Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

I калі я думаю пра эмансіпацыю, я таксама заўседы ўяўляю сабе наш гарадскі транспарт, дзе абавязкова ўлезеш носам у чыюсьці няевежую андулядыю. Дык вось эмансіпацыя — гэта i есць андуляцыя ў перапоўненым транспарце. Меліярацыя — тое самае, толькі адбываецца яна пад андуляцыяй, пад паўбоксам i пад плешшу.

Калі ты не захочаш ганарыцца гэтым, можаш ганарыцца роўнасцю. Тут — усё роўнае, няма ні больш ні менш, усё пасярэдзіне: калій i чалавек. Усё сярэднеарыфметычнае: мазгі i харчы, кансерватызм i экстрэмізм, міласэрнасць i злачыннасць,— усе не першага i не пятага, а сярэдняга, трэцяга гатунку, нават цяжка адрозніць адно ад аднога. Тут няма бананаў, але няма i адылаўскіх казематаў /зрэшты, хто ведае?/, няма свае мовы, але няма i нацыяналізму, няма відзікаў, але няма i дамоў цярплівасці /праўда, i гэта не аксіёма/. Ты не можаш быць геніем, але не можаш быць i беспрацоўным. Усе гэта гарантуе табе краіна трэцяга гатунку з кароткай назваю Тут. Трэцяга гатунку твая «Весна», твае цыгарэты i твая сяброўка, якой, каб пакахаць цябе, трэба выпіць.

Інакш проста не можа быць. Хіба што ў амерыканскіх фільмах, якія больш падобныя да маляўнічых міражоў. Там твой раўналетак Джон у сваім «Сітроэне» едзе ў невялічкі бар на ўскрайку Нью-Кастла, каб правесці вечар з золатавалосай Луізай, якую ен называе проста Ліз. Едзе пасля рабочага дня, пасля працы, за якую яму далі i на «Сітроэн», i на бар, i, калі трэба, на Ліз. А ты нарадзіўся тут. I не бяда, што ты не Джон i не можаш проста так за 10 цэнтаў наведаць грамадскую прыбіральню, дзе ўсё блішчыць, пахне кветкамі, дзе музыка i мяккая папера. Ты будзеш бясплатна стаяць над правалам за якой-небудзь з нашых аўтастанцый, не раўнуючы як Лермантаў над Правалам у Пяцігорску. Пры гэтым ты будзеш пазіраць у начное зорнае неба, усведамляць, колькі там лётае нашых спадарожнікаў, i ганарыцца, што за гэткае шчасце ніхто не адабраў у цябе твае 10 капеек. A ўсё таму, што ты нарадзіўся тут.

Так, у нас есць праблемы. З праблемаў складаецца ўсе нашае жыцце. Бо трубы гараць i гудуць, бо ў зельні ніколі не возьмеш патрэбныя лекі. Бо ад булёну ў «Хвілінцы» брыдка патыхае судамыйнай анучай, бо так невыносна глядзіць на цябе міліцыянт. Бо калі ты спрабуеш пісаць па-мастацку — выходзіць хлусня, a калі пішаш як ёсць — выходзіць суцэльны мат... Але ўсё гэта вельмі хутка забываецца, калі ты пачынаеш ганарыцца i марыць пра тое, што недзе яшчэ горш.

2.

Калі б ты нарадзіўся там, ты б плаціў грошы i не меў клопату са сваім культурным жыццём. Ты б не ведаў, што такое Дзюма за макулатуру i Салжаніцын у спецсховах; а По разабралі. Ты б зрабіў круглыя вочы, калі б табе сказалі, што палова літаратуры той нацыі, да якой ты належыш,— забаронена для чытання /як дагэтуль забаронена палова літаратуры беларускай/. Але ж ты нарадзіўся тут. I «Файбл» 1971 года, дзе Блэкмар грае на віяланчэлі, для цябе па-ранейшаму каштуе 40 рублёў. На чорным рынку. Праўда, «Мордэрн Торкінг» ты вольна можаш набыць за траяк... А яшчэ ты можаш з'ездзіць у Маскву i бясплатна паглядзець на чаргу па білеты ў музей, дзе паказваюць Далі. Калі б гэтай чаргі не было, ты б яшчэ падумаў, ці варта траціць грошы. Карціны так стамляюць...

Ты навучыўся ацэньваць культурныя з'явы па іхняй недаступнасці. Напрыклад, кнігу не так важна прачытаць, як мець; кіно не так важна пабачыць, як схадзіць на яго, i г.д. I тоўстая цётка, што стаіць у даўжэразнай чарзе па томік Басе, калі ты ў яе спытаешся, сарамліва ўсміхнецца табе i схажа, што купляе для дзяцей, якія вырастуць i калі-небудзь прачытаюць. А ейныя дзеці на калі-небудзь купляюць сваім дзецям. I разам з дзецьмі вырастаюць цэлыя хатнія бібліятэкі нечапаных, неразгортваных кніг...

Не, гэта не цётка дастала Басё. Гэта яе дасталі. А ўся справа ў арыфметыцы. Там — культура плюс маскультура. Тут — паўкультура плюс ідэалогія. Калі ідэалогія ператвараецца ў маскультуру, як гэта адбылося там, яна тады не накрывае сабою палову сапраўднае культуры, як гэта адбываецца тут, i сапраўдная культура бытуе ў поўным аб'ёме, як там, а не дзеліцца на дазволеную нудоту i забароненыя спакусы, як тут. Культурныя з'явы ацэньваюцца тут зусім не за мудрасць, густ i талент творцаў. Тэатр найлепшы, дзе найбольшыя ажыятаж i кошты. Выяўленчае мастацтва — дзе пякноты. Фота — дзе голыя жанчыны. Кіно — дзе ўсё гэта разам i страляюць. Будзь абачлівы, калі выходзіш з глядзельнае залы. Побач магу аказацца я — з нататнікам, i запісаць за табой што-небудзь гэткае:

— Кра-сі-ва! /На выставе Ісачова./

— Нармальнае кіно, толькі страляюць мала! /Пасля «Ідзі i глядзі»./

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x