Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нявольнідтва разбэйічвае жанчыну. Яе прырода знаходзіць выйсце ў безадказнасці, капрызах, несвядомых учынках. Ці памятаеце фільм «Мілы, дарагі, адзіны»? Жанчына ўчыняе злачыкства i не раскайваецца, не замыкаецца ў сабе, не aпpaўдвae сябе, як зрабіў бы мужчына, a панікуе, самое жыццё для яе — усеабдымны i ўсепранікальны жах! Дарэчы, ужо пасля выхаду гэтага фільма ў часопісе «Крыніца» з'явіўся нарыс, дзе апісана падобная сітуацыя, але з жыцця: жанчына крадзе чужое кемаўля і, схопленая на месцы злачынства, западае ў паніку, у істэрыку. Няма ў яе ані думак, ані пачуццяў, a толькі — жах перад вялізным i страшным, злым светам. Дастаткова асэнсаваць гэтую сітуацыю i агледзецца наўкола, каб зразумець, што ўсе гэта не зыпадкова i не унікальна. Жанчына, якая не набыла або страціла сваю жаночую сутнасць, не мае імунітэту да спакусаў i зла. Яна безабаронная i безадказная.

Але чаму я ўсе гэта пішу? А таму, што, думаючы пра жанчыну, я думаю пра паэзію. Ці не адбываецца тое самае з паззіяй?

Мужчынскі пачатак — празаічны. Мужчына становщца сапраўдным паэтам толькі тады, калі муза яго жанчына. Калі ж i ў паэзіі ен «на пегасе», дык альбо паэзія ягоная набліжаецца да прозы, да імпрзсіі, да эсэ /вершы — верлібры — версеты — проза/, альбо гэта не паэзія.

Сёння ўжо хапае сведчанняў i досведу непапулярнасці паэзіі. Пра гэта — расхожая фраза: «Не люблю паззію». «Не люблю прозу»,-ніхто яшчэ не сказаў. Ніхто нават не ставіў праблему папулярнасці прозы. Давялося б казаць i пісаць пра непапулярнасць літаратуры наогул.

А вось падобная сітуацыя, падобныя суадносіны. «Дзень паэзіі» есць, а «Дня прозы» няма, Жаночы дзень — есць, а мужчынскага — няма. Гэта таму, што проза — літаратура ўвогуле, мужчына — чалавек увогуле. Паэзія ж — другасная, яна нібы ўдакладненне, раздзел прозы. Такое яе месца не ў наглых літаратуразнаўчых стэрэатыпах, але ў жыцці.

Паэзія другасная — з якога часу? З тых часоў, як другаснай стала жанчына.

Гутарка ідзе, калі хочаце, пра чысціню, першаснасць жанру, пра ягоную абсалютную самакаштоўнасць. Другасны жанр ніяк не можа быць чысты. Ен размываецца, асімілюецца больш модным, першасным. Невыпадкова сёння многія паэты выбіраюць прозу, драму, публіцыстыку як «асноўнае». Добра, калі ўсё гэта роўнае i самакаштоўнае ў творчым свеце пісьменніка, усё адпавядае абранаму ім метаду. Напрыклад, анамальнаму сёння рамантызму, як у Караткевіча. Ягоны творчы свет злеплены з самых розных жанравых цаглінаў, але гэта адзін свет, адзін дом. Дык вось, Караткевіч — выключэнне. Найчасцей зусім без метаду i без асобы. Каша. Аўтар сядае да стала з аднолькавым «станам душы» i піша тое, што падкажа прагматычны розум. Вершы? Давай. Прозу?

Калі ласка. Драму?.. A ці не напісаць мне пра гэта драму?..

Сціранне сутнаснай эстэтычнай мяжы паміж рознымі відамі вобразатворчасці прывяло да таго, што паэзія пішацца па празаічных, а то й публіцыстычных законах. Агульнапрынятай нормай стала адсутнасць у вершах лірычнага героя, гэта значыць вобраза аўтара. Называецца некалькі аўтабіяграфічных фактаў, i гэтым асабовая прыналежнасць твора вычэрпваецца. Але ж паэзія — гэта i ёсць лірычны герой.

Я ўжо пісаў пра асноўныя недахопы сучаснай беларускай паэзіі. Дэкаратыўная мова /беларускія паэты думаюць па-руску/, дэкаратыўныя думкі /туманнасць ix дапускае неабмежаванае мноства «прачытанняў»/, дэкаратыўныя пачуцці /звернутыя «ўсярэдзіну», яны толькі кладудда на паперу, але «ўстаць» да чытача ўжо не здатныя/. Да гэтага дадам тое, што аўтар вершаў часта аддзелены ад вечнага агульначалавечага маральнага грунту масай часовых i вельмі сумлеўных умоўнасцяў, найперш ідэалагічнага характару.

Так, многія паэты — зусім i не паэты. Так, многія кнігі таму i ляжаць гадамі на паліцы ў кнігарні, што не закладзена ў ix задача «ўстаць». Але што ж з іншага боку, з лепшага? Быкаў — чысты жанр, Брыль — чысты... А астатняе — пасярэдзіне, часта пасрэднае.

Таму i пачаў я гутарку пра чысціню жанру. Як у прозе эталонам ёсць усё ж такі мужчынская проза, так у паэзіі — усё ж такі жаночая паэзія.

Не асабліва, праўда, надаралася жанчынам пісаць. Але глыбей за ix у самую сутнасць паэзіі ніхто, бадай, i не пранікаў. Ніводзін мужчына.

Пачытайце Габрыэлу Містраль. Але не мяркуйце па «ўзроўню», па майстэрству. Пакіньце гэтыя чыста мужчынскія крытэрыі рамяства. Мяркуйце па тым, як поўна, арганічна i даступна адлюстраваная ў вершах гэтая ні да чога не падобная псіхалогія жанчыны. Як на банальным кляновым лістку паміж старонак фаліянта адлюстраванае ўсё наша зямное жыццё. А лепш не мяркуйце ўвогуле. Пастарайцеся зразумець. Магчыма, вы паразумнееце...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x