Вось бы сустрэцца з імі тады, калі яны толькі пачыналі, у дваццатыя гады. Фатаграфіі таго часу, вядома ж, не даюць поўнага ўяўлення, але на ix — жанчыны. Тагачасныя жанчыны, «вызваленыя рэвалюцыяй», не ведалі яшчэ, што, імкнучыся неяк фармальна ўзаконіць сваю свабоду, яны асуджаюць наступніц на яшчэ большае закабаленне.
Галоўнае ж тут тое, што ўсялякая сувязь паміж паэткамі старэйшага i сярэдняга пакаленняў была перарвана ці нават ніколі i не наладжвалася. Сённяшняму «сярэдняму пакаленню» яўна не ставала прикладу, нават настаўніка. Яны часта звярталіся да вобразаў Эўфрасінні Полацкай /XII стагоддзе/ альбо Цёткі /памерла ў 1916-м/, а непасрэднае сувязі з папярэдніцамі не мелі. Ці то не маглі мець, ці не хацелі. Пераемнасць была парушаная. Быццам i не было тых трох...
Але ж цяпер мы бачым, ведаем ix, гаворым пра тых, хто ахоўваў прамацярынскі агонь беларускай паэзіі ўсе гэтыя гады. Ці хутка адновіцца перарваная сувязь?
Следам за «сярэднім пакаленнем» прыходзяць у паэзію маладзейшыя. Стаючы больш ці менш заўважнымі фактамі літаратурнага жыцця, ні тыя, ні гэтыя не робяцца з'явамі нацыянальнае літаратуры. «Ля фам» не вырастав, не выспявае ва ўмовах татальнае стандартызацыі i навязаных мужчынам жорсткіх варнянтаў уладкавання жыцця. Магчыма, усё трэба пачынаць з садка, са школы, i прызнаць самакаштоўнасць жаночае псіхалогіі — значыць, прызнаць патрэбу асобнага выхавання i навучання дзяцей...
Нашы паэткі стаюць рэдактарамі, што завалены выдавецкай работай, кандндатамі ўсялякіх навук, што адну за адной распрацоўваюць планавыя тэмы, выкладчыцамі, што ад стомы ледзь «дапаўзаюць» дадому... А названня заняткі, між іншым, лічацца яшчэ найбольш адпаведнымі паэту. Паэту-мужчыну. Але ў падмурку ўсіх гэтых заняткаў — сістэматызацыя, прагматычнае спарадкаванне, перыядызацыя, г.зн. для жанчыны — самаўтаймаванне...
Мне шкада, што самая тэма гэтых нататкаў даўно асмяяная ў сатырах. Мне шкада, што нехта пасміхнецца і над маімі радкамі. Самую размову пра жанчыну прынята лічыць несур'ёзнай, анекдатычнай. I ці не самі жанчыны, што сарамліва хаваюць сваю духоўную прыроду, бароняць уласнае нявольніцтва,— ці не самі завял i гэтую прынятасць? Мне шкада, што знікае паэзія. A адрадзіцца яна зможа толькі тады, кал i ўфармуецца іншы грамадскі погляд на жанчыну, калі ўсё грамадства перастане скоўваць яе сваімі прымхамі i недарэчнымі рэгламентамі, перад тым, вядома, пастараўшыся яе зразумець.
1989
АРЭОЛ ДЛЯ МАКСІМА ГАРЭЦКАГА
Максім Гарэдкі спаміж пісьменнікаў пакуль яшчэ «вольны птах». Не набыў яшчэ свайго стэрэатыпу, не аформіўся, не кананізаваны. Яшчэ не святы, а таму неразгаданы, крыху таямнічы. Хіба прыдумаць яму якую больш-менш адметную формулу i даказаць яго, як тэарэму — дзеля падручнікаў, дзеля пэўнасці... Яшчэ адзін адказ на яшчэ адное вечнае пытанне пацешыць ды супакоіць нас, а тады ляжа ў стос ужо мертвых адказаў-стэрэатыпаў. А пытанне... Хтосьці чарговы возьмецца крэсліць чарговую формулу Гарэцкага, загадку Гарэцкага, доказ Гарэцкага. Аўтар «Камароўскае кронікі» дзеля такога занятку — i вельмі ўдзячны, i вельмі няўдзячны прадмет. Бо надта ж «няпэўны». А кожная пэўнасць бронзавым пылам асыпаецца з ягонага жывога сэрда. Цяжка ўявіць сабе ранжыр знаўцаў Гарэцкага. Пакуль перад ім усе — толькі чытачы. Кожны аб'ектывізаваны водгук дранцвее пад рукамі — мертвы. Кожны суб'ектыўны — кропляю падае ў мора меркаванняў. Сучасныя выданні Гарэцкага нагадваюць ловы. Бачыце, вось ен, ужо гатовы помнік у арэоле з вярблюджае скуры? Чуеце крыкі загоншчыкаў? Канкістадоры па-гаспадарску выгружаюцца на бераг цнатлівае Амерыкі. Што з таго, што адкрываюць яны тут Індыю — тое, што задумана адкрыць, што трэба? I вось плен...
Творчасць самага «няпэўнага» выходзіць самым няпоўным Зборам твораў. Прыблізна ў палову поўнага. За межамі стэрэатыпу застаюцца аповесць «Дзве душы», «Гісторыя беларускае літаратуры», артыкулы, арыгінальныя слоўнікі, лісты, вершы... Ці ж мог Гарэцкі не пісаць вершаў? Ці ж мог не аддаць даніну першай па тым часе, самай масавай музе? Чаго не пісаў Гарэцкі!
Зусім нядаўна Алесь Бяляцкі знайшоў у старой перыедыцы гэтыя паэтычныя спробы аўтара «Камароўскае кронікі»: то так блізкія да Купалавых, як верш «ГІолацак» з чытанкі «Родны край» /Вільня, 1921. С. 145/:
Даўны час мінуўся. Славу замяло.
Веча занямела. Як і не было...
Полацак вялікі — змогся. Супачыў.
Волі крывічанскай — быццам i ня сьніў.
Читать дальше