Асабіста мне сей-той з пісьменнікаў імпануе як аб'ект. Як суб'ект /г.зн. як творца/ ен мяне зусім не цікавіць. Але не магу ж я ну хоць бы не ўсміхнуцца яму пры сустрэчы, нават калі ен учора надрукаваў сваю чарговую цягамоціну i тым яшчэ больш дыскрэдытаваў нацыянальную літаратуру, мову, культуру.
Літаратура — для вечнасці, а мы жывем сёння i псаваць сабе жыцце не дамо. I таму Леанід Ільіч — чалавек прыемны ва ўсіх адносінах. Вось што важна. А не тое, што ен ні за што атрымаў Ленінскую прэмію па літаратуры. Прафесіяналізм i талент — рэчы суб'ектыўныя — улічваць не варта. Глядзіце на кожнага чалавека як на аб'ект.
Вось ужо пашчыравада крытыка над гэтай аб'ектывізацыяй. Дагэтуль сям-там патрабуюць аб'ектывізацыі ў выхалашчаных, дэіндывідуалізаваных сваіх «аб'ектыўных» артикулах. A вынік гэтага такі. Цяпер у нашым алімпійскім ізалятары таленты ацэньваюцца толькі ў кулуарах, падкрэслена здзекліва ці па-зямляцку цепла, але заўседы, бадай, шчыра. Да агульнай вядомасці, праз крытыку, гэтыя ацэнкі не выстаўляюцца. I вось што маем. Маем абоймы. Напрыклад: Янішчыц, Бічэль-Загнетава, Баравікова, Коўтун, Мацяш, Тулупава, Бондар, Каржанеўская... Усе таленавітыя? Безумоўна. Але наколькі i як таленавітыя, які патэнцыяльны ўклад у літаратуру кожнай,— пра гэта ані. Выходзіць, усе таленавітыя роўна i амаль аднолькава, i кожная некалі атрымае раздзел у школьным падручніку... Толькі аб'ектывізаваная i абоймавая крытыка — рэчы зусім не бяскрыўдныя. Яны нівеліруюць рэльеф літаратурнага працэсу, затуманьваюць яго структуру, змушаюць творцу адпавядаць абойме, таму іміджу, які для абоймы стварыла крытыка. Творца перастае верыць у сваю выключнасць, «разавасць» і абсалютную каштоўнасць. Ён ужо не творца, a толькі бутафорск! матэрыял для справаздач, для імітацыі росквіту нацыянальнае літаратуры...
Сучасная манаполія адной творчай арганізацыі на ўсе выданні, генеральную лінію ў прыгожым пісьменстве i статус прафесійнага літаратара — сталінскае дзецішча сталінскага гарту. Так вамі зручней кіраваць, таварышы! Не дзіва, што ў кампаніі выяўлення «ворагаў народа», стварэння культу асобы, застою беларуская пісьменніцкая арганізацыя ўнесла важкую лепту. Нязгодных яна проста растаптала з дапамогай кампетэнтных органаў. Цяпер жа СП БССР сваю гісторыю выводзщь чамусьці ад тых нязгодных, а не ад уласных рэзалюцый i пратаколаў, пакаянных i вернападданскіх лістоў. Можа, СП таксама «прызнаў свае памылкі»?,.
Гэткае зручнае становішча магчымае толькі для манапаліста. Душы таленты, а пасля выступай ад імя задушаных.
Колькі ж лесаў пераламала гэтая манаполія ўжо ў наш час! Патэнцыяльныя геніі нацыі нікнуць у ейных абдымках, выкідаюцца з вакна, так i не стаўшы новымі Купаламі. Я думаю пра нявыдадзеныя кніжкі Алеся Разанава — заўтрашняга класіка і сенняшняга духоўнага настаўніка большасці маладых. Колькі гэтых кніжак — пяць, дзесяць?.. I ніякі крытык ужо не дакажа, што і адкуль у Разанава ўзялося. Вялізныя паўзы паміж выданнямі пэўне ж не былі пярэрвамі ў творчасці. Затое колькі панавыходзіла «свойскіх хлопцаў»!
Комплекс ізаляванага асяроддзя — сапраўдны духоўны AIDS — можа паразіць i кволага, i моцнага творцу. Я думаю пра Янішчыц, пра яе паталагічную шчырую няшчырасць... Хіба ж беларускі літаратар мог уцячы за мяжу i стаць там нобелеўскім лаўрэатам? Ды не. Ён гінуў як талент, сцвярджаючы сябе як савецкага патрыбта, будаўніка камунізму... У імя гэтых абстрактных догмаў творца замуроўваўся ў цэлі /гэтую балесную самаабмежаванасць я i зкаходжу ў Янішчыц/, як Кірыла Тураўскі... Але Кiрыла Тураўскі тым самым вызваляў душу, а наш творца ў душы якраз i замуроўваецца. Ён, спакутаваны, сядзіць на эспзўскіх пленумах i слухае, як, што i пра што ен павінен пісаць. I пераконвае, пераконвае сябе, што так i трэба, трэба — пра перабудову... А крытыка тую Янішчыц падбадзервала: ты на слушнай дарозе! ВРЗ!..
Рэальных падставаў спадзявацца на нейкія змены няма. Ёсць надзея. I есць падставы ідэальныя. Гэта сапраўдны суверэнітэт Беларусі, дзяржаўная мова, ліквідацыя папярэдняе цзнзуры, некалькі раўнапраўных літаратурных суполак са сваімі выданнямі i выдавецтвамі. I ўсё гэта — у дэмакратычным грамадстве. Якія вынікі? Вынікі, вядома, фантастычныя, але не без логікі. Разнастайная літаратурная прадукцыя прыцягне шырокага чытача, нацыянальнае адраджэнне выкліча да жыцця масавую літаратурную творчасць, у якой многія сбнняшнія геніі проста патонуць, затое ўзвысяцца велічыні сапраўдныя, адбудзецца дыферэнцыяцыя літаратуры, пераацэнка кашгоўнасцяў, якую будзе праводзіць новая крытыка. Нарэшце, як Мендзялееў у сне ўбачыў сваю табліцу, з гэткай жа яснасцю мы ўбачым структуру літаратурнага працэсу, пункты адліку, шляхі, пусткі, градацыі, пераемнасці... Толькі тады мы набудзем права сказаць, што ў свеце ёсць не толькі пара-тройка самародкаў з Веларусі, а цэлая нацыянальная літаратура. Шлях да яе ляжыць праз палітычныя завалы. Таму абнадзейвае, што многія літаратары сення заняліся палітыкай.
Читать дальше