Уладзімір Караткевіч - Залаты бог

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Залаты бог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты бог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты бог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты бог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты бог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна ўсміхнулася, і зубы яе ў святле месяца былі блакітныя, а вочы патаемныя.

— Ты лічыш, што ў адносінах да гэтай адной патрэбен быў кій?

— Не… абыякавасць.

— Ты надзіва рыцарственны.

— Не. У мяне не хапае для гэтага шчырай адкрытасці. Маё насланнё робіцца ўсё больш моцным. Мне часам немагчыма дыхаць, такое яно.

— Гэта табе і шкодзіла.

Ён кінуў каменьчык у ваду. Мускулы ля ягонага рота закамянелі.

— Петра Мадэставiч меў рацыю. Нашто мне iдал? Мне патрэбна падзвiжнiца. А тут за ўсе маленнi я атрымаў адзiн толькi боль. Насланнё мацнее: Але мне сумна. Сёння на танцах мяне працяў такi несамавiты адчай, што мне стала страшна. Я зразумеў: нiшто не вечнае ў чалавеку. I тое, што са мной нiбы трапеча на апошнiм дыханнi: Розум не можа вечна быць рабом пачуцця: нават самага вялiкага ў жыццi. Дарэмна я малiў аб здароўi i сiле i свабодзе.

Хлопец сказаў гэта з такой шчырасцю, што бровы жанчыны здрыгануліся. Яна пасунулася бліжэй і, паклаўшы галаву на ягоныя калені, абхапіла яго за шыю гнуткімі і пяшчотнымі рукамі.

— Прабач, родны, — сказала яна.

Далоні, якія ён падсунуў пад яе плечы, злёгку дрыжалі.

— І мне лёгка і страшна, — сказаў ён.

Адвечная прывычка ўладарыць выявілася і тут. Гонар патрабаваў, нясцерпна было бачыць, як паўстае самы адданы і верны, як ён патрабуе, — і жанчына, не стрымаўшыся, сказала:

— Нашто ты патрабаваў так да канца? Я ж не казала табе, што заўсёды буду толькі тваёй. Нашто ты патрабаваў так многа?

— Нашто я жыву? Нашто дванаццаць год я забіваў сябе на рабоце, дабіваўся славы? І нашто ты патрабавала так мала? Чаму цяпер хочаш большага?

— Я кахаю цябе, — сказала яна.

Але мужчыну, здаецца, уразіла нейкая думка. Вялікія яго вочы пашырыліся. Ён уздыхнуў і адчужана выпраміўся.

Тонкі стан і шырокія плечы. Знізу яны здаваліся ёй трохвугольнікам, пастаўленым на востры кут. Скура пад месяцам адлівала золатам і блакітам. Раўнамерна ўздрыгвала скура пад левым саском, і гэта было адзінай адзнакай хвалявання, якое па-ранейшаму перапаўняла яго.

— Цяпер ты хочаш быць толькі са мною. Чаму?

— Чалавек мяняецца, — шапнула яна. — Праз год, месяц, дзень — ён другі. Я кахаю толькі цябе.

— Так мала? Я ведаю, штo табе было да ўсяго, што я адчуваў. Ты лічыла — перад табою сусвет… І вось цяпер у табе прайшло многа, засталося мала… І ты шукаеш мяне. Цяпер я патрэбны табе.

Яна цягнула рукі вышэй і вышэй. Ніжэй і ніжэй схілялася да яе вуснаў галава хлопца. Аж пакуль ён са стогнам не адвярнуўся.

— Мой гонар паранены, — глуха сказаў ён.

— Позна ж ты успомніў пра гэта.

— І я ў сутаргах кідаюся ля цябе. У апошніх, бо не хачу згадзіцца, што каханне памерла. Яно ў кожнага адно.

— Позна, — усміхнулася яна. — Ты быў мой. І ніхто не адбярэ ў тваёй памяці ўсяго, што было. Не адбярэ ні шчасця, ні гэтых… прыніжэнняў… — І пасля паўзы дадала:

— Так што маўчы. Пацалуй мяне.

Прагна, як да струменьчыка вады, што падаў у распаленую, чырвоную ад сонца бухту, яна прыпала да яго вуснаў. Нібы вакол была смяротная спёка і адзін гэты струмень нёс у сабе жыццё.

— Так будзе заўсёды, — сказала яна.

Ён гладзіў яе валасы.

— Заўсёды, — паўтарыла яна.

— Заўсёды? — спытаў ён.

— Але.

— Ты пойдзеш са мной паўсюль?

— Магчыма.

Яна цяпер ведала: нішто не прайшло, няма чаго баяцца. Таму што гэты залаты бог усё яшчэ належаў ёй і толькі ёй. Яна бачыла гэта па сухому, ліхаманкаваму бляску бязмежна адданых вялікіх вачэй.

— Я буду з табою, як толькі ты працягнеш руку.

Гэта была памылка. Яна адразу зразумела гэта.

— Я стаміўся трапятаць над урвішчам, — сказаў ён.

— Калі стаміўся?

— Сёння. Калі трымаў на руках хлопчыка… Магчыма, раней. Калі ён за здраду пайшоў да таўстуна… А потым ён усміхнуўся мне. За што? За такую драбніцу? Плаціў дабром. Тое, чаго ніколі не рабіла ты.

— Кветкі жыцця, — ужо гневаючыся, сказала яна.

— Мне не да жартаў, — сказаў ён. — Я напалову загубіў жыццё. Для чаго? Для таго, за што мне ніхто не скажа "дзякуй". Загубіць і другую палову?

— Табе з кім-небудзь будзе лепей, чым са мной?

— Не, — сказаў ён.

— Дык вось, — сказала яна, сядаючы. — У гэтым уся рознiца. Я для цябе ўсё. I я адчуваю гэта. I спускаюся да цябе, бо ты самы гожы, разумны, добры чалавек на свеце: Бо мне хораша з табою. Мне хораша, i я з табою, ледзь ты працягнеш руку. Але для мяне, як для кошкi, галоўнае не дом, а сад:

— Або суседні дом, — з'едліва сказаў ён. — Ты хочаш затрымаць мяне на ўсё жыццё, нічым не рызыкуючы, нічога не аддаўшы. Так не бывае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты бог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты бог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Залаты бог»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты бог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x