Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён сваё інтымнае раздаў, раскрыў. I цяпер якое яно для яго інтымнае? Ён сказаў табе:

— Выбрось свой язык недоразвитый. Мой бери, общий. Говори, чигирикай!

А ты:

— Так научи, брат, научи по-людски-то разговаривать... Ри-ба...

* * *

Неяк, служачы ў войску, я стаў пытацца ў сяброў-салдат лабавым пытаннем: «Хто ты?». Эстонец кінуў мне ідучы: «Эстонец». Кіргіз сумеўся: «Кыргыз». Некалькі рускіх хлопцаў адказалі: «Человек», а мой зямляк цалкам сур'езна сказаў: «Сяржант»...

Чалавек — лісцік вялікага дрэва... Дзе ж твае дрэва, чалавек?

Учора ты — школьнік, сёння — сяржант, заўтра — слесар ці журналіст, пазаўтра — труп. Дзе тваё дрэва?

* * *

Напэўна, многім маім землякам няма чаго адказаць сабе на пытанне: што ёсць толькі маё, таемнае. Такія людзі пазбягаюць адкрыта глядзець у бяздоннае страшнае неба i суадносіць сваё зямное існаванне з космасам. Бо што яны ў космасе? Пыл на пылінцы. Iм няма чым процістаяць космасу, бо няма ў ix свайго, унутранага космасу, няма тылу. Бо, выходзіць, апошні i самы надзейны тыл чалавека ў гэтым процістаянні — яго патаемнае, тое адзінае, што ніколі-ніколі не здрадзіць.

Для нацыі гэта — свая мова. Калі ж ты пазычыў мову ў суседа — гэта ўжо не таемнае, не безабароннае /ёсць каму i без цябе бараніць/, а значыць, i не самае надзейнае тваё апірышча, тыл. Не твой тыл.

...Памятаеш, як ён, малы, бег за сваей матуляй i, трымаючыся за прыпол, хныкаў: «Ма-ма». А ты паазіраўся i, свае маткі не ўбачыўшы, пабег поруч з ім, i таксама: «Ма-ма»...

Калі кажуць, што ў сваей хаце i мышы за гаспадара — не пра цябе гэта. Бо што табе ў суседскай бакоўцы тыя мышы? I што ты ім? Сусед не гоніць /«Располагайся, всем хватит»/, i — ляжы, душа, на чужым тапчане. А там, дома,— пустая хата: не палена, не мецена, як пад'есці, дык гатаваць трэба, а гародчык зарос, а жывёла паздыхала, а вось i дах пацёк, a ўжо i праваліўся, i вянцы падгнілі... Ну и черт с ним со всем! Сгниет — не сгорит! Поздно...

* * *

Нам позна. Нам на варшаўскім сойме 1697 года ўжо позна было. Але што да гэтага нашым нашчадкам?! Яны ж не скажуць нам «дзякуй». Альбо таму, што слова гэтага ніхто ўжо не ўспомніць, альбо таму, што нічога свайго мы ім не перадамо, не пакінем. Адно пазычанае. Такая «спадчына».

Прыслухайцеся... Ці чуеце голас нашага далёкага праўнука, што прабіваецца да нас з далёкае будучыні? Чуеце?

«Вы, якія першыя стаіце ў чарзе па інтэрнацыянал! Вы ж нічога з сабой не прынеслі i нічога ў той інтэрнацыянал не дасце.

Дык, можа, вы прыйшлі браць? Але тут не крама, мяшчане!

Прыйшлі беларусы — «самыя сарамяжлівыя» —БРАЦЬ!

Пустыя, нікчэмныя, лішнія на гэтай зямлі людзі...»

* * *

Ёсць паданне вякоў, што разбурыць калісь

Вавілонскую вежу Адам...

I няўмольна сальюцца мовы зямлі

У адну, няродную нам.

I мая безвыходна пойдзе у змрок,

У атрутны, як вечнасць, цень,

Трапяткая i сіняя, як васілек,

Гарачая, як прамень...

Уладзімір Караткевіч

1984

ФРЫДРЫХ НІЦШЭ — ГІПСАВЫ ВЯСЛЯР

Вось сымбаль твой, забыты

краю родны!

Максім Богдановіч

Калі ты яшчэ не ведаеш, што ў Фрыдрыха Ніцшэ была сяброўка Эльза,— я пакажу табе ix разам. Такса — цыгарэта. За кожны помнік — па цыгарэце. I я раскрыю табе цэлы свет. Дзякуй Богу, у Менску яшчэ захаваліся помнікі Ніцшэ. Таму бяры цэлы пачак. Я люблю «Космас».

У Фрыдрыха Ніцшэ быў яшчэ i сын Дзітрых, які ўвесь час хадзіў у шортах i граў на горне. А суседская дзяўчынка Генрых, смуглявая цыганачка, адбівала рытм на барабане. Трррам-тарарам! Яны гралі каля школы, а я крочыў між ix, стараўся не збіцца з нагі i не ведаў, што гэтая музыка — на ўсё жыцце.

Мяне тады клікалі Рычард, або проста Дзік. Калі я нарадзіўся, павітуха сказала, што я занадта стары, каб жыць, i я пачаў жыць назад. Бо я не заспеў галоўнага тырана — вусатага таракана, нават ягоных помнікаў не заспеў, але зачаты быў яшчэ з думкай пра яго.

Затое я заспеў Ніцшэ. Хлопчыкам я бег у парк разглядаць аленяў, якіх Ніцшэ карміў ягелем, жабаў, якіх ён любіў надзімаць праз саломіну, а таксама мядзведзяў, зайцоў i нават блышчыц, якія аб'ядалі філосафу вушы. Бачыш аленя? Давай цыгарэту...

Вачыш цэнтральны менскі праспект? Бачыш лесвіцы з шарамі? Бачыш гэтую выгбу? Тут Ніцшэ хаваўся ад дажджоў. Яшчэ тры цыгарэты...

Вось сляды імперыі! Ампір Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна! Я не ведаў яго асабіста, але любоў да яго — у крыві. I гэта не проста любоў. Я растлумачу табе, што гэта такое. Зірні на будынкі на плошчы Перамогі. Адчуваеш? Вось i мне падабаецца, а чым? Гэта ж табе не готыка i не ракако, каб любавацца архітэктурнымі формамі. Тут жа нічога асаблівага няма, праўда? Але тут жыў Ніцшэ! Хочаш дытатку?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x