Слава пахавана. Курганы маўчаць.
Палата з Дзьвіною грозна не бурляць.
Ціха яны плачуць: гэй, мінуўся час,—
У цяжкой няволі Полацак пагас...
то ўжо больш «свае», вершы-нататкі пад агульнаю назвай «Бітае шкло» /«Вольная Беларусь», №2 за 1918 год/.
ДЗЯДЗЬКА МІХАЛКА
Дзядзька Міхалка дзелае бочкі,
Вялікія бочкі на продаж.
З раньня да ночкі — бочкі ды бочкі...
АЎДОЛЯ MIXAСІXA
Міхась гарэлку дужа піў,
А п'яны жонку моцна біў.
Цярпела ўсе, ўсягды маўчала
Аўдоля, жонка Міхася.
Як лепі жыць i ні бажала,—
Як шчэпка, высахла уся.
Ф. ЧАРНЫШЭВІЧУ
Мне мілы гукі роднай мовы
I гул зялёнае дубровы.
Мне любы шэпты каласоў,
Дзяціны сокат хітрых соў.
I песьню жаўранка у полі
Хадзіў я слухаць шмат разоў,
Я быў там сынам Беларусі
I бацькам чыстых абразоў.
Прадугледжаная недасканаласць, крыху нават гарэзлівасць гэтых шклінак /усяго ix 8/ — самы сапраўдны Гарэцкі. Толькі як перадаць гэта ў дэфініцыі? Паэт — не паэт, але вершы пісаў. Па-за арэолам. Дзе-небудзь у акопе імперыялістычнай вайны, ці ў доўгіх чыгуначных пераездах, ці ў адным з класаў Віленскай беларускай гімназіі, пакуль не сабраліся вучні. Ці кал i разышліся. Ці дома, у Камароўцы-Малой Багацькаўцы. «I быў там сынам Беларусі i бацькам чыстых абразоў» — чым не дэфініцыя, не «стэрэатып»?..
Збор твораў Максіма Гарэцкага — чатыры вельмі зграбныя, белыя з золатам, кнігі — чарговая ілюзія разгадкі ягонае таямніцы, прастарнейшы, але арэол, вальнейшы, але канон. Вынік паўмеры — паўзбор, паў-Гарэцкі. Гэтак, палавінячы кожны наступны крэк, ніколі не дойдзеш да цэлага, да адпаведнага яму разумення яго.
Трэба, вядома, аддаць належнае тым, хто падрыхтаваў 4-томнік, хто адшукаў, адкрыў ягоныя забытыя творы, рэканструяваў аповесць «Меланхолія», апрацаваў дзеля першае публікацыі «Камароўскую кроніку», склаў даволі шырокія каментары. Г.М. i Г.І.Гарэцкія, Алесь Адамовіч, Міхась Мушынскі... Не можа быць ніякага сумлеву ў шчырым імкненні рэдкалегіі як найпаўней прадставіць творчасць М.Гарэцкага ў межах выдзеленага друкарскага аб'ёму. У межах...
Пісьменнік Максім Гарэцкі не быў пісьмсннікам, так бы мовіць, у чыстым выглядзе. У поўным сэнсе прызабытага слова ен быў, між іншым, адраджэнцам, песняром маладой беларускай інтэлігенцыі, як называлі яго сучаснікі, адным з тых, хто ўзяўся згарманізаваць беларускую гісторыю, мову, стварыць нацыянальную культуру, будучыню, хто, не асабліва дбаючы пра сябе, рабіў усю падрыхтоўчую работу дзеля наступных літаратараў, гісторыкаў, фалькларыстаў, мовазнаўцаў, філосафаў, сам будучы i першым i другім i трэцім... Гуманітарыем заставаўся Гарэцкі як у грамадскай працы, так i ў прозе сваёй, i ў драматурга, i ў публіцыстыцы. Гэтаксама, згадаем, імпэтна браліся за кожную работу многія нашаніўцы, у тым ліку асабліва блізкі Гарэдкаму паводле амплуа адраджэнца-гуманітарыя Вацлаў Ластоўскі. Будучыня падорыць нашым даследчыкам i гэтую ўдзячную тэму паралеляў: проза Гарэцкага i проза Власта, «Гісторыя беларускае літаратуры» Гарэцкага i «Гісторыя беларускай /крыўскай/ кнігі» Ластоўскага, руска-беларускія слоўнікі, публіцыстыка, крытыка, паэтычныя спробы Гарэцкага i Ластоўскага... Шмат агульнага i ў жыццёвых шляхах адраджэнцаў. Прыкладам інтэлігентнасці i «эўрапэйскасьці» для нашаніўцаў быў Іван Луцкевіч. Пазней Гарэцкі згадваў эпізод уласнага жыцця, калі ляжаў у віленскім. шпіталі з аскялёпкам нямецкае гранаты ў назе: «Не блізкі свет i мокрае надвор'е, а Иван Луцкевіч даведаўся мяне пры першай магчымасці, прынёс вінаграду, разгаманіў мяне, дыхнуў свежай струёй неўміручага жыцця». Таксама тэма. Адргджэнне — «поле» Гарэцкага, дзе ён — плён i стваральнік, дзе ён неадлучны.
Другое «поле», дзе ён — цэнтр i абсяг — Гарэцкія, унікальная з'ява, таленавіты беларускі сялянскі род. Песні матулі Аўфрасіні Гарэцкай, запісаныя сынам, лісты i дзённікі сястры Ганначкі, братоў Парфіра i Гурыка, творы жонкі Леанілы, лісты з фронту сына Леаніда... Цэлы мацярык нацыянальнай, сусветнай культуры ўсплывае з каламутных водаў часу. Захаваць бы ягоную цэльнасць...
«Здаецца, такія ж сяляне i такія ж у ix «культурныя магчымасці», як i ў іншых...» — заўважае А.Адамовіч.
Уступны да Збору твораў артыкул А.Адамовіча неаб'ектывізаваны. Перад намі ўсе ж Адамовіч, а не Гарэцкі. Але ж Гарэцкі — у творах. Аналізуючы ix, крытык увесь час «прымервае» творчасць Гарэцкага да ўласных творчых прынцыпаў. Было б горш, калі б ен адно канструяваў стэрэатып Гарэцкага. Добра, што ў высновах сваіх Адамовіч ідзе не ад гатовае канцэпцыі, але ад твораў, пакідаючы Гарэцкаму поўнае права пісаць так, як той лічыў патрэбным. Праўда, гэткі падыход не без выключэння. Аднойчы крытык усе ж адмовіў класіку ў праве шукаць самарэалізацыі па-за межамі таго «арэалу», які адвеў яму сам.
Читать дальше