Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ажно пазней Шніп таксама заняўся вучобай i хутка разабраўся, што беларускія літаратурныя адміралы — зусім не апошнія ў свеце паэтычныя аўтарытэты. I Шніпа пагнала ў рост. Магчыма, за ягоную нізку вершаў у «Крыніцы» /№ 6 за 1989 год/ гадоў дзесяць таму яго б моцна ўдарылі ў друку, а то й выгналі б з СП. Бо гэта таленавітая нізка. Можа, Шніп i стаў тым «апошнім беларускім паэтам», які зразумеў, што ён не апошні...

Але пра што я казаў? Ага. Галубовіч з'ехаў у Маскву. Сталічны майдан нацыянальнае літаратуры захоўваў спакой, i капітаны маглі ратаваць свой курс на дно. Не надта ім хацелася саступаць свае частыя пазіцыі ў выдавецкіх тэмпланах дзеля няпрошанай змены. Вось чаму змена тым часам набіралася моцы на правінцыі i далека за межамі Бацькаўшчыны.

У Наваполацку, дзякуючы намаганням Уладзіміра Арлова, гісторыка па адукадыі, які хутка прайшоў стадыю наследавання Караткевічу i стаў пісаць па сутнасці белетрызаваныя нарысы пра падзеі i асобаў беларускае мінуўшчыны,— дзякуючы яму ўзнікла цэлая суполка адметных творцаў. Сяржук Сокалаў-Воюш — паэт i бард — заняўся літаратурным забеспячэннем новае хвалі нацыянальнага адраджэння, адгукаўся на зменлівыя густы i прыхільнасці шырокае публікі, прапануючы «Высоцкага», «адэсітаў», лозунгі часу ў беларускай агортцы. Вінцэсь Мудроў адразу пачаў пісаць у традыцыі тады яшчэ нерэабілітаванага А.Мрыя /для недасведчанага чытача гэтую традыцыю акрэслю іменамі О'Генры, М.Зошчанкі/. Алег Мінкін, які, на маю думку, найлепш адчувае мелодыку беларускага слова, пісаў вершы на тэрыторыі ад Цюмені да Берасця...

У Менску было ціха.

Леаніда Дранько-Майсюка, які з агульнае масы вылучыўся быў своеасаблівым эстэцтвам, хутка прыручылі. Алесь Пісьмянкоў i Уладзімір Ягоўдзік не выбіваліся з традыцыі. Алесь Асташонак, падобны да «нацыяналіста», аднак не бунтаваў. Сяго-таго проста не друкавалі.

Між тым бунт наспяваў.

Бембель выдаў дзве свае кніжкі за мяжой: адну ў Лондане, другую ў Нью-Йорку. З'явілася шумная «Талака», якая патрабавала адраджэння мовы i культуры. Сакрэты пісьменніцкае «сям'і» проста ў «Литературную газету» выносіў А.Сідарэвіч. Абхітрыўшы тутэйшых ідэолагаў i цэнзуру, В.Рагойша ў той самай газеце рэабілітаваў Алеся Гаруна. Распладзіліся беларускамоўныя рок-гурты i барды, па руках пайшоў беларускі самвыдат, у тым ліку i літаратурны, дзе пра ўсе гаварылі, што думаюць, i публікавалі тых, хто ну ніяк не ўваходзіў у планы СП...

Словам, адусюль пайшлі сігналы блізкага краху стабільнага курсу на дно. I ў палітыцы, i ў эканоміцы, i ў культуры. Бунт пачынаўся па-за межамі СП, без удзелу капітанаў. Бо капітанаў у навакольным жыцці задавальняла абсалютна ўсе, за выключэннем, хіба, становішча беларускай мовы. Вось каб, нічога не змяняючы, перакласці аб'ектыўную рэальнасць у БССР на мову! Дарэчы, такую пазіцыю капітаны захоўваюць i сёння.

Але вернемся на некалькі гадоў назад, на Фрунзе, 5.

Нежылы адміністрацыйны будынак, які з выгляду нагадвае ці то клуб ветэранаў вайны i працы, ці то сучасны басейн з саунай, ці то нямецкі дот,— захоўваў спакой. Хто не ведае: у гэтым элітарным будынку брэжнеўскага часу, у які грошай укладзена больш, чым густу, i месціцца культурнае падраздзяленне — Міністэрства літаратурных спраў БССР. Пішчалаўскі замак. Замак Кафкі. Бастылія. Сымболь манапалізму ў нацыянальным прыгожым пісьменстве. Арганізацыя-ўласнік усей літаратуры, усіх літаратурных выданняў, ахоўнік ідэалагічнае прававернасці, адзіна правільнага курсу. Адбылося тое, што павінна было адбыцца. Манаполія, якая ў часы таталітарызму стаяла скалой i працавала, як гадзіннік, пад першым дэмакратычным ветрыкам пачала гнісці i рассыпацца.

У такія моманты — гісторыя ведае — легка ўзнікаюць культы. Ссумавалая па мінулым публіка прагне цвёрдай рукі, прарока i масавага псіхозу.

I собіла ж у такі вось момант увайсці ў будынак на Фрунзе, 5 Толіку Сысу — выпускніку Гомельскага, як ён кажа, «універмагу». Дабрадушны i бесшабашны Толік, які «касіў пад Разанава» /гэта таксама ягоныя словы/, на нейкі час міжволі апынуўся ў цэнтры ўвагі.

— Глядзіце, хто прыйшоў! — ускрыкнулі капітаны. Яны ўжо зразумелі, што курс непазбежна мяняецца, але трэба i пры новым курсе — прынамсі, да пенсіі — захаваць свае месцы на капітанскім мосціку, а значыць зусім ігнараваць няпрошаную змену не выпадае.

— Глядзіце, хто прыйшоў! — закрычала следам літаратурная грамадскасць.

Я нездарма двойчы ўжыў назву вядомай п'есы, бо прыйшоў той самы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x