Ухіленне ад падаткаў — злачынства… І, заўважу, злачынства сур’ёзнае…

Капітан прымоўк і з непрыхаванай асалодай назіраў за тым, як задрыжэлі вусны старога, як ненатуральна збялеў маршчыністы знямелы твар, як у нервовым ціку тузаецца шчака і хутка-хутка плюскаюць, трымцяць павекі.

Сябелюб і ганарлівец Малярэўскі нават падумаць не мог, што ў той момант, калі ён бліскучым лязом праткнуў яблык і цешыўся паражэннем суразмоўцы, Кузьма Самсонавіч яго не чуў…

* * *

Чырвоны яблык і фінка… Яны ўварваліся ў свядомасць і быццам разарвалі, разблакіравалі памяць… Даўняе, некалі перажытае ўсплыло і праз бялёсую завесу туману Кузьма Самсонавіч убачыў сябе маленькага на каленях у маці.

Ён адчуў на сваёй даўно не стрыжанай галаве цёплую далонь, пачуў гарачы шэпт: «Сынок, не бойся… дзядзі харошыя… яны хутка пойдуць…»

А «дзядзі» ў хаце нешта шукалі, ператрасалі адзенне, з абабітай жалезам скрыні выкінулі матчын дзявоцкі пасаг. Лепшае кідалі ў мяхі, непатрэбнае ў кучу сярод хаты… Перакулілі шафу, пабілі посуд, цюфякі, набітыя леташняй саломай, чамусьці парэзалі нажамі…

Напалоханы крыкам і шумам, на сярэдзіну хаты, з-пад печы выбег малады пеўнік, якога маці берагла на Вялікдзень, і насаты дзядзька тут жа скруціў яму галаву і таксама кінуў у мех. Са столі сыпаўся пыл, хтосьці тупаў на гарышчы…

Насаты сеў на лаву, падсунуў бліжэй да сябе стол, упёрся ў яго локцямі і ўпіўся мутнымі вачамі ў Кузьму. Разглядваў доўга, раз-пораз чмокаў прыліплую да ніжняй губы патухлую папяросу. Раптам убачыў на стале гліняную глыбокую місу, у якой ляжаў клубок чырвоных нітак з вязальнымі спіцамі.

Спіцы кінуў пад ногі, клубок паціскаў у руках і выцягнуў з похваў вялікі кінжал. Чыркнуў газніцай, зробленай з гільзы, прыпаліў папяросу. Некалькі разоў запар пыхнуў дымам і скрозь зубы працадзіў:

— Ты, Нінка, павінна сказаць, дзе твой Самсон.

— Ужо гаварыла… Яшчэ на пачатку вайны забралі…

— Хто, хто забраў? — ажно ўзвіўся насаты — Аж вушы баляць, цябе слухаючы…

— Дакумент не паказалі, — паспяшалася адказаць маці. — Замест яго — торкнулі аўтамат у плечы і павялі…

— І што, за тры гады весткі не перадаў? А людзі кажуць, што па начах да цябе нейкі мужык ходзіць…

— Ты таксама не ўдзень прывалокся… А на брахні свет не стаіць…

— Добра, паверу, — блазнавата рагатнуў насаты. — Паверу, калі мяне прымеш…

— І прыму, — загарачылася маці. — Толькі дазволу ў тваёй жонкі спытаю… Заўтра ж прыйду… І ты дома будзь…

— Ну ты і сцерва!.. — падхапіўся на ногі насаты і з усёй сілы ўдарыў кінжалам па клубку. — Я табе прыйду!.. Ды я цябе ў камендатуру… А мальца ў лагер… На вопыты… Кроў здаваць…

Насаты нешта крычаў, тупаў нагамі, але маленькі Кузьма яго не чуў, ён не мог адвесці вачэй ад вялікага бліскучага кінжала, якім крыўдзіцель рэзаў на часткі чырвоныя ніткі. Маці напярэдадні распусціла старую кофту і абяцала звязаць яму цёплыя шкарпэткі, рукавіцы і шапку. І тады… Тады ён зможа выходзіць на вуліцу…

— Зрэшты, даўно хацеў запытацца: Самсон хто?.. — крычаў насаты. — Юда?..

Пачуўшы пра «юду», да іх падышоў малады хлопец у фуфайцы з белай павязкай на рукаве і, насмешліва аглядаючы малога, прапанаваў:

— Махляр, давай праверым… Мальцу штаны знімем і ўбачым, хто бацька… Тут «аўсвайс» не трэба…

— Я табе не «махляр»! — зароў насаты. — Папрашу звяртацца, як паложана… Па званні ці пасадзе…

— Мужчынкі, дарагія, не пужайце сына! — узмалілася маці. — Коля, мы ж не чужыя, раслі разам… З Самсонам некалі сябраваў… І ніткі парэзаў… Нашто?!.

— А-а, табе нітак шкада?.. А мне галавы не знасіць, калі Самсона не знайду!.. Муж твой бандыт… І ты партызанка… Хлеб у лес пячэш… А ў клубок магла гранату ці лімонку ўматаць, каб камендатуру ўзарваць!.. Як табе гэткі паварот?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x