Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Таму будзем гаварыць як слепаглуханямыя, рукамі, навобмацак.

1.

Кал i паміж намі есць мяжа, дыстанцыя, адлегласць,— толькі тады мы можам паважаць адзін аднога. A калі ты паляпаў мяне па плячы, а я дабрадушна працадзіў: «Каз-зёл!»,— паміж намі ўжо няма мяжы i павагі, a толькі панібрацтва i фамільярнасць. Вось я i кажу, што мяжа — якіх-небудзь 10 пальцаў дыстанцыі — датуль можа аб'ядноўваць нас, дакуль аддзяляе, пакуль я — гэта я, а ты — ты. Звычайная вышэйшая матэматыка. Адлегласць паміж целам i духам, кавалкам кілбасы i прэлюдыяй Шапэна, паміж народамі i дзяржавамі... А ты думаў, што «границы» існуюць толькі для таго, каб быць «на замке»? Не, сябра. I калі ты зразумееш гэта, можаш лічыць, што табе адкрылася ісціна. I ты ўжо не проста на дзвюх нагах, а творца. Пішы сабе вершы ці карціны, ці музыку,— усе атрымаецца.

Парушылі дыстанцыю — i ўсё пераблыталася. Душа стала залежаць ад цела, Шапэн ад кілбасы, народ ад народа. Рабы ўхвалілі свае рабскае жыцце. Ім спадабалася быць утрыманцамі. Усе ляпаюць адзін аднога па плячы, душа корміцца патрэбамі цела, a кілбаса дабрадушна кажа Шапэну: «Каз-зёл!»...

Але як мне растлумачыць табе ўсё гэта навобмацак, калі паміж Клімавіцкім раёнам БССР i Смаленскай вобласцю РСФСР проста няма чаго мацаць? Ані знаку, ані ўзаранае паласы, ані дзяржаўнага слупа, ані памежнікаў...

Разумею, гэта забаронены прыём, але давядзецца паверыць мне на слова: некалі ўсе гэта было. А не паверыш — не чытай далей.

2.

Дык вось, даўным-даўна, калі тут была мяжа дзвюх дзяржаваў i народаў — Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага i княства Маскоўскага,— памежныя заставы называліся старожамі. Старожы рабілі вялікую палітыку: раз'ядноўвалі i злучалі, злучалі i раз'ядноўвалі. Памежнікі ведалі ісціну i таму былі творцамі. A кіраваў усім гэтым галоўны творца — аршанскі староста Філон Кміта-Чарнабыльскі.

Калі гэта было? У 1567-1587 гг. Але навобмацак, на пальцах, я табе гэтыя даты не перадам. Таму паспрабую інакш.

Пасля перыяду Полацкага княства /300 гадоў — тры пальцы/ Беларусь пяць стагоддзяў была ядром магутнае еўрапейскае дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага. Трымай пяцярню. Тады два вякі Беларусь была ў складзе Расейскае імперыі — да 1917 года. Яшчэ два пальцы. Нескладаная арыфметыка. Усяго 10 пальцаў — 1000 гадоў нашай гісторыі. Вядома, разам з апошнімі 70-цю гадамі БССР.

Філон Кміта цалкам укладаецца ў тыя пяць пальцаў-стагоддзяў, якія ты заціснуў разам. А гэта быў час міру i час лютых войнаў паміж Старабеларускай дзяржавай i княствам Маскоўскім.

Зараз я проста вымушаны даць табе кулаком пад дых, каб ты адразу адчуў атмасферу часу i ўявіў сабе маскоўскага цара Івана IV Грознага, якога за межамі нашага сацыялістычнага лагера дагэтуль называюць Іванам Жахлівым.

3.

Філон-памежнік сядзеў у сваім замку ў Воршы /гэтак ён сам па-беларуску называў сучасную Оршу/, высылаў на ўсход сваіх віжоў /паводле сучаснае тэрміналогіі — разведчыкаў Вялікага княства Літоўскага i шпіёнаў для Масковіі/, збіраў інфармацыю пра планы Івана Жахлівага-Грознага i пісаў кіраўнікам сваёй дзяржавы лісты /данясенні разведчыка альбо даносы шпіёна/. Пісаў па-мастацку, бо быў творцам.

«...Бо не толькі нам слугам у небяспечнасцях старшым нашым усякімі такімі рэчмі служыці, а моц непрыяцельскую, як могучы, адпіраці, a ў агонь палезці i душу сваю даць за Рэч Паспалітую гадзіцца i прыгожа бы».

«...Я, слуга вашай міласці... на такавыя паслугі пакліканы будучы, нічога згола не чыніў, ані сабе сам, ані без прычыны... Таго аднаго слухаць я быў павінен i мусіў. I што з рук ix міласцяў у рукі мае прыходзіла, i з вуснаў ix у вуха маё ўваходзіла, тое да рук i да вуха ix міласці адносіў».

«Тое таксама вашай міласці, гаспадару майму міласціваму, ведаць даю аб справе непрыяцеля вашай міласці гаспадарскага — вялікага князя маскоўскага, чаго я цераз шпегі мае выведаў...»

Да гэтага часу Старабеларуская дзяржава разам з Польшчай утварылі адзіную федэратыўную дзяржаву — Рэч Паспалітую. Думалі, будуць моцныя разам — перад Захадам i татарамі, перад Іванам IV, але не атрымалася. Парушылі мяжу, што ім потым ікнецца абедзвюм. Але не цяпер.

4.

Цяпер жа Рэч Паспалітая на нейкі час засталася без караля. I група беларускіх магнатаў праз пасла ў Маскве Міхала Гарабурду, праз каралеўскага ротмістра Андрэя Тараноўскага ды праз Філона Кміту вялa перамовы, каб аддаць вакантны трон Жахліваму-Грознаму альбо ягонаму сыну Хведару. Як сам Філон да гэтага ставіўся, ён пісаў у адным з лістоў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x