Уладзімір Караткевіч - Залаты бог

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Залаты бог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты бог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты бог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты бог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты бог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Караткевіч

Залаты бог

Уладзіміру Калесніку

З цыкла "Казкі мора"

У старой былі дзівосныя вочы. Нават цяпер, запалыя, яны былі вялікія, нібы ў маладой… На палову аблічча. Мудрыя, усё разумеючыя і адначасова па-дзіцячаму разгубленыя і здзіўленыя, яны ззялі маладой, гарачай сінню… Можа, ад мора, на якое яна неадрыўна глядзела…

— Дзень добры, сіняе мора, — сказала яна. — Вось я і ўбачыла цябе. — І, схіліўшыся ў зямным паклоне, дакранулася рукою да мокрай галькі.

Шыпучая цёплая вада дакацілася да чорнай, пабітай зморшчынамі і вечнымі мазалямі рук і лізнула яе. І старая ўсміхнулася, такая цёплая і празрыстая была вада.

Сагнулася яна таксама надзіва лёгка. Як нявеста, калі яе вымушаюць збіраць рассыпаныя сваццяй на падлозе голкі: "Ці гнуткая ў стане?"

Яна стаяла, гледзячы на мора. Стаяла без стомы, прамая, уся ў чорным, з шалем, які звісаў з яе галавы, як вялізныя чорныя крылы. Стаяла пасля снядання, пасля абеду. Часам нават пасля вячэры.

Вусны яе няўлоўна ўсміхаліся, а мора шыпела і білася ля ног.

Быў канец верасня. Стаяла ласкавая цеплыня без спёкі. На курорце было мала народу. Будынкі стаялі ў засені парадзелых акацый напаўпустыя, сумнаватыя.

Начамі старая дрэнна спала. Патрэсквалі за акном сухія карычневыя струкі гледычый, уздыхала — недзе вельмі блізка — мора.

А ўдзень яна зноў ішла ад свайго двухпавярховага будынка да мора. Астатнія домікі курорта былі аднапавярховыя, хаваліся ў зарасцях і нагадвалі ёй вёску. Вось толькі кактусы, што дацвіталі між іх, ды мясістыя калючыя агавы ўраз разбівалі ўражанне.

"Альясы якія велічэзныя выраслі, — думала старая. — Вядома ж, не ў гаршку." А потым яна выходзіла на бераг, бачыла ў левым баку доўгі гарбаты мыс, то зеленаваты, то ліловы, то жоўты, бачыла направа вялікую цёмную гару, усю з дзікага каменю, а пасярэдзіне — сіняе мора, нібы крышталь чысцейшай вады, устаўлены ў іржавы, грубы пярсцёнак скал.

На дне ён, відаць, быў вельмі дакладна і нерухома падагнаны да аправы, гэты крышталь. Да самай маленькай трэшчынкі. А паверхняю ён гуляў, як той камень, што старая калісь бачыла ў пярсцёнку на руцэ ў настаўніцы: то ён табе як бэз, то як сліва, а то як ружовае сонейка.

— Тэкля Данілаўна, — падыходзіла да старой сястра-гаспадыня, — вы зараз на гадзінку якую прыселі б у шэзлонг… Гарачыня пачынаецца.

— Дзякуй, Ларысачка: Дзякуй, табе, донечка мая.

Ларыса з самай хвiлiны прыезду ўпадабала старую. Увесь час сачыла за ёй: каб не перагрэлася, каб ела, як трэба ў яе ўзросце, каб не стамлялася. Спрабавала адгаварыць ад экскурсii, але старая была трывалая i неяк па-харошаму цiкаўная добразычлiвай i прыхiльнай цiкаўнасцю да свету, якой вызначаюцца тыя, хто мала пабачыў у жыццi, але шмат перажыў.

— Не клапаціся, галубка, — казала яна Ларысе. — Нічога.

І сядала на першую лаўку аўтобуса. "Каб шырэй бачыць".

— Не стамляйцеся, бабуля.

— Як малая ты ў мяне, — аблiчча старой аж свяцiлася.

Яны смяялiся. А суседзi потым пыталi:

— Колькі ж вам год, маці?

— Семдзесят пяць, — адказвала яна.

— Ого!

— А што там "ого"! Жыць — жыла.

I, памаўчаўшы, дадала:

— Не нажылася… І не нажывуся…

На курорце было ўжо раскошна i пуставата. Зачынiлiся на зiму амаль ўсе кiёскi. Толькi "вiно", "кактэйлi" ды "чабурэкi" яшчэ гандлявалi. Выконвалi план.

Але мора дыхала па-ранейшаму цеплынёю, радасцю, шчасцем, летам. Толькi ў сiнiх ценях, што ляжалi на схiлах вялiкай гары, ды ў прыглушаных адценнях неба жыў, асеннi ўжо, ласкавы сум.

Яна гадзінамі стаяла на беразе. І глядзела. І не магла наглядзецца

У адзін з такіх дзён побач з ёю села маладая жанчына. Купальнік шчыльна абцягваў яе кволыя і пяшчотныя плечы, танюткую — пальцамі ахопіш — талію, моцныя і гнуткія клубы. На купальніку, якраз на высокіх маладых грудзях, дыхаў, плыў кудысь караблік пад блакітнымі ветразямі.

Жанчына закінула за спіну рукі, абаперлася імі, закінула назад галаву і апусціла зацістыя ногі ў ласкавую ваду. І вада, празрыстая, блакітна-зялёная, набягала на гэтыя ногі, рабіла іх бліскучымі, залатымі, усмоктвалася ў гальку і зноў наступала.

Аблічча было бясстраснае, з велікаватым ротам, роўным носам, вельмі доўгімі веямі. Нічога на ім не было, акрамя млявай насалоды ад цеплыні і салёных павеваў ветрыка.

Старая акiнула яе позiркам i зноў стала глядзець удалячынь. Жанчына ёй не спадабалася. Было ў гэтай дзiўнай стацi нешта нядобрае, халаднаватае, занадта ўпэўненае ў сабе. "Царыца, — падумала старая, — Толькi царам тваiм цяжкавата". Гэтая зусiм дзiўная, цалкам падсвядомая i iнстынктыўная непрыхiльнасць была такой раптоўнай, што старая нават трохi разгубiлася. Нiбы яны сустракалiся недзе ў другiм жыццi i там гэта жанчына нанесла ёй нейкi вялiкi боль, самы горшы, за якi нельга дараваць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты бог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты бог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Залаты бог»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты бог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x