«...Тараноўскі не Літвы, але толькі сваее адное скуры жалаваў, калі на святога Міхала аднога тырана за караля ўзяць быў абяцаў... I пан Гарабурда... таксама ўдаць мусіў... да тога масквіціна ехаць. Цераз колькі дзен тут у Воршы плакаў i рады бы дорага ад таго пасольства адкупіцца...»
Пытанне — з кім ісці ў саюзе: з Масквой ці з Варшавай, з Усходам ці з Захадам? — стаяла для Беларусі праз усю яе гісторыю. I заўсёды знаходзіліся прыхільнікі як Масквы, гэтак i Варшавы. Але такіх, як Філон, прыхільнікаў дзяржаўнае самастойнасці нашага краю заўседы бракавала. Можа, таму сама Беларусь пастаўленае пытанне ніколі i не вырашала, а вырашалі за яе — то Усход, то Захад. Вось i цяпер паны-рада Старабеларускае дзяржавы падзяліліся ў сваіх прыхільнасцях. Канцлер Астафі Валовіч, з якім перапісваўся Кміта, падумваў пра Івана IV. Але нічога з гэтага не выйшла. Ці таму, што патрабавалі ад маскоўскага цара, каб перайшоў у каталіцтва, ці таму, што займаліся ўсім гэтым не надта ахвотна... А то хто ведае, куды павярнулася б гісторыя?!
Яна, дарэчы, увесь час магла некуды павярнуцца i часта наўпрост залежала ад Філона-памежніка. Напрыклад, калі б войскі Рэчы Паспалітай узялі Пскоў, можна было б перапісваць летапісы. Старажавы атрад пад камандай двух беларусаў — праваслаўнага Філона Кміты i каталіка Мікалая Радзівіла — асаджаў сцены старажытнае рускае крэпасці, помсцячы за Полацак, які перад тым зруйнавала i заліла крывею палачан арда першага маскоўскага цара. Вока за вока, зуб за зуб... Але Пскоў не ўзялі. A пскоўскія бабы ўсе, як адна, выйшлі пасля сечы дабіваць недабітых беларускіх — дзіўнавата гучыць — агрэсараў. Было...
5.
Калі б я быў пісьменніцай, дык, відаць, распавеў бы табе пра каханне Філона-памежніка. Гэткія жывёльна-ўзвышаныя страсці на мяжы барока i сацыялістычнага натуралізму, самага цнатлівага натуралізму ў свеце. Модная тэма. Але я не пісьменніца. I апісваць каханне Еўфрасінні Полацкай ці Усяслава Чарадзея, Скарыны ці Філона Кміты-Чарнабыльскага, Эміліі Плятар ці Кастуся Каліноўскага, Цёткі ці Антона Луцкевіча для мяне гэтак жа недарэчна, як aпісваць каханне ўласных бацькоў. Есць рэчы, пра якія мы нават не думаем, разумееш? Назаві гэта этыкетам ці піетэтам — усе адно. Я называю гэта мяжой прыстойнасці...
А яшчэ Кміту-Чарнабыльскага турбавала памежная гаспадарка. Бо як сканчаліся нарэшце маразы i прыходзіла вясна, развярзаліся заразным духам наваленыя ўзімку кучы забітых i памерлых. I не хапала работнікаў, каб прыбраць гэта.
«Якам пярвей сяго да яго каралеўскае міласці пісаў... i сам адсюль па колькукрот з'яжджаючы, апавядаў i вучыў i мовіў, даючы ведаць, іж той замак гасударскі аршанскі жаднага догляду на сабе не мае як у збудаванню сцен, так i ў недахопу стрэльбы, пораху i пушкароў, так да абароны няма люду службовага, у недахопе жыўнасці. Хлеба, солі, круп, мяса — тага ўсяго згола нічога няма. Сам горад увесь згніў так, іж жадным звычаем з абланак i са сцен абарона жадная быць не можа...»
I гэта ў час —піша Філон — калі Жахлівы-Грозны сцягвае войска да Мажайска. Праўда, кажуць шпегі, што сіла тая прызначаная супраць караля шведскага. Але ж «умыслу» Івана IV ніхто ведаць не можа, куды i на які бок ён ca сваім войскам павернецца.
«Няшчасны я дваранін, згіб я ў нэндзы, a больш з жалю: людзі на кашы пераелі кашу, а я з голаду здох на старожы! Помсці божа гасудару грэхападзенне, хто разумев!.. Прыйдзе час, калі будзе службаў нашых патрэба!»
6.
Толькі што я буду ўлазіць ў тагачасныя клопаты? Вобмацкам ix не спазнаеш. Адна рэч — памацаць сярэднявечнага рыцара ў латах i зусім іншая — зразумець, што гэты рыцар — беларус, i што ў нас есць свая багатая ваенная гісторыя. Свае ваякі-рубакі, ільвіныя сэрцы, аршанскія ды іншыя Ганібалы, Айвенгі... Дужыя, спрытныя, а да таю ж яшчэ i разумныя.
Не, яе зразумееш. Hi за што не паверыш. Беларус да 1917 года — цёмнае, у лапцях i з каўтуном... ну-ну, дагаворвай, чаго не дагаворваюць школьныя падручнікі,— быдла?
Ды што казаць! Пра Філона Кміту, пра Баркулаба Корсака, пра Івана Бака, пра сотні нашых мужных ваяроў не раскажаш i ў тысячы эсэ. Не перамацаеш. I таму я магу толькі марыць — пра зрок, пра слых i пра голас. Пра мяжу паміж намі, пра старожу на гэтай мяжы, пра памежніка ў ей — Філона, у якім — наша мова i наша гісторыя, што лучаць нас з табой у народ. Усяго 10 пальцаў — як злучыць рукі.
ХТО ТАМ?
Гаворка пойдзе не пра смерць эрцгерцага Фердынанда ці расстрэл радыактыўных аблокаў, не пра завароты рэк, кішок i мазгоў, не пра тэрарыстаў, наркаманаў, рокераў i прастытутак, а пра маладую беларускую літаратуру... Ці ж не праўда, апошнія тры словы выглядаюць у пералічаным шэрагу тэмаў надзвычай цнатліва i недарэчна? Маладая беларуская літаратура... Між тым некаторыя аўтары аб'ядноўваюць i замацоўваюць гэты шэраг адным таўром — «нефармалы» ці, як кажуць недасведчаныя людзі,— «ненармалы».
Читать дальше