Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабака з залатым зубам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабака з залатым зубам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях.

Сабака з залатым зубам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабака з залатым зубам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маёр Козлікаў. Ага, пакінем яе. Хай памірае спакойна.

Фяўроння Захараўна (ля дзвярэй у спальню) . Цішэй, не грукай. Сабачка спіць.

Маёр Козлікаўі Фяўроння Захараўназнікаюць у другім пакоі. Чуваць лёгкі стук у дзверы. З'яўляецца дзед Язэп.

Дзед Язэп. Дзень добры ў хату. Дзверы насцеж — гаспадар дома?

Кацярына Карпаўна. Дома, дома. Праходзь бліжэй.

Дзед Язэп (здзіўляецца) . А ты, Карпаўна, яшчэ не ў санаторыі?

Кацярына Карпаўна (уздыхае) . Санаторыя мне адна ўжо. (Дрыжачымі пальцамі павольна развязвае вузельчык на шыі і працягвае Язэпу скрутак.) На, вазьмі.

Дзед Язэп. Што гэта?

Кацярына Карпаўна. На мае хаўтуры.

Дзед Язэп. Ды я першы лягу. Не вазьму.

Кацярына Карпаўна. Язэп, я ж цябе ў жыцці і не так шмат прасіла.

Дзед Язэп. Не-не, нізавошта. У цябе сын во які харошы. У санаторыю адпраўляе. Начальнік… Куды ж мне патыкацца?

Кацярына Карпаўна. Сын-то ў мяне нічога, а вот нявестка… (Уздыхае.) Пахавайце мяне на вясковых могілках, ля мужа майго Караната. (Голасам, на які нельга не адклікнуцца.) Суседзе Язэп, гэта мая апошняя просьба. (Працягвае зноўку вузельчык.)

Дзед Язэп (паціскае плячыма, але вузельчык бярэ) . Мне што. Кішэню не адарве.

Заходзіць маёр Козлікаў.

Маёр Козлікаў. Ба, у нас узброены госць.

Дзед Язэп. Я, Каранатавіч, наконт сабакі, што прапаў. Такі ўчэпісты быў, і як у ваду…

Маёр Козлікаў. Ніякіх сабак, пакуль з хросным не дзербалызнем! (Нацэджвае з самагоннага апарата і падае дзеду Язэпу шклянку самагонкі.)

Дзед Язэп (адмаўляецца) . Які з мяне піток? Паўчаркі ды пад масток.

Маёр Козлікаў. Хочаш са мной справу мець — пі!

Выпіваюць.

Дзед Язэп (ставіць шклянку, кхекае) . Харошае зелле!

Маёр Козлікаў. У мяне ўсе харошае: і гарэлка, і жонка…

Дзед Язэп. І самі вы, Каранатавіч, харошы. Матку во ў санаторыю адпраўляеце.

Маёр Козлікаў (няўцямна) . Якую санаторыю? (Глядзіць на закрытую настольнікам труну, схамянаецца.) А-а, усе там будзем.

Дзед Язэп (успрымае па-свойму) . Не, мне туды дарога закрыта.

Маёр Козлікаў. Загрыміш, дзед, як піць даць. Гэта я, маёр Козлікаў, табе гарантую!

Дзед Язэп. Вот дзякуй!

Маёр Козлікаў. Чаго дзякаваць? Я б усіх туды пасля назначэння пенсіі адправіў, каб воля мая была.

Дзед Язэп. Во гэта — дзяржаўны чалавек.

Убягае сяржант Дзюба.

Сяржант Дзюба. Таварыш маёр, надзвычайная сітуацыя!

Маёр Козлікаў. Дзедаву сабаку знайшоў?

Сяржант Дзюба (заўважае дзеда Язэпа, мярцвее) . Ні… Ніяк не-е-е… т-т-таварыш маёр.

Маёр Козлікаў. Дык чым ты займаўся, мля?.. Я з цябе скуру спушчу!

Сяржант Дзюба хоча нешта сказаць, але заместа слоў з яго рота вылятаюць нейкія невыразныя гукі.

(Да сяржанта Дзюбы.) Што там у цябе за сітуацыя?

Сяржант Дзюба. З-за-быўся, т-та-варыш маёр. (Трэ лоб.)

Маёр Козлікаў (плюе) . Цьфу ты! Панабіралі ў органы асталопаў…

Дзед Язэп (да маёра Козлікава) . Каранатавіч, чуў, што заморскага сабачку прыдбалі. А я ж да іх такі цікаўны. Каб глянуць на яго.

Маёр Козлікаў. Ён спіць.

Дзед Язэп. Я ціхенька, на дыбачках.

Маёр Козлікаў. Ну, глянь.

Сяржант Дзюба (горача пратэстуе) . Таварыш маёр, ніяк нельга гэтага рабіць. Пасля ўсіх траўм, што перанёс Пан Фокс, з'яўленне любога пабочнага можа быць для яго катас… катакл… катастрафіч…

Маёр Козлікаў (выручае) . Катастрафічным. (Да дзеда Язэпа.) Сяржант мае рацыю. Не будзем рызыкаваць. Вось праз тыдзень прыходзь, хросны, і глядзі, колькі ў душу ўлезе.

Дзед Язэп. Каранатавіч, вы ж ведаеце, як «лёгка» мне, старому, да горада дабрацца? Я нічога не буду гаварыць. Толькі зірну адным вокам на заморскага сабаку.

Маёр Козлікаў. Хіба што адным вокам.

Сяржант Дзюба. У сабакі таксама вочы ёсць!

Дзед Язэп. Дык ён жа спіць. Вочы закрытыя.

Сяржант Дзюба. Любы неасцярожны рух, і вочы сабакі могуць адкрыцца.

Маёр Козлікаў (згаджаецца) . Так, могуць. Нельга, дзед.

Дзед Язэп. А я не пайду ў пакой. Я праз шчыліну ў дзвярах пагляджу на заморскі цуд.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабака з залатым зубам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабака з залатым зубам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабака з залатым зубам»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабака з залатым зубам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x