Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабака з залатым зубам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабака з залатым зубам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях.

Сабака з залатым зубам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабака з залатым зубам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маёр Козлікаў. Што значыць — шчарбаты?

Фяўроння Захараўна. Без зуба. (Зноў заліваецца слязьмі.)

Маёр Козлікаў падскоквае да сабакі, адкрывае яму зяпу і бачыць, што адсутнічае пярэдні зуб у верхнім радзе.

Маёр Козлікаў (адчайна) . Во, мля!.. (Адчыняе дзверы, кліча.) Сяржант, мля!

Убягае сяржант Дзюба.

Сяржант Дзюба. Надзвычайная сітуацыя, таварыш маёр?

Маёр Козлікаў. Я табе пакажу сітуацыю. (Грозна.) Дзе зуб?

Сяржант Дзюба (хапаецца за шчаку) . Вы ж самі мне яго выбілі, таварыш маёр.

Маёр Козлікаў. Я не пра твой сабачы зуб пытаюся. Дзе зуб Пана Фокса? (Падносіць сяржанту пад самы нос сабаку з разяўленай зяпай, без зуба.)

Сяржант Дзюба (вывіжоўваецца, як вужака) . Зуб сабакі, таварыш маёр, у… у Амерыцы!

Маёр Козлікаў. Чаму?

Сяржант Дзюба. У іх навалам салодкага, таварыш маёр. Цукру, цукерак. Лопаюць не ў свой дух, абжыраюцца і самі, і сабакі. Вось і застаюцца без зубоў. З цяпкамі ходзяць.

Маёр Козлікаў. Ты мне лапшу на вушы не вешай. Як быць цяпер?

Сяржант Дзюба. Паставіць новы зуб, таварыш маёр.

Маёр Козлікаў. Паставіць зуб сабаку?!

Сяржант Дзюба. Так точна!

Маёр Козлікаў. Здзекуешся, кракадзіл?

Сяржант Дзюба. Ніяк не. Сабаку былога сакратара райкома на тым тыдні ажно два зубы запратэзіравалі.

Маёр Козлікаў (падыходзіць да тэлефона, гаворыць сяржанту Дзюбе) . Калі што, разжалую ў радавыя, сукін сын! (Набірае нумар, у трубку.) Зубапратэзны?.. Сват?! Здравія жалаю. Маёр Козлікаў! Выручай… Не, мае зубы на месцы, як штыкі!.. Тут іншае, больш сур'езнае. Выпісалі мы з-за мяжы Пана Фокса, сабачку такога. Экземпляр, ты б паглядзеў. Нават брэша па-іхняму. Заглядзенне! І трэба ж — пэнкнуў зуб. На самым відным месцы. Жонка ў адчаі… Прыносіць?.. Жонку?.. А-а, сабачку! Вот дзякуй!.. Век не забуду! (Кладзе трубку.)

Фяўроння Захараўна (усхліпвае) . Збяруцца госцейкі, стануць сабачку глядзець. Яна рот раскрые, а там — дзірка заместа зуба. У-у-у!

Маёр Козлікаў (супакойвае) . Уставім Пану Фоксу новы зуб.

Фяўроння Захараўна. Пачне грызці сабачка костку і выламае.

Маёр Козлікаў (катэгарычна) . Ніяк не выламае. Я ўстаўлю Пану Фоксу металічны зуб.

Фяўроння Захараўна (моршчыцца) . Фі, яшчэ чалавеку — жалезны зуб — я разумею. А сабачку? На каго ён будзе падобны? Агідна.

Маёр Козлікаў. А хто табе казаў, што я буду ставіць сабаку жалезны зуб?

Фяўроння Захараўна. Ты сам.

Маёр Козлікаў. Я сказаў — металічны.

Фяўроння Захараўна. Не ўсё роўна?

Маёр Козлікаў (ганарліва) . Я пастаўлю Пану Фоксу…

Фяўроння Захараўна (перабівае) . Бронзавы?

Маёр Козлікаў. Прашу цішыні і ўвагі. Я пастаўлю Пану Фоксу залаты зуб!

Фяўроння Захараўна. Залаты?!

Маёр Козлікаў. Так, залаты! Сабака з залатым зубам толькі ў маёра Козлікава.

Фяўроння Захараўна (перастае хліпаць, выцірае слёзы) . Козлікаў! Ты — лапушка. Я люблю цябе! (Абдымае маёра Козлікава, цалуе. Смяецца.) У нас будзе сабака з залатым зубам! Супермодна!

Сяржант Дзюба. Дазвольце заўважыць, таварыш маёр, што залаты зуб сабаку — нельга.

Маёр Козлікаў (здзіўлена) . Чаму?

Сяржант Дзюба. На вуліцы — адарвуць з галавой.

Маёр Козлікаў. Хто асмеліцца зачапіць сабаку маёра Козлікава?

Сяржант Дзюба. Дачу ж вашу абакралі.

Маёр Козлікаў. Маўчаць, мля! Асабістую ахову прыстаўлю да Пана Фокса.

Фяўроння Захараўна. А чаго сяржант тут аціраецца?

Маёр Козлікаў. Сяржант Дзюба! Слухай загад: зараз жа дуй у загс, вазьмі там дакумент на маё імя — і ў той жа момант назад!

Сяржант Дзюба (казырае) . Ёсць. (Кідаецца да дзвярэй, але яго спыняе маёр Козлікаў.)

Маёр Козлікаў. Сяржант, запомні: дакумент асаблівай сакрэтнасці. Не ўздумай чытаць або паказваць каму.

Сяржант Дзюба (казырае) . Ёсць, не чытаць і не паказваць. (Знікае.)

Фяўроння Захараўна (маёру Козлікаву) . Лапушка, што яшчэ за сакрэты?

Маёр Козлікаў (лагодна) . Я табе скажу потым. А цяпер давай займёмся Панам Фоксам. Зубапратэзнік чакае.

Маёр Козлікаў бярэ сабаку і ідзе на выхад. За ім спяшаецца Фяўроння Захараўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабака з залатым зубам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабака з залатым зубам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабака з залатым зубам»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабака з залатым зубам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x