Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Усялякія размовы ды практыкаванні падвялі нас да мяжы мараў,— сказаў Спрут,— за якой нешта карценнае, але невядомае. Чаканне муляе нашы душы...

— Не будзем марнаваць час,— сказаў Дзік.

— Перад тым як прыйсці сюды, я доўга разважаў i зрабіў выснову,— сказаў Бабайка.— Каб мы не перамарнаваліся, нам трэба зрабіць учынак, магчыма, нават подзвіг...

— I ты прыдумаў які? — спытаўся Дзік.

— Так.

Бабайка глыбока ўздыхнуў i рашуча працягваў:

— Калі ўсе духоўныя спробы прасунуцца ў творчасці наперад i сапраўды вычарпаныя, a ўсялякае адхіленне ад наяўнасці прымаецца за паталогію, дык,— Бабайка спыніўся на хвіліну,— дык ці не з'явіцца такім учынкам добраахвотнае хірургічнае ўмяшанне? У мазгі.

Здаецца, кожны з нас «пераварваў» зараз сэнс ягоных словаў.

— Асабіста я, прызнацца, ішоў сюды менавіта па гэта. I вы ўсе будзеце мець магчымасць пераканацца, што я не ўцякач, я гатовы да эксперыменту.

Ніхто з нас такога не чакаў.

— Камікадзэ,— сказаў Спрут.

— Чаму камікадзэ? — запярэчыў Дзік.— Не трэба баяцца неардынарнага вырашэння. Магчыма, тое, што ен прапануе, гэта якраз тое, што нам трэба... Але як ты сабе гэта ўяўляеш?

Бабайка зноў прыняў рашучы выгляд.

— Я ўсе прадумаў. Паслухайце. Дапусцім, вы зараз ускрыеце мне галаву ды што-небудзь там... пераставіце альбо трошкі пашкодзіце. Самую махатку. Я разумею, што гэта не зусім небяспечна, i што ніякі хірург сёння за такое не возьмецца. Хірургі робяць толькі тое, што могуць прадбачыць. А тут мэта якраз у непрадказальным. Рызыка тут самамэта. Адным словам, я падрыхтаваў паперу... Маўляў, калі што здарыцца, дык за ўсе адказваю я сам.

Дзік узяў у Бабайкі згорнуты аркуш і, распрастаўшы яго на стале, пачаў чытаць.

— А пры чым тут літаратура? — спыталася я.

— Літаратура пішацца мазгамі,— адмахнуўся Дзік.

Я зірнула на Спрута, Ён у непаразуменні адказаў на мой погляд працяглым «ці-ка-ва»...

— А гэта, між шшым, сапраўдны ўчынак,— сур'езна сказаў Дзік, кладучы паперу сабе ў кішэню.— Шчыра кажучы, я не верыў, што сярод вас знойдзецца такі чалавек. Гэта, можа быць, раз у жыцці...

Цяпер ужо ніхто не слухаў дождж. Было вельмі няёмка.

— Мы абавязкова знойдзем выйсце,— пераконваў нас Бабайка.— Маленечкі зрух, i ўсё пойдзе зусім новым шляхам. Астатнім ужо нічога не трэба будзе рабіць. Галоўнае, каб з'явіўся прыклад. Мы станем першыя ў свеце, адратуем нашу мову i наш край.

— Гэта ўчынак,— паўтараў Дзік, падахвочваючы Бабайку...

10.

Бабайка зірнуў на мяне.

— Гражына, вы медык. Вы мусіце параіць нам, як усе гэта зрабіць лепей.

Я нават крыху разгубілася i сказала:

— Не ведаю. Я дантыст.

— Спачатку ў мяне была думка добра вывучыць будову мазгоў i парадак падобных аперацый. Але потым я рашуча адмовіўся. Я падумаў, што нам патрэбны раптоўны вынік,— Бабайка зірнуў на Дзіка, які сурвэткай аціраў сталовы нож,— Урэшце, я сам гаспадар свае галавы...

Ён ці то апраўдваўся перад намі, ці то пераконваў самога сябе:

— Усе страшэнна проста. Дзік возьме нож i cпaчатку... вось тут. Толькі ўстань ззаду.

Дзік спакойна i разважліва выконваў ягоныя каманды. Ён прытуліўся да Бабайкавае спіны і, ашчаперыўшы ягоную галаву адной рукою, другую — з нажом — прыставіў да лба.

Я сядзела пры стале i глядзела на Спрута.

— Смялей,— падбадзбрваў Бабайка Дзіка.— Усё будзе добра. Мы дакажам, што не толькі паталогіяй можна ствараць новае... Павінен быць нейкі трэці, сапраўды творчы шлях. Маленькае ўмяшанне...

Бачыць усё гэта мне не хацелася. А Спрут пазіраў на мяне так, быццам я мусіла ратаваць наша ідыёцкае становішча. Але ж я ўрэшце магла зразумець i гэтых хлопцаў. Усе ж мы глядзелі на ix, як сярэднявечныя абывацелі на геніяльных вучоных — як на вядзьмарак.

Дзік паласянуў нажом па Бабайкавым ілбе. Танюткі след імгненна збялеў, i ў ім пачалі праступаць тлустыя чорныя кроплі.

Спрут пазмрачнеў i каротка сказаў:

— Пара.

11.

Апошняе, што я ўбачыла,— усмешку на скрываўленым твары Бабайкі, i тут празвінеў званок. Я сарвалася з месца, быццам чакала гэтага званка ўсе свае жыцце, i выбегла ў вітальню. Не ведала, што адчыню дзверы i пабачу зараз нешта яшчэ больш жудаснае.

На парозе, як прывід, стаяла мая сястра Шызя.

— Узнаешь? — сказала яна,— Посмотри в зеркало, если не узнала. Это я.

Яна зрабіла крок наперад i паставіла нагу пад дзверы, каб тыя нельга было зачыніць.

— Узнала. Испугалась. Не бойся, Я не беглая. Меня выпускают в понедельники. Я все время искала тебя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x