Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

На нядаўнім пленуме СП БССР літаратурны адмірал І.Навуменка крыкнуў у залу: «Падыміце рукі, хто піша лепш за Навуменку!» Я адкажу: Бембель, Разанаў, Сідарэвіч, Мінкін, Галубовіч, Шніп, Арлоў, Сокалаў-Воюш, Мудроў, Асташонак, Сыс... пішуць лепш за Навуменку. Цікавей. Ix варта чытаць.

1989

Крытыка

МАГІСТРАЛ

Васіль Быкаў. Аблава

Усё паўтараецца зноў. I ўжо з першых старонак я ведаю, чым пагражае мне гэтае чытанне. Зноў на маім шляху знаемыя знакі бяды. Зноў — галоднае i непрытульнае блуканне. Зноў смерць, роспач... Але ж цягне наперад вечна новая жахлівая праўда. Няма ў ей суцяшэння, ды, прагнучы суцяшэння, я чамусьці прагну яе. Прагну одуму i іду — за гэтай абыякавай да мяне спінаю засяроджанага ў сабе павадыра, за ягоным марудлівым голасам, так падобным да зануднага восеньскага дажджу, ад якога пачынаеш думаць пра мітусню i марнасць нашых добрых парыванняў i пра Канец Свету ў такіх рэальных сення праявах.

Будзь ты дуж, як вада,

Як жалеза цьвярды,—

Калі найдзе нуда,

Ты ня зможаш нуды!..

Зноў... Пэўне, калі адкінуць нейкія чыста вонкавыя, намінальныя адрозненні, дык атрымаецца, што ўсе, што ёсць у «Аблаве», ужо было ў папярэдніх аповесцях Пісьменніка. Калектывізацыя-раскулачванне /«Знак бяды»/, уцекі з катаргі /«Альпійская балада»/, аблава /«Воўчая зграя»/... Нібы апошні твор — гэта папуры на тэмы ранейшых. Нібы ён падагульняе ix, як іхні апафеоз. I таму падзеі i героі ў «Аблаве» — падагульненыя. A галоўны герой Хведар Роўба не такі індывідуалізаваны i акрэслены характарам, як, скажам, ягоныя літаратурныя пабрацімцы — Грыбаед ці Пятрок Багацька. Роўба — зборны герой у зборнай аповесці, якая праз тое нагадвае пятнаццаты верш у вянку санетаў, па радку сабраны з 14-ці папярэдніх,— магістрал.

Прызнацца, я нават падлічыў, каторая гэта аповесць. Аказалася, васемнаццатая ці дзевятнаццатая. Але гэта ўжо магія падабенства, а не ягоная рэальная сутнасць.

Радкі магістрала сцягваюцца адзін да аднога, як апорныя слупы штыкетніку можна сцягнуць у крапасны маналіт. Дробныя цешкі пры гэтым адкідаюцца.

Яны — толькі тло. Гэтак у маленькай маналітнай «Аблаве» ўжо зусім няма мінулае вайны. /Што праўда, i міру ў ей няма. На шматлікія «прадчуванні» звароту Пісьменніка да сучаснасці ен адказаў зваротам да 30-х гадоў./ Але адсутнасць вайны надзіва незаўважная. Таксама i аўтарава вернасць сабе не выклікае сумлеву. Інакш кажучы, вайна i фашызм тут цалкам саступілі месца давайне i сталіншчыне, i падмена не цвеліць вока.

Між іншым, гэтую адпаведнасць ці паралель Пісьменнік акрэсліў i дакументальным словам, гаворачы ў «Литературной газете» пра раман В.Гросмана «Жыцце i лес»: «Менавіта з гэтага рамана мы зведалі страшэнных рэчаў што да дзіўнага падабенства дзвюх, як здавалася, цалкам процілеглых сістэм улады ў найбуйнейшых дзяржавах Еўропы. Высвятляецца, імперскі pyx у Германіі намінальна з'яўляўся таксама i caцыялістычным, ставіў на мэце збудаванне гарманічнае народнае дзяржавы, што праўда, на расавым грунце; гітлераўская партыя афіцыйна насіла назву «нямецкая нацыянал-сацыялістычная рабочая партыя»; фактычнай асновай улады i тут, i там быў адкрыта выяўлены аўтакратызм; абедзвюм дзяржавам, хоць, можа, i ў рознай ступені, былі ўласцівыя такія з'явы, як культурны нігілізм, улада ўсемагутнае тайнае паліцыі, разгалінаваная, беспрэцэдэнтная ў гісторыі зямной цывілізацыі сістэма канцлагераў, поўная знявага элементарных правоў чалавека».

Я дашчэнту расчалавечыўся,— думае пра сябе Хведар Роўба. А можа — лад?

Сапраўды ж, мы, здаецца, зусім пэўна ставімся да заходняга фашызму, прафашызму, нэафашызму. У адносінах да сталіншчыны i яе рэцыдываў такое пэўнасці яшчэ няма. Ці так даўно тое «дзецішча» было сваім, айчынным, крэўным? I ці перастала быць?.. Дык, можа, дзеля нагляднасці трэба падставіць гэтыя «пра» i «нэа», i тады адносіны да сталінізму, які спакваля адлучаецца ад дзяржавы, акрэсляцца? Як адносіны да любога рэваншызму. I можна будзе распазнаць, хто есць хто ў нашым доме i ў нашым жыцці. А то, бачыш, недзе ў ФРГ існуюць i прыватным парадкам падахвочваюцца нацысты старыя i маладыя! Вось дзіва дзіўнае...

Раскулачаны ды рэпрэсаваны Роўба ўцёк з катаргі i блукае па лесе ля роднае вескі. Гэта на яго аблава. Аблава, якую ладзяць з сабакамі фашысты на Леўчука ў «Воўчай зграі», паўтараецца аблавай на Роўбу, якую ладзяць з сабакамі сяляне ягонае вёскі з дапамогай раеннага кіраўніцтва, актыву i чырвонаармейцаў-пагранічнікаў. I Леўчука, i Роўбу заганяюць у балота. Фашысты абстралялі багну i сышлі. Леўчуку пашанцавала, i ен выбраўся на бераг. Роўбу — не пашанцавала. Не сышлі. Не выбраўся. «Шукалі яго доўга, паролі з берага i з куп'я». Нават калі ён даўно ўжо захліпнуўся i рынуў у балотную бездань. Зліўся з прыродай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x