Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ведаеце, што трэба, каб стаць прарокам? Скрайні інфантылізм плюс фамільярная пагарда да правілаў паводвінаў, моветон. I лічыце, што вы ўжо на карціне А.Іванова. А каб не толькі з'явіцца, але i застацца — прарокам, святаром ці фюрэрам — вам трэба яшчэ жалезная воля i — зноў — здольнасць да ахвяры. Гэтае апошняе, бадай, самае складанае...

Зрэшты, я не пра тое. Сыс прыйшоў не адзін. Разам з ім прыйшоў Адам Глобус — чалавек «з іншай оперы», з іншымі мэтамі i ca сваёй камандай: У.Сцяпанам, М.Клімковічам i М.Шайбаком. Капітаны ўзялі Глобуса ў прыдачу да Сыса.

Магчыма, калі б Сыс i Глобус прыйшлі ў адной асобе, які-небудзь культ бы атрымаўся. Сысу бракуе прагматызму, ведаў, культуры i ўседлівасці Глобуса. Глобусу не хапае самаўпэўненасці i шаманскага тэмпераменту Сыса. Прарока не атрымалася. I я думаю — гэта добра. Прарокам заўсёды ламаюць хрыбты, а нам i так больш чым дастаткова нацыянальных трагедый.

/Між іншым, ёсць i такая думка: гэтыя двое прыйшлі як Купала i Колас! «Мы з Тамарай ходзім парай, мы з Тамарай — санітары...» Досыць тыповая, дарэчы, у гісторыі сусветнай літаратуры i культуры сітуацыя. Але заўсёды паводле характарыстык яна раскладаецца на два парадоксы: дух плюс культура /Купала/ i прагматызм плюс зямля /Колас/. У спалучэннях «дух плюс зямля» /Сыс/ i «прагматызм плюс культура» /Глобус/ парадаксальнасць страчваецца, а значыць, прападае i дзіва, без якога не можа быць прарока./

I потым, быў тут яшчэ i трэці — крытык Алесь Бяляцкі, які, бадай, кампенсаваў недахопы Глобуса i Сыса. З гэтае кампенсацыі ўзнікла літаб'яднанне «Тутэйшыя». Колькі часу яно буяла, але хутка i зачаўрэла. Не можа суполка маладых творцаў існаваць здарова пры клубе ветэранаў, пры басейне, пры доце. Ёй патрэбна ўласнае незалежнае выданне.

Глобус прыйшоў з камандай не проста так. Творцу трэба мець свае асяроддзе. У рускамоўным горадзе беларускамоўнаму літаратару застаецца адно — ісці ў бастылію, шукаць супольнасці з тым, з кім чыста па-чалавечы ты, можа, гідзіўся ісці па адным баку вуліды. Але выбару тут няма. Калі ж у цябе свае, асобнае ад манаполіі асяроддзе, якое ты хочаш,— тады іншая справа. Ці не ў гэтым адна з прычынаў поспеху наваполацкай суполкі?

Глобус схільны да касмапалітызму, а ягоная каманда да апалітычнасці. Некаторым удаецца «апалітызавацца», а некаторыя натужна робяць выгляд, што яны апалітычныя.

Каб стаць касмапалітам,— а для нас гэта, магчыма, заўтрашні дзень,— трэба пракаўтнуць сваю нацыянальную сутнасць. Каб твая мова стала незаўважная, як паветра, якім ты дыхаеш, каб нацыянальныя адзнакі табе самому не мулялі вока на кожным павароце, a сталі звыклыя, як падлога i столь, як сцены ў тваім пакоі. Ажно...

Глобус стаіць ля стойкі бара i ніяк не можа вырашыць, што ўсе ж папрасіць: чашачку кофе ці філіжанку кавы? Падыходзіць ягоная чарга, i касмапаліт Глобус замест кавы кажа: «Мы беларускі рух!»

З іншага боку, адраджэнская тэматыка — яшчэ гадоў пяць таму андэграўнд — сення робіцца надзейным прыстанкам эпігонаў. Як быць? Трэба ўлічваць, што грамадскія плыні на Беларусі сення крыху змешчаныя. I апалітычны творца /а ў апалітызме зарука ягонай унутранай творчай свабоды/ непазбежна трапляе ў шэрагі Народнага фронту ці чаго падобнага. Калі ж ен прынцыпова не трапляе ў гэтыя шэрагі, ен усе адно палітызуецца, толькі ў іншы бок. Нейкай дзіркі, нейкага вакууму для беларускага творцы няма. Няма вакууму паміж фразамі: чашачка кофе i філіжанка кавы. Сённяшні беларускі касмапаліт бярэ ўдзел у Народным фронце i піша вершы пра бэз!..

Што далей? Чаканы бунт расцягнуўся ў часе. На штурм бастыліі адразу прыбегла недастаткова народу, i некаторыя ўжо разышліся. Большасць назірае збоку. Тым часам усе яшчэ набягаюць заднія: А. Жамойцін, І. Багдановіч, Т. Зіненка, Г. Булыка, А. Аркуш, А.Бадак, Г. Дубянецкая, Л. Рублеўская, С. Астраўцоў, Л. Вашко, Б. Пятровіч, П. Змітрук, І. Бабкоў... Увогуле шмат каго можна залічыць да няпрошанае змены.

З капітанскага мосціка ўсе яшчэ гучаць словы пра беларускіх пісьменнікаў, як «адну сям'ю», i талент усё яшчэ не адрозніваецца ад шэрасці. Яшчэ прапануюць усім адзін метад i адну тэму. На гэты раз тэма для аднадумства — перабудова... Чуючы такое ў шматлікіх дакладах, я чамусьці абсалютна недарэчна кожнага разу ўспамінаю А.Н.Шапіру i ягоны артыкул «Прастытуцыя ў БССР». Прыходзіць у галаву, i ўсё. Нічога не магу з сабой зрабіць. Можа, гэта залежыць ад дакладаў? I калі-небудзь я пачую такія даклады, якія не выклічуць кепскую асацыяцыю? Ці трэба, каб дакладаў не было наогул?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x