Виктор Правдин - Вобшук

Здесь есть возможность читать онлайн «Виктор Правдин - Вобшук» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2018, Жанр: Детектив, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вобшук: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вобшук»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Вобшук — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вобшук», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Будзем знаёмы, Іван Іванавіч… Адкуль я і хто — ведаеце, капітан нашаптаў… Наконт «лысага» не згодзен… Залысіны — яшчэ не лысы… А вось парада Сердзюка слушная, думаць трэба, і заўважу — заўсёды… На тое чалавеку і галава дадзена.

— Бойся Усявышняга і не гавары лішняга, — пакрыўджана буркнуў участковы, падышоў да акна, адхінуў занавеску і пачаў нешта разглядваць на вуліцы, быццам у палаце яго больш нічога не цікавіла.

— А вы, Кузьма Самсонавіч, што думаеце? — усміхнуўся лысаваты і сеў на край ложка.

— Наконт чаго? — асцярожна перапытаў дзед Кузьма. — Нешта я вас не разумею…

— Я пра вашага сына, Аляксея Кузьміча, — аглядваючы палату, трошкі насмешліва прамовіў палкоўнік. — Прымаеце яго прапанову ці…

— Вы і пра гэта ведаеце? — перапыніў палкоўніка дзед Кузьма. — Выходзіць, і ў бальніцы сцены вушы маюць?..

— Ну, гэта занадта, — весела рассмяяўся лысаваты. — Нашто «вушы», калі радня ёсць… Сярдзюк і расказаў…

— Ага, радня, — непрыязна зірнуўшы на ўчастковага, зморшчыўся Кузьма Самсонавіч, — на адным сонцы анучы сушылі…

— А мне здалося… Гэтак абдымаў…

Кузьма Самсонавіч раптам усвядоміў, што прывяло ў палату гэтага Івана Іванавіча, калі ён насамрэч «Іванавіч». Ён зразумеў, што ніхто не паверыў аповеду пра паліцэйскі вобшук, і цяпер палкоўнік глядзіць яму ў вочы, ухмыляецца, плявузгае нейкую бязглуздзіцу.

— Будзеце насміхацца ці пытанні задаваць? — адчуўшы нядобрае, запытаўся дзед Кузьма і, трошкі памаўчаўшы, напаўголаса дадаў: — Не маглі з такой важнай арганізацыі прыслаць чалавека толькі зубы паскаліць…

— Што праўда, то праўда, — з дабрадушнай мінай на твары ўздыхнуў палкоўнік. Ён зняў акуляры, уважліва паглядзеў хвораму ў вочы і абнадзейлівым голасам дадаў: — Я веру таму, што з вамі адбылося падчас фашысцкай акупацыі, перакананы ў тым, што амнезія, як іржу, сцерла з памяці паліцэйскі здзек… Але цяпер, калі гэтая «іржа» вярнулася, магчыма, вы ўспомніце хаўруснікаў Махляра?.. Прыгадаеце імёны, прозвішчы, мянушкі…

— Падзеі той ночы, і сапраўды, быццам хто сцёр з памяці, — заклапочана ўздыхнуў Кузьма Самсонавіч. — Памятаю, што доўга хварэў… Добра памятаю, як пасля вайны маці вазіла мяне ў Мінск і паказвала ваеннаму доктару…

— А што маці?.. — напружана спытаў палкоўнік. — Няўжо пасля, як паправіліся, не расказала праўды?

— Маці, пакуль жывая была, казала адно: у вайну паліцаі напужалі, са спуду хвароба… Падрабязнасцей пазбягала, цяпер разумею: берагла мяне… А ў кабінеце следчага як заслона з вачэй упала, усё ўспомніў… Пра ўсё і напісаў.

— Што ж, — палкоўнік устаў, працягнуў руку Кузьму Самсонавічу, — рады знаёмству і хачу падзякаваць за ваш успамін. Мы яшчэ сустрэнемся, але трошкі пазней… Папраўляйцеся… І яшчэ, за сына не хвалюйцеся, парушэнняў закона ў яго няма… Малярэўскі перастараўся… Падазрэнні яшчэ не факты…

— І вам добрага здароўя, а за сына вялікі дзякуй, — засмучана ўсміхнуўся дзед Кузьма і, не выпускаючы руку палкоўніка, хітравата запытаўся: — Будзеце шукаць Махляра?.. Не пазнавата?.. Цяпер паліцаю далёка за сто гадоў… Думаю, вы кнігу пішаце… І раней прыходзілі карэспандэнты, толькі я пра вайну амаль нічога не памятаў…

— Пра тое, што з вамі адбылося, не толькі кнігу пісаць, кіно здымаць трэба!.. Каб людзі ведалі і памяталі… А мы з вашымі ўспамінамі яшчэ папрацуем…

* * *

Пасля бальніцы Кузьму Самсонавіча накіравалі ў санаторый на рэабілітацыю.

Ён і думаць перастаў пра Івана Іванавіча, як той сам неяк пасля абеду ў «ціхі час» зайшоў у палату. У адной руцэ жоўты цэлафанавы пакет, у другой — чорны дыпламат. Нязваны госць шэптам павітаўся, угледзеў крэсла каля стала, паднёс яго да ложка дзеда Кузьмы, сеў, здарожана ўздыхнуў:

— Строга ў вас, інкогніта не праслізнуў… Ахоўніку дакумент паказаў, а ён не паверыў, заявіў, што «ксіву» на любым кірмашы купіць можна… Давялося начальства выклікаць… Цяпер чакайце пытанняў, чаму вамі цікавяцца адпаведныя органы?

— А сапраўды, чаму? — кпліва падтакнуў Кузьма Самсонавіч.

— Па-першае, рады вас бачыць у добрым настроі, — палкоўнік шумна выцягнуў з цэлафанавага пакета вялікі пузаты ананас і паклаў яго на тумбачку, — другое…

— Можа, другое, трэцяе, чацвёртае прапусцім, і скажаце галоўнае, — нецярпліва, з трывогай у голасе перапыніў суразмоўцу дзед Кузьма.

— Дайце хоць перадыхнуць з дарогі, — з напускной бравадай заўсміхаўся палкоўнік. — Зрэшты, калі настойваеце, пачну з галоўнага…

Ён пакруціў колца шыфру ў замочку, ключыкам адамкнуў дыпламат, пакорпаўся ўсярэдзіне і асцярожна выцягнуў вялікі канверт, дастаў з яго некалькі фотаздымкаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вобшук»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вобшук» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вобшук»

Обсуждение, отзывы о книге «Вобшук» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x