Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабака з залатым зубам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабака з залатым зубам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях.

Сабака з залатым зубам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабака з залатым зубам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маёр Козлікаў. Узяў даведку аб сваёй быццам бы смерці, каб матку ў дом састарэлых сплавіць. А яны, бач, куды павярнулі, сабакі. Я ім галовы паскручваю, мля.

Фяўроння Захараўна. Ты спачатку пра сваю галаву падумай. Звані тэрмінова на работу, што ўсё ў газеце — не так. Што ты — жывы!

Маёр Козлікаў (набірае нумар) . Алё, міліцыя? Гэта я… Маёр Козлікаў… Я, я — маёр!.. Ды жывы я! Мля, не! (У трубцы піпіканне. Разгублена.) Не прызнаюць. Кажуць, што я памёр. На вянок сабралі ўжо.

Фяўроння Захараўна. Дзе ж прызнаюць? Столькі ўліў.

Маёр Козлікаў. Дык я ж заўсёды такую норму бяру. Павінны былі прывыкнуць, мля… Давядзецца цягнуцца цяпер самому.

Фяўроння Захараўна. Куды? Назюзюкаўся, як бобік, і ён — пойдзе.

Маёр Козлікаў. А як быць?

Фяўроння Захараўна. Абвяржэнне ў рэдакцыю «Вячоркі» трэба даць. Маўляў, выйшла памылка. Памёр не ты, а твая матка. Тым больш што ініцыялы ў вас аднолькавыя.

Маёр Козлікаў. Гэта разумна!.. (Спахопліваецца.) Але ж матка — жывая. Ды яна сёння і не памрэ ўжо.

Фяўроння Захараўна бярэ вяроўку і робіць з яе пятлю. Працягвае маёру Козлікаву. Той бярэ вяроўку, няўцямна глядзіць на жонку. Фяўроння Захараўна ківае на Кацярыну Карпаўну. Маёр Козлікаў пачынае разумець, што ад яго хочуць.

Ты што-о?! Думаеш, я апошні чалавек, падонак, фашыст? Ты думаеш, я буду, як эсэсавец, вешаць родную матку?! (Накідвае пятлю на шыю Фяўронні Захараўне.) Ды хутчэй, мля, я цябе задаўлю, падлу! (Спрабуе паддушыць.)

Фяўроння Захараўна (вывіжоўваецца, скідвае пятлю) . Вешайся сам, прыдурак, калі не хочаш, каб матка. Другога выйсця ў цябе няма.

Фяўроння Захараўнабяжыць у другі пакой і закрываецца там. Маёр Козлікаў стаіць з вяроўкай пасярод хаты.

З'яўляецца чалавек у чорным.

Чалавек у чорным. Тапкі белыя для пакойніка Козлікава. (Кладзе на крэсла.)

Нічога не гаворачы, маёр Козлікаў бярэ тапкі і адзін за другім запускае іх у чалавека ў чорным. Той спрытна ўхіляецца і знікае.

Маёр Козлікаў. Мля, буду страляць без папярэджання. (Падымае тапак, прымярае.) Мля, якраз на маю нагу!..

Маёр Козлікаў ідзе да Кацярыны Карпаўны і моўчкі кладзе перад ёй вяроўку.

Кацярына Карпаўна (глядзіць) . Вяроўка? (Бярэ ў рукі.) Тая самая вяроўка, на якой я кароўку на пасту вадзіла, а пасля Ладу, унучаньку, гушкала. І зноў вярнулася да мяне вяроўка. І чаго ж яе прынёс, сынок?! Кароўкі няма, Лада вырасла… (Мацае вяроўку.) Пятля?! Як для вісельніка?! Не, гэта няпраўда. Гэта — сон. Гэта проста страшны, жудасны сон. Божанька, зрабі так, каб ён хутчэй скончыўся.

Кацярына Карпаўна спрабуе надзець вяроўку сабе на шыю, але ў гэты момант у пакой з енкам убягае Фяўроння Захараўна.

Фяўроння Захараўна (Істэрычна) . А-а… А-а!..

Маёр Козлікаў. Што з табой?

Фяўроння Захараўна крычыць яшчэ мацней. Маёр Козлікаў трасе яе за плечы.

Што-о?..

Фяўроння Захараўна. С-са-саба-чка…

Маёр Козлікаў. Што сабачка? Гавары, мля!

Фяўроння Захараўна заходзіцца ад плачу.

Сабачка здох?

Фяўроння Захараўна. Не-е-е…

Маёр Козлікаў. Захварэў?

Фяўроння Захараўна. Не-е-е…

Маёр Козлікаў. Уцёк?

Фяўроння Захараўна. Не-е…

Маёр Козлікаў. Дык што тады? Гавары, мля. Я загадваю!

Фяўроння Захараўна. З-з-зуб…

Маёр Козлікаў. Сабака ўкусіў зубам?

Фяўроння Захараўна. Ой, не. З-зуб згубіў.

Маёр Козлікаў (плюе) . Цьфу, не было бяды большай. Уставім новы. Будуць, мля, два залатыя зубы!

Фяўроння Захараўна. З-залаты з-зуб з-згу-біў!

Маёр Козлікаў. Во, мля! (Кідаецца шукаць зуб.)

Маёр Козлікаў і Фяўроння Захараўна поўзаюць па падлозе, заглядваюць ва ўсе куткі. З'яўляецца Лада. У яе на шнурку, які на шыі, матляецца залаты зуб сабакі.

Лада. Продкі, што шукаеце?

Маёр Козлікаў. Адстань!

Фяўроння Захараўна. Не перашкаджай!

Лада. Продкі, як мой залаты кулон? (Паказвае ім залаты зуб на шнурку.)

Маёр Козлікаў і Фяўроння Захараўна падымаюць галовы, устаўляюцца на залаты зуб, які паказвае Лада. Першай не вытрымлівае Фяўроння Захараўна. Яна кідаецца да Лады. Лада ўцякае ад маці. Маёр Козлікаў устае, стомлена павісае на стале. Падыходзіць Кацярына Карпаўна.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабака з залатым зубам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабака з залатым зубам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабака з залатым зубам»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабака з залатым зубам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x