Дзед Язэп. І пісаў, і хадзіў. А толку? Яны гэтага ката ўсхваляюць і медалі вешаюць.
Маёр Козлікаў. Я гэтага вашага Абцугайлу — у парашок!
Сяржант Дзюба (не вытрымлівае) . Дазвольце сказаць, таварыш маёр? Надзвычайная сітуацыя!
Маёр Козлікаў (на сяржанта Дзюбу) . Пайшоў вон, мля!
Сяржант Дзюбазнікае.
(Дзеду Язэпу.) Я гэтага вашага Абцугайлу… сатру ў парашок.
Дзед Язэп. Ого, яго голымі рукамі не возьмеш.
Маёр Козлікаў. Я ўсё магу. Ты чуў, дзед, як я голымі рукамі танк узяў?
Дзед Язэп (разгублена) . Не.
Маёр Козлікаў (пачынае расказ) . Быў я тады радавым. Стаю на пасту, а мне па рацыі перадаюць: узбунтаваўся экіпаж танкавай часці. Захапілі танк з поўным боезапасам і пруць на горад: на жанчын, дзяцей, старых. І ніхто гэты танк спыніць не можа. Маўляў, на вас апошняя надзея, радавы Козлікаў… Я — на матацыкл і за танкам. Даганяю. Зрываю брызент з каляскі, пераскокваю на поўным ходзе на танк і закрываю брызентам глядзельныя шчыліны. Торкнуўся, мля, як сляпое кацяня і застыў. Стукаю ў браню: «Вылязай, рабяткі, прыехалі!» Адкуль ні вазьміся — начальства, рэпарцёры. Адхапіў медаль, гадзіннік імянны і павышэнне па службе.
Дзед Язэп. Я дзве вайны прайшоў. Усяго хлябнуў. Але каб танкі браць — не. (Нечакана.) Каранатавіч, а сёння б вы маглі на танку?
Маёр Козлікаў. Сёння, дзед, я сам, як танк! Сёння перада мной расступіся ўсе!
Расчыняюцца дзверы. Уваходзіць чалавек у чорным. У руках яго — цёмны касцюм.
Чалавек у чорным. Касцюм для пакойніка Козлікава. (Вешае касцюм на крэсла.)
Маёр Козлікаў (збянтэжана) . Я… Мне… не трэба.
Чалавек у чорным. Вас не задавальняе? Паверце, пры сённяшнім дэфіцыце — гэта лепшае, што мы маглі падшукаць для пакойніка такога рангу.
Дзед Язэп. Каранатавіч, даюць — бярыце!
Маёр Козлікаў (чалавеку ў чорным праз зубы) . Дзякуй, можаш быць свабодным.
Чалавек у чорнымзлёгку ківае галавой і знікае.
Дзед Язэп. Вось што значыць быць вялікім начальнікам. Абслугоўванне прама на даму. (Непасрэдна да маёра Козлікава.) А чаго ён вас, Каранатавіч, называе пакойнікам?
Маёр Козлікаў. Псеўданім.
Дзед Язэп. А, для канспірацыі.
Маёр Козлікаў. Дзед, у цябе яшчэ пытанні ёсць?
Дзед Язэп. Пасунуся ўжо. (Устае, ідзе да дзвярэй.) Пра сабаку майго, Каранатавіч, не забудзьце! (Знікае) .
Маёр Козлікаў падлятае да тэлефона, набірае нумар.
Маёр Козлікаў (у трубку) . Загс? Свінні, алкашы, мля. Спыніце з трунамі, касцюмамі, а не — усе вы ў мяне будзеце там! (Перапытвае раптам.) Гэта не загс? А што? Медвыцвярэзнік?.. (Кідае трубку.) Сувязістаў, мля, перастраляць.
З'яўляецца сяржант Дзюба.
Сяржант Дзюба. Надзвычайная сітуацыя, таварыш маёр.
Маёр Козлікаў (узрываецца) . Што там яшчэ, мля, за «сітуацыя»?
Сяржант Дзюба. Старшыня калгаса «Новы шлях» Абцугайла даставіў у медвыцвярэзнік механізатара сваёй гаспадаркі Хлебнікава.
Маёр Козлікаў. І з-за гэтага падымаць вэрхал? (Плюецца.) Мля, калі нашы работнікі кацялком пачнуць шурупіць, а не мяккім месцам… І добра, што даставіў, сяржант. План лягчэй пойдзе. Пабольш бы нам такіх памочнікаў, як Абцугайла.
Сяржант Дзюба. Асмелюся далажыць, таварыш маёр, што механізатар Хлебнікаў не п'яны.
Маёр Козлікаў (іранічна) . Толькі выпіўшы.
Сяржант Дзюба. Ніяк не. Цвярозы, як шкельца. Старшыня Абцугайла, таварыш маёр, у нецвярозым стане.
Маёр Козлікаў. Што значыць «у нецвярозым стане»? Канкрэтней!
Сяржант Дзюба. Надраўся ў сцельку, таварыш маёр.
Маёр Козлікаў. Маладзец. Пазнаю почырк. І як жа ты, сяржант, паступіў?
Сяржант Дзюба. Заарыштаваў абодвух, таварыш маёр. Да высвятлення абставін.
Маёр Козлікаў. Як, мля? Пасадзіў Абцугайлу? Майго лепшага сябра?
Сяржант Дзюба (разгублена) . Таварыш маёр, вы ж самі казалі, што Абцугайлу — у парашок!
Маёр Козлікаў (ледзь стрымліваецца) . Ты-ы, бязмен, мля, неданосак, мля, старшыню Абцугайлу неадкладна ж вызваліць і папрасіць прабачэння.
Сяржант Дзюба. Ёсць!.. А як жа з Хлебнікавым быць, таварыш маёр?
Маёр Козлікаў. Затрымаць Хлебнікава і скласці акт.
Читать дальше