Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабака з залатым зубам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабака з залатым зубам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях.

Сабака з залатым зубам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабака з залатым зубам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладзімір Сауліч

Сабака з залатым зубам

Дзеючыя асобы

Каранат Каранатавіч Козлікаў— начальнік медвыцвярэзніка, маёр міліцыі.

Фяўроння Захараўна— яго жонка, крыклівая, чэрствая жанчына, якой не церпіцца хутчэй трапіць у вышэйшы свет.

Лада— іх дачка, дзяўчына, якой усё надакучыла. У тым ліку — і жыццё.

Кацярына Карпаўна— маці маёра Козлікава, ціхмяная згорбленая жанчына, якой ніяк не ўдаецца памерці.

Сяржант Дзюба— ад'ютант маёра Козлікава, работнік медвыцвярэзніка.

Дзед Язэп— калгасны вартаўнік, былы сусед Кацярыны Карпаўны.

Два чалавекі ў чорным— людзі з пахавальнага бюро.

Дзея першая

Пакой гарадской кватэры, абстаўлены без густу. Кніжная паліца з адзінай кнігай, канапа, тэлефон, скручаныя дываны, ласіныя рогі. На сцяне — вялікі партрэт маёра Козлікава, а вакол — цэлая галерэя меншых здымкаў, якія адлюстроўваюць жыццё маёра на службе і дома. Пасярод пакоя — самагонны апарат самай навейшай канструкцыі. У пакоі — двое. Кацярына Карпаўнаадбівае паклоны перад партрэтам Козлікава. Маёр Козлікаўзавіхаецца каля самагоннага апарата.

Маёр Козлікаў (торкае пальцам у самагонку, выцягвае яго і падносіць запалку. На пальцы ўспыхвае ярка-сіняе полымя. Цмокае языком) . Хораша, зараза!.. Не магазіннае дзярмо. (Паварочваецца да залы.) Вам смешна, што начальнік медвыцвярэзніка маёр Козлікаў у мундзіры, пры пагонах гоніць самагонку?! Эх, людзі, людзі! Усе мы людзі! Усе мы чалавекі!.. Хочаш жыць — умей круціцца!

З кута даносіцца голас Кацярыны Карпаўны, якая моліцца.

Кацярына Карпаўна. Божачка, даруй мне, старой, можа, не так я жыла, не заўсёды тое рабіла, але ж Ты ўсё можаш: дай шчасця і здароўя сыну майму — Каранату, нявестцы Фяўронні, унучцы.

Маёр Козлікаў (Кацярыне Карпаўне) . Матка! Перастань! Гэта ж не ікона! Гэта партрэт мой!

Кацярына Карпаўна працягвае маліцца. Маёр Козлікаў махае рукой.

А-а, ёй хоць гарох аб сцяну. Не чуе. Здам днямі ў дом састарэлых, і канцы на тым! (Да залы.) Вы асуджаеце, што начальнік, такі лоб, і матку — у дом састарэлых?! А што мне рабіць, людзі?! У мяне ж выйсця іншага няма. Вось памяркуйце. Вы ж, напэўна, чулі, што пайшла мода на сабак. У нашага старшыні райвыканкома ажно тры цюцькі дома. Адзін — тапкі ў зубах гаспадару падносіць, другі — заместа падушкі пад галаву кладзецца. Трэці — гаўкае пад музыку. Вот і жонка мая, Фяўроння Захараўна, паглядзеўшы на гэтыя штукі, уз'ерапенілася: «Хачу такога вучонага сабачку!» Я адбіваўся спачатку: «Навошта нам гэтая сука? Лішні рот у сям'і». Але жонка яшчэ больш насела. Ну і змушаны быў саступіць. Напытаў цюцьку. Ды не абы-якога, а іншаземнага паходжання. І яму, як іншаземцу, самі разумееце, пакой патрэбен асобны. А ў мяне ў гэтым пакоі матка пражывае. І тут, як ні круці, але апошняй давядзецца ўступіць. (Налівае самагонкі ў шклянку. Да Кацярыны Карпаўны.) Матка! Здаю цябе ў дом састарэлых. Чуеш?! Там на Леніна будзеш маліцца!.. За гэта! (Падымае шклянку з гарэлкай.)

У пакой нячутна заходзіць сяржант Дзюбаз мяшком за плячыма.

Сяржант Дзюба (знянацку гаркае) . Здравія жадаю, таварыш маёр!

Маёр Козлікаў скаланаецца, шклянка з самагонкай падае з рук на падлогу і разбіваецца. Сяржант Дзюба кідаецца збіраць аскалёпкі.

Маёр Козлікаў (распякае сяржанта) . Абалдуй!.. Свіное рыла!.. Калі я цябе навучу, мля, па-людску звяртацца да начальства?!

Сяржант Дзюба (ускоквае з аскалёпкамі ў руцэ) . Вінаваты, таварыш маёр!

Маёр Козлікаў (бурчыць) . Вінаваты, вінаваты… Гаркаеш, як сабака.

З мяшка, які прынёс сяржант Дзюба, чуецца «гаў-гаў!». Маёр Козлікаў хапае сяржанта за грудзі.

Ты яшчэ дражніцца, мля?!

Сяржант Дзюба. Ніяк не! Гэта не я.

Маёр Козлікаў. Не строй дурня. Хто, акрамя цябе?

Сяржант Дзюба. Цюцька! (Паказвае на мяшок.)

Маёр Козлікаў (недаверліва) . Прынёс?

Сяржант Дзюба. Так точна!

Маёр Козлікаў. Выпусціць!

Сяржант Дзюба. Слухаюся, таварыш маёр! (Развязвае мяшок.)

З мяшка выскоквае вялікі гладкі сабака; апынуўшыся на волі, ён гаўкае яшчэ раз.

Маёр Козлікаў (задаволена) . Бач, вітае новага гаспадара. (Апускаецца перад сабакам на калені, спрабуе заглянуць яму пад хвост.) Кабель?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабака з залатым зубам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабака з залатым зубам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабака з залатым зубам»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабака з залатым зубам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x