Уладзімір Караткевіч - Залаты бог

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Залаты бог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты бог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты бог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты бог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты бог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

…На беразе ён назбіраў шмат бела-ружовых халцэдонаў і дымных агатаў, высыпаў усё гэта ў прыпол маці і зноў адштурхнуў човен ад берага.

— Так лепей? — спытаў ён.

— Канечне. Блакіт вакол… Дзякуй табе за сіняе мора.

У прадоннi, як кветкi, грэлiся пад сонцам медузы. А пад iмi варушылiся сiнiя сады.

— Буду, — паўтарыў ён.

І ўстаў, раздзьмуўшы шырокія грудзі. Глядзеў на" ветразь" з дзіўнай, нібы вызваленай, усмешкай.

— Я зараз скокну адтуль. Я не разаб'юся.

— Я ведаю, — спакойна сказала яна.

Ён хітнуў човен, апісаў вялізную дугу ў сярэдзіне сіняга крышталю, між медуз. Ён плыў, але маці здавалася — ён ляцеў у вольным палёце над сінімі нетрамі падводных садоў. Узмыў, з'явіўшыся на паверхні, паплыў да "ветразя" рухавы і моцны, як малады дэльфін. Ухапіўся за наздраватую паверхню падножжа ўцёса.

"Ветразь" стаяў над iм, як волат. Але чалавек упарта i спрытна палез па ягоных непрыступных баках.

Вось адолеў калені, стан, вось ужо на ўзроўні грудзей.

Часам ён нібы прыліпаў да скалы, імкнучыся зліцца з ёю, часам адрываў ад яе тулава.

Ад спёкі расцвілі пад вадою кветкі медузы. Ціха шоргала аб бераг мора. А можа, гэта каменьчыкі сыпаліся з каленяў?

І яна адчувала, што вісіць нібы над сіняй безданню. Празрыстай да самага дна, як сіні алмаз.

— Ма-ма-а-а!!!

Яна ўзняла цяжкія павекі. Ён стаяў на верхавіне ўцёса, раскінуўшы рукі.

Ускінутая галава, шырокія грудзі, гожая лінія жывата, дасканалыя ногі з гладкай скурай.

На верхавіне ўзнесенага ў неба ўцёса — і сам у небе — стаяў, раскрыліўшы рукі, залаты бог.

"Не, — падумала маці, — не. Гэты не прападзе. На хвіліну задурманены, раскуты пасля гэтага непатрэбнага пустэльніцтва… Ён справіцца".

Залацісты крымскі загар. Ускінутыя рукі. Адзіная залатая пляма ў празрыстым сінім небе, у якім — між небам і зямлёй, над падводнымі садамі — вісела яна.

Ён выцягнуўся, прыўзняўся на дыбачкі і высока падскочыў у сіняе паветра, лёгка перавярнуўшыся ў ім.

"Не, — млява падумала яна, — гэта пройдзе. Гэта — старое, нязжытае да канца. Яно пройдзе".

Прыйшло заспакаенне… Вось сады пад вадою. Медузы цвітуць у сярэдзіне сіняга алмаза. Шалясціць, шапоча мора. Сыплюцца з каленяў каменьчыкі.

Узняўшы ўгору вочы, яна глядзела туды, дзе, раскрыліўшы рукі, у нязмернай вышыні ляцеў да яе залаты бог.

Спёка. Яраснае сонца. Шум… шум… шум мора…

— Мама… Мама!.. Што ж ты?!. Мама!!!

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты бог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты бог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Залаты бог»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты бог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x