Уладзімір Караткевіч - Залаты бог

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Залаты бог» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: short_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Залаты бог: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Залаты бог»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Залаты бог — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Залаты бог», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ціха, — сказаў нехта.

— Я ведаю яго трыццаць адзін год, — сказала яна.

— Яму трыццаць, — недарэчы сказаў прафесар.

— Я яго трыццаць адзiн год ведаю, — упарта паўтарыла яна. — А ён мне: не больш вядомы, чым ты, Сава Апанасавiч. I яшчэ: старая я: Так i не зведаю, вiдаць, хто ў яго будзе: Сын?.. Дачка?.. Не зведаю працягу сабе.

Яна гаварыла гэта такім тонам, што ўсім стала страшнавата. Але затое яна бачыла, як пацямнелі ад болю яго вочы. Напэўна, ён не пойдзе сёння туды, куды кліча яго памяць. А заўтра? Што ж, "заўтра" бог дасць. Можа, гэтая хвароба пройдзе за ноч.

— І яшчэ: загубіў ты сваё юнацтва, сыне. — Яна адразу пашкадавала аб гэтых словах, але змоўчаць позна было. — Самыя залатыя гады. Таму і трызняцца табе шамаханскія царыцы…

Устала:

— Вы тут гуляйце, родненькія, не зважайце на старую бабу. А табе, донечка, час спаць. Заўтра ўставаць ранютка, не тое што гэтым абібокам.

Сын апусціў вочы, і маці засталася задаволена сабой, бо ясна паказала, што яна ганіць і што ўхваляе.

— А ты, Мадэставiч, прайдзiся са мною. Пагуляем трохi. Потым вернешся.

— Абавязкова, — заспяшаўся скульптар. — Канечне.

Праводзіўшы Ларысу, яны павольна пайшлі берагам мора, падняліся па голаму, сіняму пад месяцам, адхону на старыя закінутыя могілкі.

Петра Мадэставiч, пакуль падымалiся, захакаўся i засопся. Але яна iшла ўсё той жа размеранай сялянскай хадой, прамая, як трысцiна. Iшла, як хадзiла з вязанкай галля за плячыма або з ношкай снапоў, калi не было каня, а iх трэба было хутчэй убраць з поля.

Яны ішлі паўз могілкі, сухія, блакітныя, засыпаныя каляровай галькай, а ўнізе дыхала, білася аб скалы мора.

— Дзіўны выпадак, — сказаў скульптар абы гаварыць. — Аднаўляў я па чэрапу галовы розных людзей, часцей вялікіх. А аднойчы трапіўся проста бязведамны чэрап: маладога воіна з наддняпроўскага кургана. Магутны, ёмісты, правільны… Я працаваў, а сам думаў аб сваім. Я тады быў яшчэ малады… Закаханы… І раптам зразумеў: нічога ў мяне не атрымаецца з гэтай работы, калі ў бюста будзе суровы выраз. Вось чаго не хапала: усмешкі. І ледзь я зрабіў яе — свет стаў іншы.

— І што?

— Скончылася гэта ўсё сумна, як многае сапраўднае. Толькі я, як стане мне зусім нясцерпна, іду да гэтага юнака ў музей. Гляну на ўсмешку — і адразу падзенуцца кудысь і сухасць і боль. Быццам зноў жыву, кахаю, пакутую. А ён усміхаецца, нібы дзякуе мне за дабрыню, за тое, што паставіўся як да жывога, не даў у крыўду стагоддзям.

І дадаў даволі сумна:

— Я зрабіў шмат. Але часам думаю: адно зрабіў. Усмешку… Ды хіба гэта я?

Ішлі моўчкі.

— Твая праўда, — сказала маці. — Які там рай?! Трэба вось так, як ты, застацца. Глядзі, гола як. Каму ад гэтага ўсяго лёгка? Хіба што падумае тут чалавек. Дый тое, ці аб жывым? А ў нас замест каменняў мята, падтыннік, мокрая трава. Бузіна спіць. І салоўка спявае… У нас на Беларусі, у нашым наваколлі, сын, калі маці памрэ, мосцік робіць з дубовай плахі. Праз ручаіну. І імя часам на бакавіне плахі выража. Хтось пройдзе — прыпыніцца. "Вось, — падумае, — мосцік ляжыць. Памерла, значыць, нейкая жанчына". Нават хоць і дабром не ўспомніць, а ног не намочыць.

— Не трэба вам пра гэта.

— Трэба… Баюся я… Мне зараз што? Мне зараз толькі б унукаў, а там і — мосцік. Не помніка мне трэба, не слоў іхніх, не той жанчыны. Мне б простую дзеўку, каб спакойнай была. Не чужую, не нядобрую… Мосцік…

— Кінь, Тэкля, — упершыню на "ты" сказаў скульптар. — Іншыя яны людзі.

Вяртаючыся назад, яны ўбачылі яшчэ асветленыя вокны пакоя скульптара. Значыцца, госці не разышліся. А паварочваючы за рог дома, якраз туды, дзе сцежка бегла між сініх кактусаў і блакітных агаў, дзе мяшалася з ценямі месячнае сяйва, пачулі — зусім блізка — два галасы.

…Дарэмна цямнелі ад слоў маці яго вочы. Словы не дапамаглі. Словы, магчыма, нават штурхнулі.

— Чаго ж ты не пайшла са мною тады? — спытаў ён.

І голас Агаты адказаў:

— Я не магла…

Скульптар і маці застылі без змогі пайсці. Яны — адначасова — зразумелі, што выявіць сябе — позна. І таму яны адступалі, міжвольна падслухоўваючы, адступалі павольна-павольна, больш за ўсё баючыся, як бы не наступіць на галінку, на хрусткі панцыр мідзіі, на струк гледычыі.

— Я не магла… Але я кахала цябе.

— Няпраўда. Ёсць такія жанчыны… ці не задужа інтэлігентныя. — Сын гаварыў спакойным тонам, але з нейкім слабым клёкатам у глотцы. — Яны лічаць, што жыццё прапала, калі не было ў ім мужчыны-хлопчыка, бязмерна закаханага, пяшчотнага, здатнага на смерць за яе… Выходзяць замуж яны, канечне, не за такіх. Для гэтага ў іх душах… не, не табліца лагарыфмаў… звычайная лічыльная машына.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Залаты бог»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Залаты бог» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Залаты бог»

Обсуждение, отзывы о книге «Залаты бог» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x