Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гэтак нішчыўся імперскі стыль або каланіяльны стыль 30-50-х. На змену сталінскаму ампіру з высокімі столямі ды грамадскімі прыбіральнямі на першым паверсе прыйшоў хрушчоўска-брэжнеўскі жабрацкі стыль, так званыя хрушчобы, так званае барака. Мне не падабаецца гэты стыль, але я не шкадую i ампіру. Я трохі шкадую свайго дзяцінства, якое прайшло сярод менскіх помнікаў Ніцшэ. Вунь, бачыш? Ніцшэ пад Леніна зроблены. У кожным скверы, на заводзе, ва ўправе калгаса такі стаіць. Давай цыгарэту.

1988

ТУТ

1.

Ты нарадзіўся тут, значыцца, ты — тутэйшы, таму тут i жыві. Калі б ты нарадзіўся ў Афрыцы, дык штодня еў бы бананы, a калі б у Літве,— гаварыў бы па-літоўску, калі б у Японіі,— даўно меў бы недарагі відзік альбо камп'ютэр. Але ты нарадзіўся тут. I мне цяжка сказаць, што ты ясі, на якой мове гаворыш i колькі часу адкладаў грошы на сваю «Весну». Што я пра цябе ведаю дакладна, дык гэта тое, што застудзіўся ты ўжо ў раддоме, i што могілкі, на якіх цябе пахаваюць, следам спляжыць бульдозер, каб можна было паставіць новы мікрараён i пасяліць у яго тваіх унукаў, якіх менш за ўсе на свеце будзе хваляваць, хто быў іхні дзед i як ягонае імя.

Зрэшты, i цябе самога гэта хвалюе найменш. Ты ведаеш, што ў Афрыцы жывуць дзікуны, у Літве — нацыяналісты, a ў Японіі — імперыялісты... Ты ведаеш, што ты не такі, як яны, i гэтага дастаткова. А хто ты сам i які — неістотна. Ты не такі — вось галоўнае. А што кажуць пра заходнюю культуру, дык i ў нас есць беларуская Швейцарыя, дзе па беларускім Арбаце таксама некалі хадзіў які-небудзь беларускі Гамлет з кніжкай беларускага Сянкевіча ў кішэні. А як жа? Свая гісторыя i свая культура, свой гонар. I пры гэтым ніхто не насмеліцца назваць цябе нацыяналістам. Бо ты ўдзячны лёсу, што за ўсе часы твая блакітнавокая радзіма не засланіла табе чужой красы, цябе ад свету не адгарадзіла. Няхай бы толькі паспрабавала блакітнавокая адгарадзіць! Ты б ей хутка даказаў, што нашыя трактары працуюць на ўсіх кантынентах, i нам дастаткова самім стаць трактарамі, каб паўсюль пабываць. А можна яшчэ стаць нафтай /вытворчае аб'яднанне «Беларус-нафта»/ альбо каліем /вытворчае аб'яднанне «Беларус-калій»/... Цяпер зразумеў, хто ты такі?

Вядома, ты мог нарадзіцца дзе-небудзь у Краіне вікінгаў ці на Гавайскіх выспах, ці ў казачным Сінгапуры, сярод белых лілеяў... Але ты нарадзіўся тут. А тут — зона. Край пэтэвэшнікаў у нямытых шкарпэтках, край кіслатварых сталаначальнікаў, край пасёлкаў ды нудных індустрыйных краявідаў. Што тут любіць? Любіць можна Кіжы i Шарптарамбапутху, Бадэн-Бадэн i Дыснэйлэнд... А яшчэ ты любіш касеты «Соні», фірмовыя курткі й блішчастыя вокладкі іхніх часопісаў. А твая сяброўка ўсе гэта любіць нават больш, чым цябе. Такая любоў. I калі тут няма чаго любіць, дык затое есць чым ганарыцца. Тут — меліярацыя, эмансіпацыя, урбанізацыя. Гэтыя розныя словы азначаюць у рэшце рэшт адно i тое. А менавіта — выкарыстанне чалавечае масы, чалавечага матэрыялу, чалавечага фактару дзеля далейшага павышэння, паляпшэння i паскарэння. Maca — гэта можа быць i пра нафту, матэрыял — пра калій, а слова фактар добра рыфмуецца са словам трактар. Праўда, адносіны да ix розныя. Напрыклад, ніхто яшчэ не дадумаўся загнаць трактар у падземны пераход ці пераезд, бо на ўздымах будзе перарасход саляркі. А фактар пакуль ад ЦУМа да ГУМа дойдзе — шэсць разоў пад зямлю злазіць. Вось жа гэтыя пераходы i есць урбанізацыя. Хто скажа, што яна не для чалавека?

Ты згодны? Тады кусай свой бутэрброд, хапай куртку i бяжы, спяшайся туды, куды, па вялікім рахунку, табе зусім не трэба: на службу, на працу, у краму...

Ты не згодны? Тады выкінь усе гэта з галавы i паўтарай за мною: метро — гэта самы антыгуманны, антычадавечны i гідкі прадукт урбанізацыі. Цябе заганяюць пад зямлю, быццам ты ўжо мярцвяк, зліваюць, як вядро памыяў, у яміну, бяствары пасажырапаток, i ты ўжо не бачыш неба, сонца i дрэваў паміж архітэктурных пякнотаў, дыхаеш невядома чым, i шум дажджу для цябе па-за слыхавым парогам. A ўсе гэта толькі дзеля таго, каб хутчэй, барзджэй, спрытней перамясціцца адсюль — туды, куды, па вялікім рахунку, не трэба. Раз — i там. Спешка, цісканіна, чмур. Вось калі б ты нарадзіўся там... Недзе ж есць такое: усе, што трэба,— у краме за два крокі ад дому, а дом — за два крокі ад працы, i калі ўжо ехаць кудысьці, дык раз на тыдзень, для душы, а паездка — запамінальная-падзея. Недзе...

А ведаеш, чаму беларусы не гавораць на роднай мове, не цямяць ва ўласнай гісторыі ды выраджаюцца як народ? Спачатку я таксама думаў, што — школы няма, што — начальства не размаўляе, што — capaмяжлівыя... А цяпер я ведаю: яны такія, бо на ix напаў чмур. Ачмурэлі ад спешкі, бо, каб хоць неяк жыць, трэба хоць нечага дастаць, хоць некуды паспець, хоць з некім пасварыцца, думаць i дбаць увесь час толькі пра гэта. Бегчы, бегчы, бегчы... Ну, напэўна! Метро тут вельмі прыдалося. Вось калі б яны не мітусіліся, не ачмурэлі ад свайго спажывецкага клопату пры вечных дэфіцытах, у ix быў бы час думаць яшчэ i пра мову з гісторыяй, яны б хутка разабраліся i са школамі, i з начальствам, бо ніякі народ ніколі яшчэ ад свайго добраахвотна не адмаўляўся... Hi калію, ні трактару, ні пасажырапатоку ані мова, ані гісторыя не патрэбны. Ім бы толькі: «Дыр-дыр-дыр...» I ўсе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x