Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Сауліч - Сабака з залатым зубам» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: comedy, tragedy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сабака з залатым зубам: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сабака з залатым зубам»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагікамедыя ў дзвюх дзеях.

Сабака з залатым зубам — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сабака з залатым зубам», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маёр Козлікаў. Мне не «можа». Мне — дакладна трэба.

Сяржант Дзюба. Памрэ, таварыш маёр. Старыя, яны чуюць касую. Гэта Піліпіха з Цельпухоўкі кароў не выйшла даіць. Старшыня Абцугайла паехаў заганяць яе на ферму. Старая енчыць, што акачурыцца да вечара. Не паверыў Абцугайла. Вытурыў яе на кароўнік. А пад вечар старая сканала, як і гаварыла, прама на рабоце…

Маёр Козлікаў. Заставайся, матка! Толькі памры. (Плача.)

Кацярына Карпаўна. Каранат?..

Маёр Козлікаў. Ну што табе яшчэ, матка?

Кацярына Карпаўна. Просьба ў мяне да цябе, сынок, ёсць. Апошняя.

Маёр Козлікаў. Давай… раз апошняя.

Кацярына Карпаўна. Дзед Язэп у нас быў, вартаўнік цельпухоўскі. Можа, помніш яго?

Маёр Козлікаў. Чаму ж не. Хаты ў вёсцы побач стаялі.

Кацярына Карпаўна. Во, дык заходзіў. Сабачка ў яго прапаў, да вартаўніцтва надта вушлы. Надта прасіў, каб ты дапамог знайсці яго… Не адмоў чалавеку, сынок!..

Маёр Козлікаў. Вот у нас сяржант — спецыяліст па сабаках. З-пад зямлі адкапае. Так, сяржант?

Сяржант Дзюба (вяла) . Так.

Маёр Козлікаў. А што так нявесела? (Робіць голас металічным.) Сяржант Дзюба!

Сяржант Дзюба (падцягваецца) . Я!

Маёр Козлікаў. Адшукаць сабаку дзеда Язэпа!

Сяржант Дзюба. Й-ёсць а-а-адшукаць са-баку дзеда Язэпа!..

Маёр Козлікаў. Во гэта другі манер. (Уздыхае, кладзе руку на плячо сяржанта Дзюбы. Да залы.) Бяда з гэтымі старымі: ні самі не жывуць, ні другім не даюць. Гэта ж толькі на іх і робім: на пенсіі, на лякарствы, ільготны праезд, харчаванне. Тут не адзін дом, тут усю дзяржаву ў дом састарэлых ператварылі. Дзе ж нам выкарабкацца да сусветнага ўзроўню жыцця. Я б закон такі выдаў: колькі каму жыць. Даярка там, трактарыст — хай жывуць, колькі ўкалваць могуць. Паэтам, акадэмікам ды ўсёй гэтай гнілой інтэлігенцыі — шэсцьдзесят гадоў, і баста. Нечага свет капціць, дзяржаву абіраць. Так, сяржант?

Сяржант Дзюба. Так точна, таварыш маёр.

Маёр Козлікаў (падазрона) . А чаго гэта цябе трасе, як у ліхаманцы?

Сяржант Дзюба. На дзяжурстве прастудзіўся.

Маёр Козлікаў (нацэджвае з самагоннага апарата шклянку гарэлкі) . Зараз мы цябе адстудзім! (Падае сяржанту шклянку.) На, пагрэйся!

Сяржант Дзюба (перамінаецца з нагі на нагу) . Прабачце, таварыш маёр, не магу. Пры выкананні службовых абавязкаў.

Маёр Козлікаў (моршчыцца) . Я — дазваляю. Пі!

Сяржант Дзюба. Ёсць выпіць! (Перакульвае шклянку ў рот, закашліваецца, выцірае слёзы.)

Маёр Козлікаў. Ну як?

Сяржант Дзюба. Аг-гонь!

Маёр Козлікаў. У мяне — усё марка: што гарэлка, што жонка, што сабака.

Сяржант Дзюба. Дазвольце заўважыць, таварыш маёр, але ваш сабака…

Маёр Козлікаў. Радаслоўны амерыканец!.. З залатым зубам!

Сяржант Дзюба. Так.

Маёр Козлікаў. Так, дык чаго зюзюкаеш?

Сяржант Дзюба. Я хацеў сказаць, што ваш сабачка пры ўстаўцы зуба траўміраваўся.

Маёр Козлікаў. Урач — самай высокай кваліфікацыі. Я асабіста прысутнічаў. Нават каплі крыві не пралілося.

Сяржант Дзюба. Прабачце, я не так выразіўся: траўміраваўся душэўна, таварыш маёр.

Маёр Козлікаў. Ну і што з таго, мля?

Сяржант Дзюба. А тое, што цяпер, пакуль не пройдзе перыяд адаптацыі, яго нельга паказваць нікому чужому. Сабачку патрэбны абсалютны спакой.

Маёр Козлікаў. Усёк. Паселім Пана Фокса ў асобным пакоі, і ніякі сабака туды не зойдзе.

Сяржант Дзюба. Лепш я забяру сабачку да сябе на некалькі дзён. У вас матка памірае. Пахаванне… Людзі…

Фяўроння Захараўна. Ніякіх людзей у нас не будзе. Памрэ — закап… (Спахопліваецца, падносіць руку да рота.)

Маёр Козлікаў (на Фяўронню Захараўну) . Заткніся, мля, скаціна! Маці — гэта… святое!.. (Сяржанту Дзюбе.) А ты, сяржант, займіся сабакам дзеда Язэпа. Па апошняй просьбе матулькі. (Плача.)

Сяржант Дзюба (неахвотна) . Ёсць! (Пакідае пакой.)

Фяўроння Захараўнабярэ сабаку і выводзіць яго за дзверы ў іншы пакой. Маёр Козлікаў варожыць ля самагоннага апарата. За гэтым заняткам застае яго Лада.

Лада. Баця, ты зноў на ўзводзе?

Маёр Козлікаў. Маёр міліцыі Козлікаў заўсёды ў поўнай баявой гатоўнасці!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сабака з залатым зубам»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сабака з залатым зубам» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сабака з залатым зубам»

Обсуждение, отзывы о книге «Сабака з залатым зубам» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x