Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабака з залатым зубам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабака з залатым зубам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях.

Сабака з залатым зубам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабака з залатым зубам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лада. А як у майго «мента» гатоўнасць падзяліцца валютай?

Маёр Козлікаў. Гатоўнасць ёсць, валюты няма.

Лада. А куды ж яна зліняла, баця?

Маёр Козлікаў. Пану Фоксу, сабаку нашаму, залаты зуб уставілі. Ты ўяўляеш, якая сенсацыя для нашых абывацеляў: сабака маёра Козлікава — з залатым зубам!

Лада. Закалебаў. Ты, баця, дурак і не лечышся.

Маёр Козлікаў. Як ты смееш на бацьку, мля?

Лада. Закрый паддувала. Колькі можна клянчыць, пабірацца. Аформілі б заместа бабы ў дом гэты…

Маёр Козлікаў. Цябе… У дом састарэлых? Га-га-га!.. О-го-го! (Хапаецца за бакі, праз смех.) І колькі ж табе гадоў?

Лада. Восемдзесят… Дзевяноста… Табе што?

Маёр Козлікаў. Захацелася пагуляць у міласэрнасць? Але ты спазнілася. Баба нікуды не едзе. Яна вырашыла памерці дома. (Зноў смяецца.) Ну і дачка ў мяне. Ну і адкалола: у дом састарэлых… Га-га-га!..

Лада. Хопіць крыўляцца. Гані валюту! Мяне пацаны ў кабаку чакаюць.

Маёр Козлікаў. Няма.

Лада. Кабялю на залаты зуб — ёсць, а роднай дачцэ паршывага чырвонца — не?

Маёр Козлікаў. Чэснае партыйнае — няма.

Лада. Яшчэ скажы — піянерскае.

Маёр Козлікаў. Клянуся пагонамі!

Лада (падыходзіць да маёра Козлікава) . Клешні!

Маёр Козлікаў (не разумее) . Якія клешні?

Лада. Рукі ўверх. Хэндэ хох. Ты што — дублены?

Маёр Козлікаў (падымае рукі) . Ты, мля, зусім ужо…

Лада абследуе кішэні маёра Козлікава.

(Іранічна.) Ну, што? Набралася, як жаба гразі?

Лада (дастае з кішэні маёра Козлікава канверт, падымае яго над галавой) . А гэта што?! Паглядзім, колькі табе на гэты раз адмачылі.

Маёр Козлікаў (мяняецца ў твары) . Лада, дачка, аддай. Там няма ніякіх грошай.

Лада. Не трэба пець, баця!

Маёр Козлікаў спрабуе адабраць канверт, але, даганяючы Ладу, за нешта чапляецца і падае. Лада разрывае канверт. З яго выпадае паперка.

(Ускліквае.) О, баця, прагрэс. З табою ўжо разлічваюцца чэкамі. (Падымае паперку, чытае.) Каранат Каранатавіч Козлікаў — памёр… (Вялікія вочы.) Баця?

Маёр Козлікаў. Што «баця»?

Лада. Ты — мярцвяк?

Маёр Козлікаў. Я ж цябе прасіў не чапаць.

Лада. Не, ты — мярцвяк?

Маёр Козлікаў. Пакладзі дакумент на месца!

Лада. Не, ты ўсё-ткі скажы!

Маёр Козлікаў (злосна) . Ну, мярцвяк! Што табе ад мяне яшчэ трэба?

Лада. Мярцвяк ёсць мярцвяк. У мерцвякоў валюты няма. Чао!

Маёр Козлікаў (крычыць) . Стой!.. (Кідаецца ўслед.)

Расчыняюцца дзверы, і насустрач яму выходзіць чалавек у чорным.

Чалавек у чорным. Тут мярцвяк Козлікаў?

Маёр Козлікаў (механічна) . Тут, а што?

Чалавек у чорнымзнікае за дзвярамі, і неўзабаве, разам з другім, уносяць у пакой труну.

Дзея другая

Абстаноўка тая ж. У пакоі — Кацярына Карпаўна, маёр Козлікаўі людзі з пахавальнага бюро. Пасярод пакоя — труна.

Маёр Козлікаў (паказвае на труну) . Што гэта такое?

Чалавек у чорным. Труна.

Маёр Козлікаў. Я сам бачу, што труна. Для каго?

Чалавек у чорным. Для… (Глядзіць у паперку.) Для маёра Караната Каранатавіча Козлікава.

Маёр Козлікаў (разгублена) . Але ж я не заказваў.

Чалавек у чорным. Вам і не трэба заказваць. Даволі таго, што сёння раніцою ў загсе выпісана даведка аб тым, што маёр Козлікаў памёр. Усе астатнія клопаты па яго пахаванні ўзяло на сябе наша кааператыўнае бюро.

Маёр Козлікаў (аглядае труну) . Мля, якраз на мяне.

Чалавек у чорным (з гонарам) . У нас на кожнага кліента сабраны дадзеныя яшчэ пры жыцці. Неўзабаве вам пададуць касцюм, тапачкі, вянкі. Прабіваецца месца на могілках, ля былога загадчыка гандлёвай базы Хапуковіча.

Маёр Козлікаў. Дазвольце спытаць, а чаму ля Хапуковіча?

Чалавек у чорным. Па-першае, нам стала вядома, што маёр Козлікаў і Хапуковіч былі закадычнымі сябрамі. Па-другое, мы заўсёды стараемся класці работнікаў міліцыі побач з работнікамі гандлю. Так сказаць, родныя душы.

Маёр Козлікаў. Ля Хапуковіча, гэтага злодзея, не хачу ляжаць.

Чалавек у чорным. Паверце мне: пакойнікам усё роўна. І пры чым тут вы?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабака з залатым зубам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабака з залатым зубам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабака з залатым зубам»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабака з залатым зубам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x