Дубавец Сяргей - Практыкаванні

Здесь есть возможность читать онлайн «Дубавец Сяргей - Практыкаванні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Практыкаванні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Практыкаванні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Практыкаванні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Практыкаванні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я прызначыла хлопцу прыходзіць вечарамі, бо днямі хацела спарадкаваць рэчы Настаўніка. Я яшчэ не ўяўляла, што з імі трэба рабіць, як выдаць ягоную апошнюю кнігу. Праўда, у тым, што яе трэба як-небудзь выдаць, я была перакананая.

Між тым хлопец — яго клікалі Бабайкам — папрасіў, каб часамі на дыктоўцы яго падмянялі сябры, а я сказала, што мне ўсе адно.

Чытаючы, згадваючы напісанае Настаўнікам, я не магла без іроніі ставіцца да гэтых маладзёнаў. Успамінала таксама Дзіка з ягоным прагным позіркам. Мусіць, i гэтыя — са сваей Ідэяй, мараць перакуліць свет. Іхнія кволыя таленты ўжо адагналі пугай ад якога-небудзь выдавецтва. I вось яны ў адчаі склалі свой альманах. Пяць асобнікаў!.. Зрэшты, можа, я i памыляюся.

Друкаваць мы пачалі з наступнага тыдня.

Увайшоўшы ў пакой, Бабайка памкнуўся да маленькага партрэта Настаўніка, які вісеў на сцяне.

— Вы ведалі яго? — спытаўся, не хаваючы захаплення.

— Так. Гэта ягоны пакой.

Акуляры ў Бабайкі засвяціліся.

— I мы будзем тут працаваць?

— Так. А што, вам надта падабаецца тое, што ён напісаў?

— Ён нам як прарок.

— Нават так? I што ж ён вам напрарочыў?

Бабайка адчуў іронію ў маіх словах.

— Рознае... — сказаў ён.— А вы, прабачце, хто яму?

— Я?.. Натуршчыца.

— I ен вас пісаў? Не памятаю... Зрэшты, яго амаль не друкуюць. Напэўна, пісаў. Ходзяць чуткі, што пасля яго застаўся рукапіс цэлай кнігі. Паэт Ганоеў пa сакрэце казаў, што кніга надзвычайная i што яе вельмі цяжка дастаць пачытаць. Можа, у вас ёсць?

— Ёсць. Але давайце друкаваць.

I мы селі за працу.

— Альманах называецца: «ЭКСГУМАЦЫЯ ТРУПА»,— сказаў Бабайка.— Усе творы будуць ананімныя.

Што ж, падумалася мне, зусім лагічны працяг. Колісь пісалі пра страсці. Настаўнік — пра хваробы, а гэтыя ўжо пра труп.

— Так i друкаваць: трупа?

— Так, гэта прастрэльны вобраз альманаха. Вобраз нашага краю, які мы спрабуем ажывіць. Далей будзе зразумела.

А далей ішлі вершы.

2.

Хлопцы часта заседжваліся ў мяне пасля дыктовак. A адзін з ix — яго клікалі Спрутам — застаўся жыць.

Калі я друкавала, ён увесь час паглядаў на мае ногі, а я ад гэтага адчувала нейкую ўдоўскую радасць самотніцы. Так што сышліся мы імгненна.

— А чаму паміж вас няма дзяўчат? — пыталася я.

— А ты хіба не з намі? — пытаўся Спрут.

— Але я не пішу творы.

— А ты пішы.

— Ведаеш, я думала пра гэта. Але Настаўнік быў апошнім пісьменнікам, якой тады буду я? Ён пісаў, што ад літаратуры засталіся неверагодныя крохі, што...

— Што аднаму не варта i брацца, так? A калі не адзін, a некалькі, разам? Гэтага ён не прадбачыў, праўда?

— Можа быць.

Гэтак мы размаўлялі іншы раз цэлую ноч.

— Я даўно ўжо думаю пра збор творцаў, гэткі джэм сэшн у літаратуры,— казаў Спрут.— Супольна мы возьмем больш, чым крохі. Магчыма, нават цэлы батон, хы-гы.

— Не рабі так.

— Добра...

— Ты лічыш, што ён варты насмешкі?

— Не ведаю. Здаецца, ён варты ўсяго адразу.

— А чаму цябе клічуць Спрутам? Гэта мянушка?

— Гэта больш крэда, чым мянушка. Ад умення мець асалоду з чужых пачуццяў. Гэта, відаць, прыродная загана. Мне будзе зусім нецікава з табой, калі табе будзе нецікава са мной. I наадварот.

3.

Альбо займеў ты нешта навюткае, ці пабачыў нешта цікавае, вось, хоць бы i кніжку, але не чытаеш, а толькі захапляешся, гледзячы, як ен, хто побач, ад гэтае кніжкі млее, як у яго рукі дрыжаць ад радасці. Кніжка — лухта. А вось ягонае задавальненне .. Яно ў табе ў сто разоў большым задавальненнем адгукаецца. Тут жа i беражэш ягоную эмоцыю, каб ніхто не замінаў, не адцягваў увагу.

Альбо вось ты кружэлку рэдкую прыдбаў. Чароўная музыка! «Кінг Крымзан»! «Старгейзер»! Шапэн! Сто разоў пракруціў, праслухаў. I як слухаў! Усе прадчуваў, як ён гэта слухаць будзе, i як яму прыемна будзе, i якая ў яго на твары будзе асалода.

Сто першага разу слухаеш. I ўсё пра яго думаеш. Уражанне застаецца свежае, моцнае. Прадчуванне асалоды.

З ім разам слухаеш. I зноў нібы ўпершыню. Нібы то ўсе былі рэпетыцыі, а гэта ўжо прэм'ера. Табе вядома, дзе які пераход i пасаж будзе, а яму невядома, бо для яго i сапраўды ўпершыню. I ты прадбачыш ягонае задавальненне, а вось яно ўжо i накочваецца, яго аж перакручвае ўсяго, i ты парынаеш у хвалі ягонага пачуцця, ягонага вострага эмацыйнага прыліву...

— Цікава, а што калі не ты яму, а ён, твой таварыш, нешта табе прапануе?..

— Тады твае ўражанне павінна быць неверагодна моцнае. Толькі тады ты, прадчуваючы, што цябе чакае, будзеш выконваць ролю яго, калі ён да цябе прыйшоў, каб яму была асалода сачыць за табой. Ты i тут падсоўваеш яму прадмет захаплення, толькі не кнігу i не кружэлку, а самога сябе. А за сваю гульню зноў жа атрымліваеш бясконцае задавальненне ад таго задавальнення, якое ў ім сабою выклікаў...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Практыкаванні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Практыкаванні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Практыкаванні»

Обсуждение, отзывы о книге «Практыкаванні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x