Уладзімір Караткевіч - Залаты бог

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Залаты бог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты бог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты бог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты бог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты бог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сястра-гаспадыня, стоячы ля столiка скульптара, усё яшчэ паглядала на новенькiх. Яе здзiўляла, што ўсе з асаблiвай павагай глядзяць на гожага маладога чалавека, нават старыя, i ўсе слухаюць, калi ён гаворыць.

— Чаму гэта так? — спытала яна ў таўстуна. — Хто ён? Хто яны?

— Яны?

— Але.

— Магу сказаць, — буркнуў стары. — Ленінская прэмія за сепарыраванне плазмы… За працы над плазмай — Нобелеўская прэмія гэтага года.

— Галоўны, відаць, той, сівы.

— Сава Апанасавіч?.. Не, ён — пачынальнік. Так бы мовіць, шэф. Ён якраз на другім месцы ў гэтай кампаніі. Галоўны геній там унь той… бог.

Замармытаў:

— Недагеніі… Перагеніі… Эксгеніі… Супергеніі.

І раптам спытаў:

— Ведаеце хто ён? Валерый Палецкі.

Сястра пацiснула плячыма.

— Неадукаванасць i недасведчанасць ёсць грозныя бiчы чалавецтва, — сказаў стары. — Такая галава з'яўляецца раз у стагоддзе. Глядзiце, гаспадынька, можа, больш не давядзецца.

Ён быў трохi пакрыўджаны тым, што мацi за ўвесь час абеду нават не глянула ў ягоны бок.

Але як толькі скульптар — раней за ўсіх — скончыў абедаць, Валерый заўважыў гэта і, устаўшы, пайшоў да яго.

— Прабачце, — сказаў ён, — я ўгледзеў, што вы ўсталі раней за ўсіх.

— Пілі б свой кампот, — сказаў таўстун.

— Крыўдуеце, — усмiхнуўся "ўсiмi беласнежнымi" Валерый. — Вы ж ведаеце. Мацi. Яна столькi гаварыла пра вас: Калi ласка, калi хочаце, пераходзьце за наш стол. Вельмi гэта добра будзе.

— З прыемнасцю, — буркнуў стары.

…Ужо два дні яны елі разам, гулялі, купаліся разам. Скульптара ўзялі ў сваё кола так проста і лёгка, нібы век былі знаёмы.

Разам ездзiлi ў горы. Падымалiся паўз кiнутыя пустыя аўчарнi i здзiчэлыя мiндальныя дрэвы на перавал. Глядзелi адтуль на бязмежнае мора, на бухты ўнiзе, на дураломны Чортаў Палец, якi стаяў над стромай i не падаў.

Старая сядзела, склаўшы на каленях сухія рукі, мружылася пад сонцам, усміхалася ўсім радасна і казала:

— Камяніскі якія! А мора! Ляцець хочацца. І зямля харошая.

І ўздыхала:

— Колькi зямлi прападае. Гэта б сюды нашу ваду.

А на пляжы, заўважаючы, як усе людзі глядзяць на яе сына, яна сама цяпер любіла ўсіх. Усе былі

харошыя. Толькi той, што сядзела тады з нагамi ў вадзе, не было ўсе гэтыя днi. Можа, скончыўся срок, i яна з'ехала. А можа, паехала ў горад.

У сына былi, здаецца, закаханыя ўсе дзяўчаты. Нават Ларыса, якая дагэтуль глядзела на ўсiх хлопцаў проста i роўна, нiбы на iстот адной з ёю пароды, апускала доўгiя веi, сустракаючыся з iм. I м нельга было не любавацца, калi ён iшоў у мора.

Спачатку белы, ён праз два дні, калі спавіў цела залацісты крымскі загар, стаў увесь залаты, як выліты з золата.

— Гэта ўсё мора, — шчасна ўсміхалася старая. — Я дык назнарок нанач рукі не мыю. Пакладу далонь ля рота — салона. Пахне. Шкада — купацца мне ўжо нельга.

На трэцi дзень, калi сядзелi за абедам i сын, толькi што нажартаваўшыся з Ларысай, глядзеў з усмешкай, як яна iдзе мiж столiкамi, старая спiной адчула нешта няёмкае: нiбы цень упаў на яе.

— Валерый, — пачула яна жаночы голас. — Ты якім чынам тут?

Сын узняў вочы, і старая спалохалася, яшчэ не ведаючы, у чым справа: з залатога ён стаў залацісты, нібы ўся кроў адхлынула ад аблічча.

— Дзень добры, Агата, — сказаў ён. — Рад бачыць.

Маці азірнулася. За яе спіною стаяла тая, з пляжа. У белай шаўкавістай сукенцы, таксама ўся залацістая. На дасканалых руках — белыя карункавыя пальчаткі. Рот усміхаецца. Шэрыя вочы глядзяць на Валерыя насцярожана і неяк нязвыкла.

— Даўно тут?

— Трэці дзень.

— А я ў Ялце была: Што ж, прыемна бачыць.

Толькі на хвілінку знік з яе вачэй гэты дзіўны спакой. Калі яна ўбачыла твар маці і пазнала яе,

пракінулася нешта ў вачах і знікла.

— А мы знаёмыя, — прыхільна сказала яна. — Я і то думала, чаго гэта мяне цягне загаварыць?

— Але, — сказала маці.

— Буду рада паразмаўляць, — сказала Агата і пайшла.

Старая бачыла, як усе за столікам глядзяць ёй у спіну, і разумела, што глядзець варта, і разумела, што здарылася нейкая бяда.

— Хто такая? — шэптам спытала старая ў Валерыя.

— Гэта яна , мама.

— Хто?

— Я на, — паўтарыў ён.

Маці зрушылася была, але ногі сталі цяжкія, зазвінела ў вушах. Яна засталася сядзець. Яна ўспомніла ўсё. Яна ніколі не бачыла яе, але ведала, што яна — такая вось.

I яна цяпер ненавiдзела яе ўсёй страшнай сiлай мацярынскай нянавiсцi. Бо яна бачыла, што з iм было два гады таму. Тая не бачыла. Бачыла яна. Бачыла, як ён не еў, i не спаў, i худзеў на вачах, i гадзiнамi ляжаў, пазiраючы некуды ў пустату. I як ён стагнаў у сне — тая таксама не чула. Чула яна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты бог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты бог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Залаты бог»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты бог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x