Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між тым сапраўдны талент — гэта толькі палова з'явы ці нават менш. Яму неабходныя: крытычнае забеспячэнне, інтэрпрэтацыя i месца ў табліцы элементарных часціц беларускай i агульнай літаратуры, каб было відаць — хто там? — самабытны творца з новым словам ці звычайны эпігон. Без усяго гэтага сапраўдны талент — як адкрыты кадзілак у саракаградусны мароз — прастудны i недарэчны.

Дык што ж такое малады творца? На маю думку, узрост тут ні пры чым. Пакаленне — таксама. Напрыклад, 35-гадовы М.Мятліцкі, лаўрэат камсамольскай прэміі БССР за паэзію, бачыцца мне ў адным пакаленні з ветэранамі Н.Гілевічам ці І.Чыгрынавым, a 42-гадовы А.Разанаў... Ягонае пакаленне, магчыма, яшчэ не прыйшло. А.Бембелю — 50, але свой ён сярод 20-гадовых, i шмат хто /ад бескультур'я, вядома/ называе яго на «ты»...

Літаратура не дзеліцца па ўзросце: на старых i маладых. Яна дзеліцца на талентаў i графаманаў. Вось таленты якраз i асацыююцца з азначэннем «малады», а графаманы наогул не маюць узросту. Таму пра графаманаў, а таксама пра канфармістаў, эпігонаў i «масавых» — якіх маса — паэтаў я распавядаць не буду.

Такім чынам, сучасны малады беларускі літаратар — гэта творца, які стаў не фактам, але з'явай літаратурнага жыцця, але не атрымаў афіцыёзнага прызнання, не памер i не трапіў у школьныя падручнікі, г.зн. не кананізаваны.

Гэта як у войску. Салдат, які не дазваляе здзекавацца з сябе цынічнаму «дзеду», дзембелю, сяржанту i афіцэру, a калі сам даслужвае да «дзеда», не здзекуецца з «маладых» i трымаецца з імі нароўні, усе два гады ў вачах камандзіра застаецца натурыстым салатам. Выслуга, чын i званне маюць сваю вартасць толькі для графаманаў. Таленты групуюцца паводле поглядаў i адчуванняў, а найчасцей увогуле сядзяць па адным.

Сяржанты ўрэшце звыкаюцца, што гэты «малады дзед» парушае іхні «закон», не ганяе салагаў, але ўсе адно лічаць яго чужаком у сваёй кампаніі. Яны тут — яркія асобы — збіраюцца ў зямляцтвы, у сваю «сям'ю адзіную», пільнуюцца ранжыру, але, выйшаўшы на дзембель, некуды прападаюць, быццам ix i не было ніколі. А той самотнік, інтэлігенцік, застаецца асобай i ў цывільнай вопратцы. Toe самае адбываецца i ў асяродку літаратараў, калi за дзембель прыняць фізічную смерць творцы.

Яшчэ гадоў дзесяць таму Саюз пісьменнікаў Беларусі не мог i думкі дапусціць, што ў літаратуру некалі прыйдзе такая шматаблічная i адукаваная змена, якая прыходзіць сёння. Памятаю, як у тагачасным друку маладога паэта хвалілі за тое, што ён валодае беларускай мовай. Тады, у канцы 70-х, капітаны СП узялі курс на дно /пасля нас хоць патоп!/ i, не бачачы, не жадаючы бачыць вартых пераемнікаў, кінуліся актыўна выдаваць уласныя кніжкі, цешачы сябе зямнымі дабротамі. Яны вырашылі, што раз ужо наканавана ім стаць апошняй кропкай у нацыянальнай літаратуры, дык трэба стаць тлустай кропкай. Візуальна тлустай, вядома, а не якасна.

Што ж, іхні прагматычны песімізм меў пад сабой падставы, хоць i даводзілася ахвяраваць такімі асобамі, як Міхась Стральцоў, Алесь Разанаў ці Алесь Наўроцкі i яшчэ сёй-той. Ix пашальмоўвалі ў друку, высылалі ў правінцыю. Яны былі вырадкамі ў «сям'і адзінай».

Тым часам усе вакол, без чаго не можа існаваць i развівацца літаратура — мова, традыцыі, гістарычная памяць, культура,— усе вымірала. Каб спыніць гэты працэс, трэба было ахвяраваць сабой, а гэта зусім няпроста. Асабліва калі ты бязбедна i ўвогуле забяспечана жывеш, маеш сям'ю i сякую-такую вядомасць. Нашы капітаны — учарашнія вяскоўцы, заваёўнікі горада — на першае месца /і гэта заканамерна/ заўседы ставілі ўласны побыт. Ужо іхнія дзеці — месцічы ў другім пакаленні — будуць прыўлашчваць горад духоўна, за што бацькі не раз папракнуць ix адрывам ад нацыянальна-этнаграфічных каранеў.

У той час, пра які я кажу, дзяцей яшчэ не было. Яны не прадбачваліся. I першай нечаканасцю для СП стаў Лявон Галубовіч. Вясковы электрык, таленавіты ад прыроды. Што рабіць? Вырашылі ўпісаць Галубовіча ў сваю кропку. Так i быць, няхай будзе «беларускі Рубцоў», «последний поэт деревни» /на тое, што беларускіх паэтаў можа даць горад, яны ўжо не спадзяваліся/, «лебядзіная песня»... Ажно Галубовіч паехаў у Маскву вучыцца, а да ўсяго яшчэ кінуў піць. Словам, «выміраць» ён не збіраўся. Чым, дарэчы, парушаў планы капітанаў, паводле якіх гэткі талент мусіць паціху співацца ў сваім Вароніне.

Капітанам падабаўся ціхі будаўнічок Віктар Шніп, які з торбачкай вершаў хадзіў па рэдакцыях i сціпла прапаноўваў свой тавар. Бралі. Свой хлопец. Не ведаю чаму, але такіх аднолькава любяць i ў мяшчанскіх сем'ях, i ў групах рызыкі. Такі, як кажуць, муху не пакрыўдзіць, a галоўнае, ніколі не будзе выстаўляцца перад табой ні розумам, ні спрытам. Наадварот, ён дэманстратыўна шэры.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x