Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Камароўская кроніка» ўключае ў сябе ці не ўсе магчымыя жанры, сюжэты, характары, настроі, якія ўрэшце i губляюцца ў вялікім целе твора, страчваюць сваю пэўную акрэсленасць, ператвараючыся ў адбітае на паперы жыццё. Гэтак Гарэцкі пазбягае тае абмежаванасці, пра якую ягоны сучаснік Акутагава пісаў: «Талент таксама абмежаваны рамкамі. Адчуванне гэтых рамак навявае лёгкі смутак».

Рэч у тым, што ў падборы i падачы матэрыялу «няпэўны» Гарэцкі кіраваўся не трафарэткай уласнага светабачання i не рэжымам творчага падыходу, а толькі выключным i спакойным адчуваннем меры. Ва ўсім. Меры эстэтычнай, маральнай, інтэлектуальнай, нацыянальнай, сацыяльнай... Меры важнасці i абавязковасці ўласнага занятку. Іронія i самаіронія Гарэцкага — як лязо, па якім аўтар ідзе, балансуючы між умоўнасцю літаратурнай гульні i драматызмам самога жыцця, між вытанчаным i пачварным, між дазволеным i недазволеным... Нездарма да сёння Гарэцкі — востры i... можа, самы неартадаксальны з рэалістаў. Мераю ён дасягае пэўнага ідэальнага стану, калі ўсё ёсць i ўсяго няма. Як неба. Які ў неба стэрэатып? Ёсць мастакі, што пішуць толькі лес ці толькі мора, а такіх, каб толькі неба — не сустракаў. Бо неба ёсць, i яго няма. I яно ёсць. Нішто ў ім не канчатковае, нішто не завершанае, усё мае працяг. Аж да бясконцасці. Бясконцасць жа не змяшчаецца ў завершаных тэрыторыях вобразу, жанру, метаду. Бясконцасць вымагае фактычнага матэрыялу, дакумента, дакументалізму. Бо мастацкая праўда — праўда вобразаў — ёсць штучны заменнік духу твора. Яна, як дух, «нерассудочная» /В.Брусаў/. A праўда факта — гэта заўсёды толькі цела твора, яна зусім не прэтэндуе на тое, каб падмяніць дух. Між тым пры згаданым выключным адчуванні меры факты маюць уласцівасць «самазагарацца» /А.Адамовіч/. Магчыма, гэта i есць «звышлітаратура», жывы арганізм з рэальнага цела i рэальнага духу, з мовы i жыцця. Тады й найлепшы арэол для Гарэцкага — рэальнае, дакументальнае неба.

Але гэткім чынам мы рызыкуем зноў жа «сфармуляваць» Гарэцкага, завяршыць яго ў ілюзорным стэрэатыпе. Таму заўважым: Гарэцкі не заўсёды такі, як пададзена вышэй. Ён пераважна такі. Нельга таксама прызнаць абсалютнасць сфармуляванага падыходу. Відаць, не вычарпаны яшчэ ўсе магчымасці вобразнага, сюжэтнага, жанравага пісьма. Варта толькі мець на ўвазе канцовасць, вычарпальнасць яго. Тым часам як магістраль Гарэцкага — бясконцая. З іншага боку, праца аўтара тут не дае тых гарантыяў, якія дае завершаная форма.

Не жадаючы аформіцца ў стэрэатып, што было б парушэннем меры, Гарэцкі асцерагаецца ўсялякай літаратурнай акрэсленасці, фармальнае дасканаласці.

«Бываюць творы: усе лініі ў ix строгай правільнасці,— піша ён,— яны прыгожы, а нас не цягнуць.

I другія творы: нейкі недахват у ix невялікі, але гэты недахват такi любы i прыгожы, што магнэсам цягне».

М.Мушынскі піша пра асцярожнасць Гарэцкага-крытыка ў абыходжанні з эстэтычнымі, мастацкімі катэгорыямі, з паняццямі сацыяльна-класавай ацэнкі.

Праўда, асцярожнасць гэтая — безаглядная, як асцярожнасць першапраходца, сама задача якога — рызыка.

Безагляднай асцярожнасцю, або, як сказаў мысляр, «пленным ухіленнем», можна характарызаваць i дачыненні Гарэцкага з сусветнай літаратурнай традыцыяй. Аўтар «Камароўскае кронікі» ўсе рабіў упершыню. Перад ім ляжалі дзесяткі шляхоў, адэкватных ягонаму паходжанню, абкатаных іншымі літаратурамі. А ен па ix не пайшоў. Як заўважае М.Кенька, «у Гарэцкага не было перыяду вучнеўства, не было твораў пераймальных». Таму, калі іншым нашым пісьменнікам мы знаходзім устойлівыя кананічныя паралелі ў сусветнай літаратуры, дык «няпэўнага» Гарэцкага, здаецца, можна параўнаць з кожным старым i новым пісьменнікам свету. Вось жа параўноўваюць яго з Дастаеўскім i Рэмаркам, з Талстым i Андрэевым... Напэўна, Гарэцкі ўлічваў прачытанае, але простага наследавання пазбягаў. «Вось прыклад смелага, невучнёўскага абыходжання з жанрам,— піша М.Стральцоў,— які жыве не толькі на ўзроўні падзеі ці героя, але i як бы з аглядкай, з пасміханнем на літаратурную традыцыю, на сюжэт то авантурны, то куртуазны /памятаеце дачушку Юзю?/, на ідылічную сямейную хроніку з добрымі «бацюшкамі» i «матушкамі», а наогул жа вы адчуваеце, што аўтару ў мастацкай свабодзе ягонай карціць пагарэзіць дзенідзе то з маскай якога-небудзь Тома Джонса-знайдыша, то беднага Вапрэ, які, як вядома, у айчызне сваёй быў цырульйікам, пасля ў Прусіі салдатам i г.д. А эпіграфы, эпіграфы літаральна ледзь не да кожнага малога раздзельчыка! Чаго тут толькі няма! Ад Гарацыя да партыйнага дакумента, ад Купалы, Коласа, Багдановіча да нейкага адному богу вядомага доктара Рубінштэйна...» Наколькі трэба не шанаваць канон, каб напісаць такое: «Гарадскі брат яго быў у манішцы, такі чысценькі, да А.В.Кальцова з твару падобны»! Але ж які вычарпальны партрэт больш чым эпізадычнага героя «Камароўскае кронікі»!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x