Уладзімір Караткевіч - Залаты бог

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Залаты бог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты бог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты бог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты бог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты бог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— "Заляцацца да чужых жонак з несур'ёзнымi намерамi — нельга. Можна толькi — з сур'ёзнымi. За iншае мала бiць морду".

— Што ж, па-мойму, правiльна.

— А калі "чужыя" зусім не думаюць, сур'ёзныя намеры ці не?

— Тады няхай чужыя ідуць да дзядоў з атрафіраваным сумленнем.

— Я і прыйшла, — сказала яна. — Ты ж некалі не ўспамінаў аб сумленні.

— Бо не хацеў… Не мог.

Яна дражніпа яго, але ён праз заплюшчаныя павекі не мог бачыць гэтага і гаварыў больш-менш сур'ёзна. А яна сядзела над ягонай вялізнай постаццю і глядзела, схіліўшы галаву, хітравата, як лісіца ў глыбокі калодзеж.

— Штосьці ты і не падыходзіш да мяне?

— Не хачу.

— Дурны. — Яна сказала гэта раптам сур'ёзна, тым тонам, ад якога ў яго заўсёды падала сэрца. — Я ж бачу. Кiнь ты мучыць самога сябе: У жыццi i так усё няпроста. Прыходзь: Ну?

Ён маўчаў, і тады яна ўстала. Пайшла. Праз няшчыльныя веі ён бачыў, як яна ішла па гальцы, падабраная, пластычная — уся як успамін і як пакута.

…Дзень імянін маці скульптар вырашыў святкаваць разам са сваімі і падбіў усіх, каб прынеслі шмат віна і "грукалі ў дзверы толькі нагамі". Сабраліся удзесяцёх: сябры, маці, Петра Мадэставіч, Ларыса.

Да апошняй заляцаліся напрапалую. Усе. І маці было дзіўна, што ўсё гэта, здаецца, зусім не закранала Валерыя. Сядзеў спакойны, пазіраў на дзяўчыну вачыма, якія бачылі і не бачылі.

На здзiўленне Петры Мадэставiча, усе госцi накiнулiся не на магазiнныя вiны, а на маладую тутэйшую маджарку, чырвоную, белую i бурштынава-ружовую. Маджарка стаяла ў вялiкiх шкляных збанах, знесеных з усiх пакояў. Была яна трохi каламутная — нават вiнаградныя скуркi часам траплялiся, — кiсла-саладкавата-даўкая i халодная як лёд.

Старой маджарка не спадабалася.

— Хіба гэта гарэлка? — усміхалася яна.

Але потым прыйшоў сум, прыемны і цёплы. Стала шкада жыцця, якое — што ні кажы — канчалася. І разам з тым было весела, нібы ўвесь шлях ляжаў наперадзе.

"Вось у чым справа, — падумала яна. — Вось чаму п'юць тое кiслоцце". I яна глядзела на гожае аблiчча сына i на хатнiя ямачкi ля наiўнага рота Ларысы, i ёй рабiлася трохi крыўдна. Гаспадарлiвая, гожая, добрая. Усе ж мужыкi такiя дзецi: Пакiнь iх, хаця i ў сорак год, — наробяць глупстваў. Справа жанчыны апекаваць над iмi, дапамагаць, кiраваць непрыкметна, каб, крый божа, не заўважылi, не ўсумнiлiся ў сваiм панаваннi: "Чым бы дзiця нi цешылася: " I вось з'явiлася тая , нядобрая, страшная ў вечным сваiм патрабаваннi. Нiчога не аддаваць. Толькi браць, браць, браць.

Яна не вiнавацiла сына, яна нават дапускала, што iначай у яго не магло быць. Сваiм прыродным розумам, сваiм вялiкiм вопытам яна ведала, якую ўладу часам бяруць над сапраўднымi мужчынамi, высакароднымi i добрымi, тыя жанчыны, якiя не абмяжоўваюць сябе ў сродках: самаўлюбёныя, пыхлiвыя, ганарыстыя, хлуслiвыя. Тыя, для якiх галоўнае — сцвердзiць сябе, мiжвольна прынiзiць сваiх сябровак i ўзысцi вышэй за iх, няхай нават па трупах.

І таму яна шкадавала яго. А голас за акном, за садам, спяваў усё тое самае:

До завтра…
А вдруг оно меня обманет?
Я буду ждать — ты не вернешься,
Я буду звать — не отзовешся,
Уйдешь далеко.

Гучала ў ім туга і яшчэ радасць, што вось чалавек можа так тужыць, што яму радасна ад тугі, бо ён — жыве. І маці ўспамінала палі, каменную россып на іх, валы з камянёў на межах, — усё ўласнымі рукамі! — сінія лясы і крывавае зіхаценне каласоў у вачах.

— Не трэба, — раптам шапнула ёй Ларыса, і маці здзівілася, як гэта тая здагадалася аб усім.

Большая частка гасцей спрачалася, пiшучы на клапцiках паперы шэрагi нейкiх лiчбаў i лiтар. Часам нехта рагатаў, нiбы ў лiчбе, якая вось зараз толькi з'явiлася з-пад аўтаручкi, было нешта смешнае. I толькi сын адчужана глядзеў на iх, думаючы, вiдаць, пра нешта сваё, ды яны, жанчыны, удзвюх па-змоўнiцку шапталiся на рагу стала.

— Не трэба, маці… У вас было добрае жыццё… Наўрад ці хто з нас пахваліцца такім пад старасць.

— Ведаю… Ты адсунься, доня. Сядзіш на рагу стала.

— Мне ўсё адно.

— Што думаеш рабіць?

— Здам апошнюю сесію. Буду працаваць. Яраполка вывучу. Буду жыць.

— Правільна, — з горкай сухасцю ў горле сказала маці. — Ёлупаў на свеце многа, але нашто яны?

— Мамцечка, — голасна звярнуўся да яе Петра Мадэставіч, — вы — краса і ўцеха. Скажыце нам нешта.

Маці ўбачыла вочы Валерыя і зразумела: зараз ён устане і пойдзе, бо ўсё у ім нацягнута як струна, бо смутак валодае ім безвыходна, бо ўвесь ён ва ўладзе апошняй крайнасці. Нельга было дазволіць, каб усё гэта здарылася пры дзяўчыне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты бог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты бог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Залаты бог»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты бог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x