5. Псеўдаканфлікт. Аўтар не ўмее ці не хоча бачыць рэальных супярэчнасцяў, не здатны або не жадае «браць» ix на пяро. Між тым паэзія якраз i ўзнікае з прыцягнення адлеглых сутнасцяў, з парадоксу, з канфлікту. Ад сапраўднага паэтычнага канфлікту наш, бяскрыўдны i, па сутнасці, бесканфліктны «канфлікт» адрозніваецца ўсе той жа правільнасцю, дазволенасцю, «праходнасцю». Гэтак у вершы «Залежнасць» Я.Хвалей, стаміўшыся, мусіць, усведамляць, чаго каштуе чалавеку i народу незалежнасць, дакляруе адваротнае як уласны «прынцып». Але зараз жа высвятляецца, што залежны ён «ад лугавіны летняй з буслам», ад рэчкі, ад песні, ад болю ўдоў i да т.п... Для аўтара паэтычнага браку псеўдаканфлікт — яшчэ i ўява пазіцыі. Уява, бо пазіцыя заўседы грунтуецца на прынцыпах, a псеўдаканфлікт — рэч заўседы непрынцыповая.
6. Насычэнне плоці твора як ілюзія шматсэнсавасці. Мэта — за квазіпаэтычным словам, радком, страфой схаваць уласную грамадзянскую немату /«Вясна, надзялі мяне, золатца, святлом жураўліных краёў!» — С.Панізнік/. Асабліва прыдатныя дзеля насычэння амонімы i аманімічныя канструкцыі. У квазіпаэтычным тэксце галоўнае, патрэбнае значэнне слова i выразу слабне, а пабочныя значэнні мацнеюць. У выніку ствараецца ілюзія мноства прачытанняў. Вось прыклад: «Зноў падымецца трава, а дажджыначка упадзе. Не запомніць галава,— адаб'ецца у паглядзе». Слова «запомніць» тут можа разумецца i як забудзецца, тым больш што аўтар, У.Марук, не цураецца паланізмаў /«Размаўляю з крывёй тваёй здрады, вяртання, мілосці»/. З усяе прачытанае паэзіі мы захоўваем у памяці толькі самыя ясныя, празрыстыя радкі-сутнасці. А насычэнне паэтычнага тэксту заўсёды мае на мэце адваротнае — тлум, туман, няцямнасць.
7. Рыфма i рытм — самамэта. Для кепскага версіфікатара форма верша важнейшая за змест. Натужнае дбанне пра рытміку і рыфму вытыркаецца на першы план чытацкага ўспрымання. Тут мы зноў маем справу з насычэннем — дзеля рыфмы:
I цэлы свет у велічнай красе
Стаіўся першародна i святлютка.
Твой бацька на руках цябе нясе,
I зоркі шэпчуць:
— Ганначка... Анютка!
/М. Мятліцкі/
I дзеля рытму: Як новы, шыбкай кожнай,
Кажнюсенькім парогам
Нявесціцца раскошна
Мой горад перамогай.
I, дыбаючы, як жураў,
Дыск сонца саннаваты
Кранаць вяршынанькамі траў,—
Якое гэта свята!
/А. Лойка/
Вельмі часта дзеля рыфмы выкарыстоўваецца прыблізнае слова:
Ззяць сонцам, бы штандар барвовы
Між зораў, што вышэй ранет...
Душа, як славы, прагне слова,
Бо кожны чалавек — паэт.
/А Лойка/
Кшталтаў гэткай вымушанай прыблізнасці шмат. Напрыклад, прыблізнасць асобы, ад якой піша свой верш Ю. Голуб:
Надоечы ехаў дадому.
Задумна дарога пралегла.
Яе мы ў нябыт аддамо —
Задзьме яе ў памяці снегам.
/Далей увесь верш — ад другой асобы./
8. Насычэнне плоці твора дзеля прыгоства. У Я.Хвалея: «Громпаслязімнік алесы перажагнае, абвесніць»; «зязюляй лістота пракукавана»; «твой сон салодзіцца ў лятунках светласці, дабра»; «нясмелымі губамі я шаптаў твае світальна-роснае імя». Гэткае насычэнне сустракаецца ва ўсіх, за невялікім выключэннем, сучасных беларускіх паэтаў. Ад чаго яно? Ад таго, відаць, што дзеля штодзённага ўжытку i дзеля «творчасці» аўтары карыстаюцца дзвюма рознымі мовамі — рускай i беларускай. У выніку апошняя набывае ў ix рысы дэкаратыўнасці, a ўрэшце i зусім перастае быць жывой, звыклай, г.зн. зразумелай. Што такое «найсумежны горад» /Ю.Голуб/ альбо «неўмарозлівы час» /У.Марук/?..
9. Фамільярнае абыходжанне з рэаліямі i словам. Пры недастатковай дасведчанасці i падрыхтаванасці наш аўтар усё ж адчувае за сабой манаполію на мову /паэзія — адна з асноўных сфераў бытавання беларускае мовы/, на гістарычныя, этнаграфічныя i іншыя рэаліі нацыянальнае культуры /паэзія ў адносінах да гэтых рэалій болып актыўная, чым, скажам, папулярная навука/. Між тым адмысловых задач захавання жывое мовы, стымуляцыі цікавасці i пашаны да гісторыі Бацькаўшчыны наш аўтар перад сабой не ставіць. Ягоныя адносіны да слова i нацыянальнае мінуўшчыны — плыткія, йеглыбокія. «Акрайчык праз краты прасуне літоўка — i есць скатаваны Кастусь Каліноўскі»,— піша Я.Хвалей. У іншым вершы гэты аўтар прыпісвае архітэктару Яну Бернардогіі /у вершы ен — мастак/ роспіс Нясвіжскага касцбла, а князю Радзівілу — што той, нібыта, выкалаў Бернардоні вочы. Але ні першага, ні другога факта ў рэальнай гісторыі, на якую аўтар спасылаецца ў эпіграфе, не было.
Читать дальше